Фота: belta.by
Парламенцкая дыпламатыя павінна стаць сапраўднай сілай, якая рэалізуе волю народаў да ўмацавання міру і даверу. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ў час міжпарламенцкай канферэнцыі "Роля парламентарыяў ва ўмацаванні міжнароднага міру і даверу", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Актуальнасць тэмы канферэнцыі не выклікае сумнення. Нягледзячы на тое, што на 73-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН 2021-ы аб'яўлены Міжнародным годам міру і даверу, мы назіраем рэзкі рост геапалітычнага і геаэканамічнага процістаяння. Разбураецца сістэма міжнародных адносін. Прымяненне санкцый стала звычайным інструментам палітычнага націску, а двайныя стандарты - элементам шырокамаштабнай інфармацыйнай вайны. Выпрабаванне на трываласць прайшла і Беларусь, якая знаходзіцца на геапалітычным павароце паміж Усходам і Захадам. Многіх не задавольвае самастойны замежнапалітычны курс краіны, нацэленасць на стваральную працу і супрацоўніцтва, - сказаў Уладзімір Андрэйчанка. - Абапіраючыся на падтрымку абсалютнай большасці грамадзян, мы не дапусцілі і ніколі не дапусцім разгулу экстрэмізму, варожасці і нянавісці на беларускай зямлі. Грамадскі мір і парадак, сацыяльная накіраванасць беларускай дзяржаўнасці будуць і ў далейшым у аснове даверу народа да ўлады. Аб гэтым сведчаць вынікі VI Усебеларускага народнага сходу".
Паводле слоў спікера, відавочна, што далейшы рух па шляху канфрантацыі і ўзрастання міжнароднай напружанасці - гэта тупіковы шлях. Неабходны неадкладныя зладжаныя дзеянні сусветнай супольнасці, усіх разважных палітыкаў, грамадзянскай супольнасці па змяненні існуючага вектара сусветнай палітыкі. "Парламенцкая дыпламатыя павінна ў гэтым плане стаць сапраўднай сілай, якая рэалізуе волю народаў да ўмацавання міру і даверу. Наша задача - прапанаваць пазітыўны парадак дня стваральнай працы супольнасці нацый, што заснавана на прынцыпах роўнасці, сацыяльнай справядлівасці, адкрытасці, даверу і салідарнай адказнасці. Палітыка блокавага процістаяння павінна ўступіць дарогу канцэпцыі інтэграцыі інтэграцый. Пры гэтым самым рашучым чынам павінен гучаць голас малых і сярэдніх краін, якія з'яўляюцца паўнапраўнымі суб'ектамі сусветнай палітыкі, - падкрэсліў ён. - У гэтым плане ўсё большую актуальнасць набывае ініцыятыва Прэзідэнта Беларусі па перазапуску шырокага дыялогу па пытаннях міжнароднай бяспекі па аналогіі з Хельсінкскім працэсам. Лічу, што ўсямерная парламенцкая падтрымка названай ініцыятывы здольна падштурхнуць палітыкаў да больш актыўнага пошуку шляхоў пераадолення крызісу міжнародных адносін, выпрацоўкі стратэгічных рашэнняў па ўмацаванні міру і даверу".
Уладзімір Андрэйчанка дадаў, што прыярытэтным напрамкам забеспячэння глабальнай бяспекі з'яўляецца таксама супрацоўніцтва па выкарыстанні сучасных інфармацыйных тэхналогій. "Рэспублікай Беларусь агучана прапанова аб фарміраванні пояса лічбавага добрасуседства. Ключавымі элементамі пагадненняў у гэтай сферы маглі б стаць ідэі лічбавага суверэнітэту і нэўтралітэту. Заклікаю ўсіх парламентарыяў далучыцца да разгляду ініцыятывы аб магчымасці правядзення парламенцкай канферэнцыі па гэтай тэматыцы", - заявіў ён.
Спікер нагадаў, што ў бягучым годзе спаўняецца 80 гадоў з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны. "Наш святы абавязак - аддаць даніну памяці мільёнам людзей, якія загінулі ў барацьбе з фашызмам. Нельга дапусціць фальсіфікацыі гісторыі, рэабілітацыі і гераізацыі нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых і, самае галоўнае - нельга забыць урокі гісторыі. Важнейшым з іх з'яўляецца разуменне таго, што толькі аб'яднаныя намаганні сусветнай супольнасці здольны вырашаць ключавыя пытанні сусветнай палітыкі. Шчыра спадзяюся, што і цяпер у няпростых умовах, прытрымліваючыся літары і духу Статута ААН, пры актыўным удзеле парламенцкай дыпламатыі, мы зможам аднавіць давер і сканцэнтраваць намаганні на вырашэнні актуальных праблем сучаснасці. Альтэрнатывы такому падыходу няма", - сказаў на заканчэнне Уладзімір Андрэйчанка.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут