Аўтар: Таццяна СівецМова – душа народа, люстэрка яго жыцця і ўмова існавання нацыі!
Тых, каму даспадобы мілагучнасць і спеўнасць беларускае мовы, каго чаруе хараство беларускага краю, вабяць беларускія нацыянальныя звычаі і захапляе мастацкае Слова, мы ласкава запрашаем вывучаць беларускую мову разам з намі!
Вы збіраецеся наведаць Беларусь? Хочаце, каб Вашыя дзеці авалодалі роднай мовай? Вас цікавіць беларуская культура і літаратура? Жадаеце вывучыць яшчэ адну мову?.. Мы дапаможам Вам!
Лексіка і граматыка, фанетыка і фразеалогія беларускай мовы, значныя падзеі ў гісторыі Беларусі, беларускія народныя традыцыі і абрады, шэдэўры беларускай літаратуры – пра ўсё гэта і шмат што іншае Вы зможаце даведацца, калі далучыцеся да слухачоў праграмы "З каранёў славянскіх" на хвалях радыё "Беларусь".
Не бойцеся вучыцца! Беларуская мова – гэта цікава, займальна і патрэбна!!!
Кожны аўторак мы будзем выпраўляцца ў незвычайныя вандроўкі па дзівоснай краіне беларускай мовы. Да сустрэчы!
Гаварыце па-беларуску!
Заставайцеся з радыё "Беларусь"!
Беларуская мова займае значнае месца ў беларускім грамадстве, з’яўляючыся сімвалам нашай адметнасці. Беларуская мова жыве ў афіцыйных паперах і вулічных шыльдах. Яе выкладаюць у школах, і кожны беларус валодае ёй. Без ведання беларускай мовы не абысціся, калі вы бываеце ў Беларусі або цікавіцеся беларускай літаратурай і культурай. Нашыя ўрокі не будуць абмяжоўвацца толькі вывучэннем лексіка-граматычнага матэрыялу. Разам з гэтым, Вы атрымаеце магчымасць пазнаёміцца з беларускімі традыцыямі і абрадамі, пачуць урыўкі з выбітных твораў беларускай літаратуры і многае іншае… Акрамя таго, нашыя аўдыё-ўрокі можна спампаваць з гэтай старонкі!
Вы ведаеце што-небудзь пра Беларусь і беларускую мову? Праўду кажучы, беларуская мова часткова адлюстроўвае складаную беларускую гісторыю.
Беларуская мова – адна з інда-еўрапейскіх моў усходне-славянскай групы (разам з рускай і ўкраінскай). Гістарычна складвалася, што беларусы карысталіся як кірыліцай, так і лацінкай. З тае прычыны, што пісьмовыя крыніцы беларускай мовы з 11-га па 14-е стагоддзе мелі агульныя (царкоўна-славянскія) карані з рускай і ўкраінскай мовамі, беларуская пісьмовая мова склалася толькі ў 15-ым стагоддзі. Да пачатку 17-га стагоддзя старабеларуская мова дасягнула свайго росквіту. Яе ўжывалі паўсюдна ў грамадска-палітычным і культурным жыцці краіны. Аднак з канца 17-га стагоддзя да самага пачатку 19-га стагоддзя беларуская мова была афіцыйна забаронена да ўжытку і выцяснялася спачатку польскай, а пасля рускай мовай. Не дзіўна, што адраджэнне беларускай мовы ў 20-ым стагоддзі было такім доўгім і цяжкім. На жаль, не гледзячы на шматлікія намаганні беларускай інтэлігенцыі, часам знаходзяцца людзі, якія лічаць беларускую мову – прыкметай вясковасці, але большасць беларусаў імкнецца захаваць сваю родную мову!
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут