Фота: belta.by
Нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка накіраваў у адрас Генеральнай асамблеі ААН заяву па факце эканамічнага і палітычнага націску на Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Рэспубліка Беларусь адказна падыходзіць да выканання ўзятых на сябе міжнародных абавязацельстваў па рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года. У нашай краіне сфарміравана нацыянальная архітэктура кіравання працэсам дасягнення Мэт устойлівага развіцця. У яе дзейнасць уключаны прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, органаў дзяржаўнага кіравання, парламенцкай супольнасці і дзелавых колаў, - адзначыў Анатоль Ісачанка. - Сумесныя намаганні грамадства і дзяржавы па дасягненні МУР забяспечылі істотны прагрэс. У індэксе чалавечага развіцця нашай рэспубліцы належыць 53-е месца ў катэгорыі краін з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця; у незалежным рэйтынгу дасягнення МУР Беларусь займае 24-е месца са 165 дзяржаў".
Беларусь за сваю шматвяковую гісторыю, цаной гераічнага подзвігу папярэдніх пакаленняў, страціўшы кожнага трэцяга грамадзяніна ў часы Вялікай Айчыннай вайны, абараніла права на самастойнае вызначэнне свайго шляху развіцця.
"З'яўляючыся адной з заснавальніц Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Беларусь захоўвае прыхільнасць да ключавых прынцыпаў міжнароднага права - неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў і іх роўнасці на міжнароднай арэне. Аднак сёння з-за разгорнутай краінамі ЕС і ЗША мэтанакіраванай кампаніі па палітычным і эканамічным націску на Рэспубліку Беларусь дасягнутыя высокія вынікі ў розных сферах і ў працэсе дасягнення МУР знаходзяцца пад пагрозай", - адзначыў віцэ-спікер.
Анатоль Ісачанка падкрэсліў, што мы сутыкнуліся з нахабным і дзерзкім выклікам, кінутым суверэннай, дэмакратычнай і міралюбівай дзяржаве, кожнаму яе грамадзяніну. "Аднабаковыя абмежавальныя меры ў выглядзе недапушчэння вырабленых у Беларусі тавараў на еўрапейскі рынак, забароны заходніх дзяржаў на пералёты беларускіх перавозчыкаў над сваёй тэрыторыяй, эскалацыя міграцыйнага крызісу на беларуска-літоўскай граніцы цяпер набываюць катастрафічныя перспектывы. Такая бяздумная палітыка ў адносінах да нашай краіны значна закранае інтарэсы не толькі беларускіх грамадзян. У адрас Еўрасаюза накіраваны сотні зваротаў беларускіх працоўных калектываў з заклікам спыніць неправамерны націск. Аднак шматлікія просьбы рабочых ігнаруюцца", - гаворыцца ў заяве.
Увесь свет стаў сведкам беспрэцэдэнтнага знешняга націску, палітызацыі Мэт устойлівага развіцця, развязвання глабальнага крызісу ў самым цэнтры Еўропы. Гэтыя і іншыя дзеянні супярэчаць шэрагу міжнародных абавязацельстваў, ідуць уразрэз з палажэннямі Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і істотна пагаршаюць права на дастойны ўзровень жыцця для мільёнаў людзей.
"Умяшанне ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы парушае Дэкларацыю аб прынцыпах міжнароднага права, якія датычацца дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі ў адпаведнасці са Статутам ААН, прынятую рэзалюцыяй Генеральнай асамблеі ААН 2625 (XXV) ад 24 кастрычніка 1970 года. Прынцып адносна абавязку не ўмешвацца ў справы, што ўваходзяць ва ўнутраную кампетэнцыю любой дзяржавы, гаворыць: "Ні адна дзяржава не можа ні прымяняць, ні заахвочваць прымяненне эканамічных, палітычных мер або мер любога іншага характару з мэтай дабіцца падпарадкавання сабе іншай дзяржавы ў ажыццяўленні ёю сваіх суверэнных правоў і атрымання ад гэтага якіх бы то ні было пераваг. Ні адна дзяржава не павінна таксама арганізоўваць, распальваць, фінансаваць, падштурхоўваць або дапускаць падрыўную, тэрарыстычную або ўзброеную дзейнасць, накіраваную на насільнае звяржэнне ладу іншай дзяржавы, гэтак жа як і садзейнічаць ёй, а таксама ўмешвацца ва ўнутраную барацьбу ў іншай дзяржаве". Таксама ў адпаведнасці з адным з прынцыпаў гэтай дэкларацыі "дзяржавы павінны супрацоўнічаць у справе аказання садзейнічання эканамічнаму росту ва ўсім свеце, асабліва ў краінах, якія сталі на шлях развіцця", - акцэнтаваў увагу віцэ-спікер.
Анатоль Ісачанка дадаў: "Як нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь звяртаюся да Генеральнай асамблеі ААН і заклікаю: асудзіць грубае ўмяшанне ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь з боку замежных дзяржаў. Прыняць меры па недапушчэнні выкарыстання аднабаковых прымусовых абмежаванняў у адносінах да суверэннай дзяржавы. Спыніць спланаваныя крокі шэрага дзяржаў - членаў ААН па ігнараванні ключавых прынцыпаў міжнароднага права і пагаршэнні ўзроўню жыцця мільёнаў людзей. Стаць на абарону рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года, што на гэты час паслядоўна ігнаруецца ЗША і краінамі ЕС, якія ўзялі на сябе адпаведныя высокія абавязацельствы па яе выкананні".
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут