Фота: belta.by
Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць вялікае свята - Раство Хрыстова. Святыя айцы ў сваіх пісаннях называюць Раство пачаткам і падставай для іншых святкаванняў.
Паводле Евангелля, Ісус Хрыстос нарадзіўся ў горадзе Віфлееме. Старазапаветныя прарокі яшчэ за некалькі стагоддзяў да гэтага ясна прадказвалі час і месца нараджэння Збавіцеля. Па распараджэнні рымскага імператара Аўгуста (Актавія) быў арганізаваны перапіс насельніцтва. Марыя і Іосіф павінны былі ісці ў Віфлеем, каб унесці свае імёны ў спіс. Усе гасцініцы і заезныя дамы Віфлеема былі перапоўнены. Марыя і Іосіф змаглі знайсці начлег толькі ў пячоры, якая выкарыстоўвалася ў якасці хлява для жывёлы. Менавіта тут і наканавана было нарадзіцца Збавіцелю свету.
Першымі людзьмі, што прыйшлі пакланіцца Збавіцелю, сталі пастухі, якім з'явіўся анёл і паведаміў радасную вестку. Следам на паклон прыйшлі ўсходнія мудрацы - вешчуны, якіх да нованароджанага немаўляці прывяла заззяўшая на небе Віфлеемская зорка. Яна спынілася і апусцілася зусім нізка над пячорай, дзе быў Ісус. Вешчуны пакланіліся немаўляці і яго маці, а затым паднеслі падарункі: золата, ладан і смірну. Золата было прынесена Ісусу як цару, ладан - як Богу, а смірна - як смяротнаму чалавеку.
Згодна з праваслаўнай традыцыяй, перад Раством захоўваецца Калядны (Піліпаў) пост. Пачынаецца ён 28 лістапада і доўжыцца сорак дзён да 6 студзеня ўключна. Царква вучыць, што веруючаму чалавеку пост неабходны, каб настроіць сябе на сустрэчу Раства Хрыстовага, усвядоміць таямніцу Богаўцялеснення. У гэты час асаблівую ўвагу неабходна ўдзяліць сваёй душы. Добраахвотна адмаўляючыся ад скаромнай ежы і забаў, удзяляючы больш часу малітве і добрым учынкам, мы ачышчаем сваю душу, каб у супакаенні сустрэць самае светлае зімовае свята.
Царква гаворыць, што ў свята Раства чалавек прыміраецца з Богам. Усю ноч у праваслаўных цэрквах доўжыцца богаслужэнне, а на раніцу, 7 студзеня, людзі віншуюць адзін аднаго са святам Божага Нараджэння.
Дванаццаць наступных дзён пасля Раства называюцца святымі днямі, або святкамі (да 17 студзеня). Пост у гэтыя дні адмяняецца. Святкі - гэта не толькі радасць і весялосць, нашы продкі ў святкі рабілі справы міласэрнасці, трымаючыся запаведзі Збавіцеля: "Будзьце міласэрныя, як і Айцец ваш міласэрны".
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут