Фота: belta.by
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр халакосту, абвешчаны рэзалюцыяй 60/7 Генеральнай асамблеі ААН ад 1 лістапада 2005 года.
Дата была выбрана не выпадкова: 27 студзеня 1945 года войскі Савецкай арміі вызвалілі першы і самы вялікі з гітлераўскіх канцлагераў Асвенцім (Аўшвіц), дзе ў час Другой сусветнай былі знішчаны больш за 1,3 млн чалавек.
У сучасным разуменні халакост - гэта наўмыснае і сістэматычнае праследаванне і знішчэнне ў гады Другой сусветнай вайны нямецкімі нацыстамі і калабарацыяністамі з іншых краін прадстаўнікоў яўрэйскага народа, славян, цыганоў, людзей з разумовымі і фізічнымі адхіленнямі. З гэтай мэтай у Трэцім рэйху была распрацавана спецыяльная сістэма, часткай якой сталі створаныя ў Германіі і на акупіраваных ёю тэрыторыях лагеры смерці. У іх праводзіліся жорсткія і антыгуманныя медыцынскія эксперыменты, пастаянна ўдасканальвалася тэхналогія знішчэння.
Ахвярамі халакосту сталі каля 6 млн яўрэяў. Толькі на тэрыторыі Беларусі былі знішчаны звыш 800 тыс. яўрэяў. У лагерах смерці загінулі мільёны савецкіх ваеннапалонных і мірных грамадзян, прадстаўнікоў еўрапейскіх народаў.
Міжнародны дзень памяці ахвяр халакосту прызначаны нагадаць аб нязменнай прыхільнасці да барацьбы з антысемітызмам, расізмам і іншымі формамі нецярпімасці, якія могуць прывесці да мэтанакіраваных актаў насілля ў адносінах да цэлых груп людзей. Генеральны сакратар ААН назваў гэту дату "важным напамінам аб маючых усеагульнае значэнне ўроках халакосту - беспрэцэдэнтнага праяўлення зла, якое нельга проста пакінуць у мінулым і забыць".
Памінанне ахвяр халакосту і распаўсюджванне ведаў аб гэтай трагедыі - адна з важнейшых глабальных задач XXI стагоддзя. Захаванне гістарычных запісаў, памінанне ахвяр, барацьба са скажэннем гістарычных фактаў - усё гэта важнейшыя ўмовы аднаўлення справядлівасці пасля ўчыненых злачынстваў.
У рэзалюцыі Генеральнай асамблеі змяшчаецца заклік да краін - удзельніц ААН расказаць грамадзянам аб забойствах часоў Другой сусветнай вайны. Калектыўная адказнасць, якую падзяляюць дзяржавы, накіравана на ўстараненне наступстваў трагедыі, падтрыманне эфектыўнай палітыкі памяці, догляд гістарычных аб'ектаў і заахвочванне асветы, дакументавання і даследаванняў. Гэта адказнасць прадугледжвае веданне прычын, наступстваў і дынамікі такіх злачынстваў у мэтах умацавання процістаяння моладзі ідэалогіі нянавісці, паколькі генацыд і масавыя зверствы да гэтага часу прадаўжаюць учыняцца ў шэрагу рэгіёнаў свету.
20 студзеня гэтага года Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю, у якой асуджае і адхіляе адмаўленне халакосту як гістарычнага факта. Аўтары рэзалюцыі падкрэслілі, што напамін аб халакосце павінен служыць перасцярогай аб небяспеках, якія тояць у сабе нянавісць, фанатызм і расізм. Сааўтарамі рэзалюцыі выступілі больш за 60 краін, сярод якіх Ізраіль, Германія, Беларусь, Арменія, Турцыя, ЗША.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут