Фота: belta.by
Краінам ЕАЭС неабходна ўмацоўваць супрацоўніцтва ва ўмовах знешняга націску. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Наша бачанне перспектыў далейшага развіцця саюза заключаецца ў тым, каб еўразійскае будаўніцтва рухалася наперад, грунтуючыся на трывалым фундаменце ўнутраных рэсурсаў і магчымасцей. У свеце шмат выклікаў і супярэчнасцей. З аднаго боку, паступова ажыўляецца міжнародны гандаль, расце тавараабарот унутры ЕАЭС і знешні гандаль з іншымі краінамі. З другога боку, адбываецца ўзмацненне знешняга націску на дзяржавы - члены саюза. Мы не зацікаўлены, каб эканоміка станавілася заложніцай палітычнага прэсінгу, - падкрэсліў Раман Галоўчанка. - У існуючых умовах неабходна шукаць новыя пункты росту. Мы разлічваем на партнёраў па ЕАЭС, перакананы, што рынак саюза можа і павінен функцыянаваць як самадастатковы ў першую чаргу ў плане харчовай бяспекі і сучасных тэхналогій. Заклікаем уважліва сачыць за ўплывам мер эканамічнага націску на эканомікі краін ЕАЭС, прамысловую кааперацыю, унутраны і знешні гандаль з мэтай зніжэння негатыўных наступстваў. Важна захоўваць і ўмацоўваць наша супрацоўніцтва".
Прэм'ер-міністр адзначыў, што ўчора на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў вузкім складзе адбыўся канструктыўны дыялог па ўсіх актуальных пытаннях інтэграцыйнага парадку дня. "Дасягнутыя дамоўленасці накіраваны на абарону нашага агульнага рынку, падтрымку ўзаемнага і знешняга гандлю, а таксама свабодны рух тавараў і паслуг на нашым агульным рынку. Адзначу важнасць перагаворнага працэсу па стварэнні агульнага рынку дзяржаўных і муніцыпальных закупак ЕАЭС. За год мы істотна рушылі наперад. Сфарміраваны і запушчаны еўразійскі рэестр прамысловых тавараў, фарміруецца нарматыўная база", - адзначыў ён.
Раман Галоўчанка заклікаў звярнуць асаблівую ўвагу на такія напрамкі еўразійскай інтэграцыі, як павышэнне тэхналагічнай незалежнасці і кампетэнцый краін ЕАЭС, рэалізацыя кааперацыйных праектаў, выпрацоўка агульных падыходаў у кантэксце глабальнага кліматычнага парадку дня. "Сумесна адстойваючы адзіную пазіцыю на міжнародных пляцоўках, мы зможам мінімізаваць негатыўны ўплыў кліматычнага рэгулявання ў гандлёвай палітыцы на экспартна арыентаваныя галіны краін ЕАЭС", - дадаў ён.
"Нягледзячы на аб'ектыўныя складанасці, якія часам узнікаюць пры дасягненні кампрамісаў, мы задаволены працэсам паглыблення еўразійскай інтэграцыі па ўсіх напрамках, прадугледжаных нашым галоўным дакументам - Дагаворам аб ЕАЭС. Акрамя прывычных інтэграцыйных дакументаў, розных стратэгій, планаў, праграм, усё большае месца ў парадку дня органаў саюза займаюць практычныя пытанні, якія датычацца розных сфер эканомікі і жыцця нашых грамадзян. Стварэнне еўразійскага рэестра прамысловых тавараў, рэалізацыя праекта "Падарожнічаю без COVID-19" наглядна дэманструюць перавагі саюза. На парадку дня сённяшняга пасяджэння хацелася б вылучыць зацвярджэнне пераліку выключэнняў і абмежаванняў на ўнутраным рынку Еўразійскага эканамічнага саюза, якія падлягаюць зняццю ў 2021-2022 гадах. Выкананне абавязацельстваў, закладзеных у гэтым дакуменце, - важны крок на шляху да пабудовы агульнага рынку", - перакананы прэм'ер-міністр.
"Мы задаволены планам першачарговых мерапрыемстваў па лічбавізацыі грузавых чыгуначных перавозак у інтарэсах развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ЕАЭС і КНР. Выкананне прапанаваных мерапрыемстваў дасць магчымасць у бліжэйшай перспектыве пачаць непасрэдна рэалізацыю праекта лічбавых транспартных калідораў і лагістычных маршрутаў з Кітаем", - канстатаваў Раман Галоўчанка.
Таксама на парадку дня дарожная карта па рэалізацыі асноўных напрамкаў і этапаў рэалізацыі скаардынаванай (узгодненай) транспартнай палітыкі дзяржаў - членаў ЕАЭС на 2021-2023 гады, дарожная карта па фарміраванні агульнага рынку арганічнай сельскагаспадарчай прадукцыі ў рамках ЕАЭС. "З'яўляючыся буйным экспарцёрам прадуктаў харчавання, Беларусь лічыць своечасовай работу па фарміраванні агульнага рынку арганічнай прадукцыі. Падрыхтаваны план мерапрыемстваў акажа станоўчы ўплыў на развіццё ўзаемнага гандлю і кааперацыі ў гэтай сферы. Падтрымліваем распрацоўку міжнароднага дагавора, нацэленага на забеспячэнне свабоднага перамяшчэння арганічнай сельгаспрадукцыі ў рамках саюза", - заявіў прэм'ер-міністр.
Раман Галоўчанка адзначыў, што стварэнне агульных рынкаў нафты, нафтапрадуктаў і газу ідзе ў адпаведнасці з узгодненымі тэрмінамі. "Хацелася б заклікаць бакі да далейшай кансалідацыі намаганняў па своечасовым завяршэнні работы над праектамі пагадненняў у гэтай сферы", - дадаў ён.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут