Фота: belta.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць магчымасць для хутчэйшага аднаўлення дыкрызіснага тавараабароту з Башкортастанам. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў на сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Башкортастан Радзіем Хабіравым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт адзначыў, што вельмі рады бачыць у Беларусі такую прадстаўнічую дэлегацыю расійскага рэгіёна. "Удвайне рады, таму што з-за нейкай пандэміі, якая разгарнулася ў свеце, вельмі абмежаваны паездкі, кантакты. Але вы ўзялі і рызыкнулі прыехаць у цэнтр Еўропы, і, як бачыце, сітуацыя тут нармальная, стабільная", - сказаў беларускі лідар. Ён таксама звярнуў увагу на падабенства рэгіёна і насельніцтва з Беларуссю. "Для нас гэты край блізкі", - дадаў кіраўнік дзяржавы, падкрэсліўшы, што цікавасць да гэтага рэгіёна Расіі з боку Беларусі прагматычная з прычыны значных аб'ёмаў узаемнага гандлю.
"Візіт такой прадстаўнічай дэлегацыі ў гэты няпросты час для нас знамянальны. Наша галоўная задача відавочная і цалкам вырашальная - як мага хутчэй аднавіць дакрызісны гандлёвы абарот, тыя паказчыкі, якія мы мелі", - адзначыў Прэзідэнт.
Паводле яго даных, за 9 месяцаў 2021 года тавараабарот склаў $280 млн і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года скараціўся на 16 працэнтаў. "Хоць мы і маем амаль 6 працэнтаў прыросту нашага экспарту ў рэгіён, усё роўна каля $60 млн сальда адмоўнае. Таму нам ёсць над чым працаваць, а ваш візіт у Беларусь будзе садзейнічаць выраўноўванню тавараабароту паміж Башкортастанам і Беларуссю", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што прычынамі зніжэння тавараабароту сталі не толькі пандэмія і абмежаванні, звязаныя з ёй. "Нашы адносіны правераны дзесяцігоддзямі, і мы не павінны дазваляць розным ці то кавідам, ці то заходнім санкцыям разбурыць нашы адносіны. Яны не будуць разбураны. Сведчаннем таго з'яўляецца ваш візіт у нашу краіну", - падкрэсліў беларускі лідар.
Прэзідэнт прапанаваў абмеркаваць рэзервы, якія можна задзейнічаць для актывізацыі ўзаемадзеяння ў гандлі, і намеціць прыярытэтныя напрамкі на бліжэйшую перспектыву. "Не думаю, што нам трэба абмяркоўваць нейкую палітыку, яна ў нас адзіная. Не думаю, што ў нас ёсць якія-небудзь разыходжанні", - дадаў кіраўнік дзяржавы.
Звяртаючыся да кіраўніка Башкортастана, Аляксандр Лукашэнка прапанаваў дапоўніць яго лозунг "Мы можам лепш!" словамі "Разам мы можам лепш і больш!"
"Арыенцір цалкам відавочны: нам трэба аднавіць тавараабарот у памеры $700 млн (як у 2018 годзе. - Заўвага БЕЛТА), - падкрэсліў Прэзідэнт. - Упэўнены, што пры добра пастаўленай рабоце мы можам спакойна дасягнуць і мільярда долараў тавараабароту. Мы да гэтага гатовы".
Паводле яго слоў, улічваючы багацейшую рэсурсную базу Башкортастана і прамысловы патэнцыял нашай краіны, асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць павелічэнню паставак прадукцыі машынабудавання. Тут Беларусь гатова прапанаваць самую сучасную аўтамабільную, сельскагаспадарчую, дарожна-будаўнічую і камунальную тэхніку вядучых беларускіх прадпрыемстваў - МАЗа, МТЗ, "Гомсельмаша", "Амкадора", БЕЛАЗа, а таксама ліфтавае абсталяванне "Магілёўліфтмаша".
"Мы заўсёды гатовы падзяліцца назапашаным вопытам і тэхналогіямі ва ўсіх галінах, сакрэтаў для вас ніколі не было і не будзе, - запэўніў Прэзідэнт. - Нашы напрацоўкі даўно даказалі эфектыўнасць і з'яўляюцца асновай росту аграрнага сектара Беларусі".
На думку кіраўніка дзяржавы, перспектыўна таксама нарошчванне паставак харчовай прадукцыі з Беларусі, якую ўжо добра ведаюць у Башкортастане. Беларускія спецыялісты гатовы ўдзельнічаць у праектаванні і ўзвядзенні школ, дзіцячых садоў, шматпрофільных культурна-спартыўных збудаванняў. Асаблівую цікавасць можа ўяўляць узвядзенне сацыяльных аб'ектаў.
"Беларусь таксама гатова прапанаваць сучасныя тэхналогіі і абсталяванне для водаачысткі, водападрыхтоўкі і водаадвядзення, абсталяванне і тэхналогіі поўнага цыкла па сарціроўцы і перапрацоўцы цвёрдых камунальных адходаў. Ведаю, і ў вас у Расіі гэта вялікая праблема. У гэтай сферы мы паспяхова працуем з іншымі расійскімі рэгіёнамі", - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. Акрамя таго, ён нагадаў, што за эканомікай нельга забываць гуманітарную і інфармацыйную сферы, узаемадзеянне ў галіне адукацыі, навукі і культуры.
"Я ўпэўнены, што нашы адносіны не вычэрпваюцца тымі напрамкамі, якія я назваў. Думаю, што ў працэсе наведвання вамі Беларусі, любых прадпрыемстваў (калі ў вас будзе цікавасць) узнікнуць новыя напрамкі супрацоўніцтва", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Сумесны тавараабарот з Башкортастанам у мінулым годзе склаў амаль $427 млн, а за студзень-верасень гэтага года - $280,5 млн. Беларусь экспартавала тавараў на суму амаль $128 млн у 2020-м і $111 млн - за 9 месяцаў 2021-га. Найлепшыя паказчыкі ўзаемнага гандлю былі ў 2018 годзе - $734,8 млн.
У аснове беларускага экспарту ў Башкортастан - халадзільнікі, маразільнікі і халадзільнае абсталяванне, пліты, лісты і плёнкі з пластмас, спецыфічныя тавары, сыры і тварог. За 9 месяцаў гэтага года істотна павялічыліся пастаўкі драўняна-валакністых пліт (амаль у 14 разоў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года), пультаў, сталоў і панэлей для электрычнай апаратуры (у 10 разоў).
У Башкортастане працуюць зборачныя вытворчасці трактароў МТЗ, камбайнаў "Гомсельмаш" і "Лідсельмаш", тэхнікі "Бабруйскаграмаш", тралейбусаў з машынакамплектаў МАЗ. У рэспубліцы зарэгістраваны 14 прадпрыемстваў, створаных пры ўдзеле беларускага капіталу.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут