Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Палацы Незалежнасці ўручыў лётчыку-касманаўту Алегу Навіцкаму ордэн Дружбы народаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Палац Незалежнасці Алег Навіцкі прыехаў разам са сваёй сям'ёй. Пакуль кіраўнік дзяржавы займаўся кадравымі пытаннямі, для іх правялі экскурсію па галоўных залах палаца.
"Алег, нарэшце ты на грэшную зямлю спусціўся!" - сустрэў касманаўта Аляксандр Лукашэнка.
"Не на грэшную, на лепшую!" - адказаў Алег Навіцкі.
"Табе лепш бачна звысоку", - адзначыў Прэзідэнт.
"Гэта проста шчасце - быць дома", - падкрэсліў касманаўт.
Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з сям'ёй Героя Расіі і жартам пацікавіўся ў самога Алега Навіцкага, чаму ён не паклікаў з сабой на радзіму ў Беларусь калег па Міжнароднай касмічнай станцыі. "Я намякаў на тое, каб не толькі сваіх родных, блізкіх, але калі табе гэтыя амерыкосы патрэбны будуць - калі ласка, мы гатовы. Калі трэба будзе, прыходзь і з імі, мы іх перавыхаваем хутка", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Алег Навіцкі "і знешне, і ўнутрана сапраўдны славянін". "У ім беларускае, рускае (знешне нават) і часткова нешта, напэўна, і ўкраінскае ёсць. Ён сапраўдны славянін. І тое, што ён робіць для сваёй радзімы, ён робіць правільна. Усё ж такі рана ці позна ты прыйдзеш на гэту зямлю, таму не трэба губляць свае карані. Ён сапраўдны чалавек, які з'ядноўвае народы", - падкрэсліў Прэзідэнт. Менавіта за гэту чалавечую якасць Алег Навіцкі і быў удастоены ордэна Дружбы народаў, дадаў кіраўнік дзяржавы.
Як заявіў касманаўт, уручаная яму ўзнагарода будзе захоўвацца на беларускай зямлі. "Гэта сапраўды вельмі высокі гонар, - сказаў ён. - Гэта вельмі высокая ацэнка маёй работы, працы. Я сапраўды вельмі люблю Беларусь. Гэта тая зямля, на якой я нарадзіўся, якая мяне выхавала ў асобе маіх бацькоў, знаёмых, сярэдняй школы. Напэўна, гэта загартоўка мне да гэтага часу дапамагае спакойна ісці па жыцці. Я заўсёды ведаю, што тут мой дом, тут мне заўсёды рады і тут мяне заўсёды прымуць".
Алег Навіцкі падкрэсліў, што заўсёды, нават калі сыдзе з касманаўтыкі, будзе працаваць на карысць дзвюх краін - Беларусі і Расіі. Падзяліць ён іх для сябе ніяк не можа, падкрэсліў касманаўт. "Гэта наш славянскі саюз, які павінен быць заўсёды разам. І мы заўсёды павінны падстаўляць плячо адзін аднаму, разам радавацца і разам гараваць, разам заступацца адзін за аднаго і, калі трэба, разам ісці ў атаку. Вось і ўсё", - перакананы ён.
"Усё правільна", - падтрымаў яго пазіцыю беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы дадаў, што ў Беларусі рыхтуюць некалькі чалавек для палёту ў космас. І жартам спытаў: калі неабходна будзе знайсці дзяўчыну-касманаўта, ці згодзіцца на гэту ролю Юлія, жонка Алега Навіцкага. Яна ў адказ заявіла аб гатоўнасці паляцець разам з мужам у космас.
"А калі Алегу камандзірам давядзецца ляцець?" - удакладніў Прэзідэнт.
"Зразумела, камандзірам", - адзначыла Юлія Навіцкая.
"Я павінен паўдзельнічаць у адборы спачатку, правільна?" - зрабіў рэмарку касманаўт.
"Значыць, рыхтуйся на ўсялякі выпадак", - падагульніў кіраўнік дзяржавы.
Гаворачы сур'ёзна аб падрыхтоўцы беларускіх касманаўтаў, Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што Алег Навіцкі зможа падключыцца да іх адбору і падрыхтоўкі да будучых палётаў.
Як паведамлялася, некалькі дзён таму Прэзідэнт падпісаў указ аб узнагароджанні Алега Навіцкага ордэнам Дружбы народаў. Гэтай узнагароды ён удастоены за значныя дасягненні ў асваенні космасу і вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне міжнародных сувязей.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут