Фота: belta.by
Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку прадставілі новы дапрацаваны праект Канстытуцыі Беларусі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з рабочай групай па дапрацоўцы праекта Канстытуцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Канстытуцыйная камісія правяла пэўную работу, прапанавала свае варыянты, а цяпер рабочая група спецыялістаў, створаная распараджэннем Прэзідэнта, працуе над шліфоўкай гэтай Канстытуцыі. І, калі па-народнаму ўжо гаварыць, прапісвае гэту Канстытуцыю юрыдычнай мовай, - нагадаў Аляксандр Лукашэнка. - Я атрымаў апошні варыянт, прапісаны варыянт, Канстытуцыі з улікам нашых ранейшых дамоўленасцей у рабочай групе, азнаёміўся. Сёння паспрабуем пагаварыць на тэмы, якія з'яўляюцца вострымі і важнымі для нашай краіны".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што таксама хацеў бы пачуць, чым было матывавана выключэнне некаторых артыкулаў і асабліва дабаўленне новых палажэнняў.
Перад рабочай групай стаяла задача адпрацаваць прынцыповыя пытанні, якія датычацца падрыхтоўкі канстытуцыйных змяненняў. Галоўныя з іх, паводле слоў Прэзідэнта, замацаванне ролі Усебеларускага народнага сходу, пераразмеркаванне паўнамоцтваў паміж органамі дзяржаўнай улады, захаванне збалансаванасці дзяржапарату і іншыя. Пры гэтым важна, перакананы Аляксандр Лукашэнка, ні ў якім разе не разбураць існуючую ў Беларусі сістэму ўлады.
"Падышлі да гэтага пытання сур'ёзна і выпрацавалі праект Канстытуцыі, які мы будзем цяпер абмяркоўваць і над якім будзем працаваць. Думаю, што нам спатрэбіцца яшчэ адно пасяджэнне рабочай групы, а потым, як і было абяцана, мы вынесем варыянт на Канстытуцыйную камісію", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. У далейшым адбудзецца грамадскае абмеркаванне праекта Асноўнага закона, канчатковы варыянт Канстытуцыі будзе вынесены на рэспубліканскі рэферэндум.
Прэзідэнт заўважыў, што эксперты рабочай групы падтрымалі не ўсе прапановы Канстытуцыйнай камісіі. "Гэта добра, што ёсць розныя пункты гледжання. Напэўна, любая канкурэнцыя, любыя пункты гледжання, якія маюць права быць, пры сутыкненні садзейнічаюць выпрацоўцы нармальных палажэнняў будучай Канстытуцыі. Толькі так, я лічу, мы выйдзем на дастойны праект Асноўнага закона, які, вядома ж, людзі ўжо чакаюць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што работа па абнаўленні Канстытуцыі Беларусі праводзіцца ў інтарэсах большасці грамадзян і для іх. "Але жыць па гэтым Асноўным законе давядзецца ўсім грамадзянам Беларусі і тым, хто прыедзе ў Беларусь. Закон ёсць закон", - сказаў ён.
Як заявіў у час сустрэчы кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка прадстаўлены кіраўніку дзяржавы новы дапрацаваны праект Канстытуцыі - гэта "вынік дэталёвага, напружанага абмеркавання Асноўнага закона". "Менавіта таго праекта, які быў распрацаваны Канстытуцыйнай камісіяй. Намі прапрацаваны кожны артыкул праекта. І нават пасля таго, як ён быў накіраваны вам, актыўнае абмеркаванне з членамі рабочай групы прадаўжаецца, і сёння яшчэ ўносяцца асобныя дапаўненні, удакладненні", - расказаў Ігар Сергяенка.
Як паведамлялася, першую нараду з рабочай групай па дапрацоўцы праекта Канстытуцыі кіраўнік дзяржавы правёў 21 кастрычніка. У яе склад увайшлі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і прадстаўнікі абедзвюх палат парламента, намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Аляксандр Рахманаў, кіраўнік Апарату Савета Міністраў Канстанцін Бурак, намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда Наталля Карповіч і суддзя Вольга Сяргеева, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда, памочнік кіраўніка дзяржавы Аляксандр Косінец і доктар педагагічных навук, прафесар Аляксандр Радзькоў.
"Галоўнае ў рабоце цяперашняй рабочай групы над канстытуцыйнымі змяненнямі - не дапусціць разбалансаванасці сістэмы органаў дзяржаўнай улады. Важна пазбегнуць змяшэння функцый і паўнамоцтваў ключавых органаў, забяспечыць узгодненасць іх дзеянняў", - расставіў акцэнты беларускі лідар на той сустрэчы.
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь павінна заставацца прэзідэнцкай рэспублікай. "Я абсалютна перакананы, што Беларусь павінна быць прэзідэнцкай рэспублікай, калі мы хочам захаваць краіну. І Усебеларускі народны сход уводзіцца не таму, што нехта з прысутных або дзеючы Прэзідэнт ірвецца на гэту пасаду, а для таго, каб забяспечыць, як юрысты гавораць, стрымліванне і процівагу, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Гэта адна з фундаментальных рэчаў - стрымліванне і процівага, на гэтым грунтуюцца ўсе законы і заканадаўчыя акты, і перш за ўсё Асноўны закон".
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут