Фота: belta.by
Міністэрства прамысловасці мае намер умацоўваць супрацоўніцтва з Кітаем. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мінпраме, каменціруючы Дырэктыву нумар 9 аб развіцці двухбаковых адносін Беларусі з Кітаем.
У прыватнасці, Міністэрства прамысловасці прадаўжае работу па павелічэнні экспарту ў Кітай. "Аб'ём экспарту прадпрыемстваў Мінпрама ў KHP па прамежкавых выніках 10 месяцаў бягучага года павялічыўся і пераважна складаецца з паставак інтэгральных схем, паўправадніковых прыбораў, сельскагаспадарчай тэхнікі, запасных частак. Таксама Кітай зацікаўлены ў набыцці новых мадэлей трактароў MT3 з электрапрыводам. У цэлым ёсць усе перадумовы да таго, што ў 2022 годзе пастаўкі трактароў гэтай мадэлі стануць драйверам для далейшага павелічэння тавараабароту з КНР", - адзначылі ў ведамстве.
Таксама ў Мінпраме расказалі аб вытворчасці легкавых аўтамабіляў у Беларусі. У прыватнасці, аб заводзе СЗАТ "БЕЛДЖЫ". "У бягучым годзе для захавання рыначных пазіцый завод поўнасцю абнавіў мадэльны рад. Наладжана серыйная вытворчасць мадэлей CoolRay і Atlas PRO, якія карыстаюцца ўстойлівым попытам. Аўтамабілі вырабляюцца па поўным тэхналагічным цыкле, фарбаванне ажыццяўляецца шасцю колерамі ў залежнасці ад заказаў, - сказалі ў міністэрстве. - Цяпер у краіне ёсць дзевяць дылерскіх цэнтраў, якія ажыццяўляюць продажы і сэрвіснае абслугоўванне Geely (тры цэнтры ў Мінску і адзін у кожным абласным цэнтры). Адкрыта шэсць самастойных сэрвісных цэнтраў. Да канца года будзе адкрыта яшчэ тры, а ў 2022 годзе - 10 цэнтраў сэрвіснага абслугоўвання аўтамабіляў".
Як адзначылі ў ведамстве, арганізацыя вытворчасці легкавых аўтамабіляў у Беларусі з прыцягненнем замежнага інвестыцыйнага капіталу накіравана на дыверсіфікацыю прамысловага комплексу краіны, імпартазамяшчэнне, рост экспарту, а таксама на развіццё навукова-тэхнічнага патэнцыялу і канкурэнтных пераваг у сферы машынабудавання.
У 2019 годзе на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" створана сумеснае прадпрыемства па вытворчасці каробак перадач. Пускавая магутнасць завода забяспечыць выпуск не менш як 10 тыс. механічных 6-, 9-, 12- і 16-ступеньчатых каробак перадач у год для патрэбнасцей айчынных аўтавытворцаў.
"Гэта дае магчымасць з аптымізмам глядзець у будучыню, быць упэўненымі ў тым, што кантакты паміж Міністэрствам прамысловасці Беларусі і KHP таксама будуць умацоўвацца і праходзіць у духу даверу і ўзаемаразумення", - падкрэслілі ў Мінпраме.
Як паведамлялася раней, Дырэктыва нумар 9 накіравана на далейшае паглыбленне стратэгічнага партнёрства Беларусі з Кітаем па шырокім спектры напрамкаў у 2021-2025 гадах і з'яўляецца лагічным прадаўжэннем аднайменнай Дырэктывы на 2015-2021 гады.
Прыярытэтнымі задачамі на бліжэйшую перспектыву вызначаны ўмацаванне супрацоўніцтва ў палітычнай сферы, захаванне і прымнажэнне каштоўнасцей дружбы і ўзаемнай падтрымкі, нарошчванне гандлёва-эканамічнага, фінансавага, інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, рэалізацыя ініцыятывы "Пояс і шлях". Сярод важных задач таксама пашырэнне міжрэгіянальных сувязей, развіццё супрацоўніцтва ў ваеннай і ваенна-тэхнічнай галінах, у сферы лічбавай эканомікі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, умацаванне навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння, развіццё адносін у гуманітарнай галіне.
У мэтах выканання названых задач органам дзяржаўнага кіравання і іншым уключаным у супрацоўніцтва з КНР суб'ектам эканамічнай дзейнасці даручаецца забяспечыць рэалізацыю каля паўсотні канкрэтных практычных мер.
Эфектыўнае выкананне пастаўленых мэт будзе садзейнічаць вывядзенню двухбаковых адносін на якасна новы ўзровень.-
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут