Фота: belta.by
Кітай мае намер разам з Беларуссю прдоўжыць рэалізацыю сумесных высокаэфектыўных праектаў у рамках ініцыятывы "Адзін пояс - адзін шлях", а таксама пастаянна ўмацоўваць супрацоўніцтва ў галіне лічбавай эканомікі. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Се Сяаюн, выступаючы на цырымоніі адкрыцця праграмы "Насенне будучыні 2021", якая прайшла ў анлайн-фармаце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"З моманту свайго запуску ў 2014 годзе праграма паспяхова праводзіцца ў Беларусі ўжо 6 гадоў запар, - сказаў пасол. - На фоне чарговага пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі кампанія вырашыла правесці праграму ў анлайн-фармаце, што ў поўнай меры адлюстроўвае адказнае стаўленне да здароўя і бяспекі навучэнцаў". Дыпламат падкрэсліў важнасць ажыццяўлення ва ўзаемадзеянні з міністэрствамі сувязі і інфарматызацыі, утварэння гэтай навучальнай праграмы кампаніяй Huawei у Беларусі. Праграма накіравана на перадачу перадавых ведаў, развіццё талентаў у галіне ІКТ і садзейнічанне развіццю лічбавай эканомікі краіны.
Се Сяаюн звярнуў увагу, што нядаўна старшыня КНР Сі Цзіньпін на Юбілейнай канферэнцыі з нагоды 50-годдзя з дня аднаўлення законнага месца краіны ў ААН адзначыў прыхільнасць кітайскага народа да сумеснага развіцця, аказання дапамогі краінам, якія сталі на шлях развіцця, і пастаяннага прадастаўлення новых магчымасцей для свету шляхам развіцця Кітая. "Цяпер кітайска-беларускія адносіны давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва падтрымліваюць стабільную дынаміку развіцця на высокім узроўні. А супрацоўніцтва ў розных галінах дае плённыя вынікі, - адзначыў кіраўнік дыпламатычнай місіі. - Кітайскі бок гатовы разам з беларускім прадаўжаць пашыраць высокаэфектыўныя сумесныя праекты ў рамках ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях", а таксама пастаянна ўмацоўваць супрацоўніцтва ў галіне лічбавай эканомікі і надаць новы імпульс далейшаму ўмацаванню дружалюбных адносін паміж дзвюма дзяржавамі".
Дыпламат сказаў, што настала эра глабальнай лічбавай эканомікі і ў будучым навукаёмістая інфармацыйная індустрыя стане вядучай галіной. У сувязі з гэтым пасол звярнуў увагу, што кампанія Huawei адказна працуе на беларускім рынку на працягу 20 гадоў, уносіць свой уклад у развіццё штучнага інтэлекту, Інтэрнэту рэчаў, 5G і іншых тэхналагічных распрацовак. Яна адкрыла вучэбныя цэнтры ў беларускіх універсітэтах і на сённяшні дзень навучыла больш за 2 тыс. маладых беларускіх талентаў. "З радасцю адзначу, што адабраныя для праграмы навучэнцы прадстаўляюць 7 беларускіх ВНУ", - падкрэсліў ён.
У сваю чаргу дырэктар ТАА "Бел Хуавэй Тэхноладжыс" Ван Чэнь расказаў, што ў чэрвені 2021 года ў час форуму "ТІБО" была праведзена цырымонія запуску праграмы "Насенне будучыні" і праз 4 месяцы адборачных этапаў 20 удзельнікаў прайшлі ў фінал. "Рэспубліка Беларусь мае вельмі добрую навуковую базу і асяроддзе для развіцця талентаў, - лічыць ён. - Мы ўдзяляем асаблівую ўвагу навучанню таленавітай моладзі ў сферы ІКТ у Беларусі. Штогод у рамках флагманскай праграмы "Насенне будучыні", міжнароднага ІКТ-конкурсу, спаборніцтваў мы ствараем магчымасці для адабраных на розных узроўнях маладых спецыялістаў для міжкультурнага абмену і навучання ў Кітаі. У той жа час самыя таленавітыя юнакі і дзяўчаты атрымліваюць магчымасць прайсці стажыроўку ў нашай кампаніі".
Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган падкрэсліў, што гэта праграма з'яўляецца важнай для беларускага боку. Ён сказаў, што ў Беларусі выбудавана сістэма якаснай падрыхтоўкі студэнтаў, а кітайскі бок прадастаўляе дадатковыя магчымасці для навучання ў канкрэтнай галіне. Кіраўнік ведамства выказаў упэўненасць, што атрыманыя веды юнакі і дзяўчаты змогуць выкарыстаць на карысць развіцця нашай дзяржавы. Канстанцін Шульган звярнуў увагу, што ў перыяд эпідэміі Беларусь і Кітай пацвердзілі сапраўдную дружбу, што выяўляецца на ўсіх узроўнях.
Міністр адукацыі Ігар Карпенка назваў эфектыўным узаемадзеянне з кітайскай кампаніяй. Дзякуючы рэалізацыі адукацыйнай праграмы студэнты маюць магчымасць пабываць у штаб-кватэры Huawei ў Кітаі, папрацаваць на самым сучасным абсталяванні ў інавацыйных лабараторыях. Ён звярнуў увагу, што прызёры і пераможцы праграмы затым прадаўжаюць сваё навучанне і працоўную дзейнасць у Беларусі. "Калі ў 2019 годзе пераможцамі і лаўрэатамі праграмы сталі 10 студэнтаў з 2 ВНУ, то ў 2020 годзе - 30 студэнтаў з 8 устаноў вышэйшай адукацыі. Праграмы праекта садзейнічаюць умацаванню адукацыйных сувязей паміж Беларуссю і КНР, а таксама сведчаць аб высокай сацыяльнай адказнасці кампаніі", - адзначыў міністр. Ён пажадаў усім удзельнікам праграмы новых эфектыўных рашэнняў у сферы ІКТ.
У гэтым годзе фіналістамі адборачнага тура сталі студэнты сямі беларускіх ВНУ. У прыватнасці, гэта БДУ, БНТУ, БДУІР, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы, Гомельскі дзяржуніверсітэт імя Францыска Скарыны, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. Пераможцы змогуць прыняць удзел у васьмідзённай праграме, якая будзе арганізавана 1-8 лістапада. Іх чакае праходжанне курсаў па 5G, воблачных вылічэннях; знаёмства з традыцыйным і сучасным Кітаем шляхам віртуальных экскурсій; лекцыі і семінары з экспертамі кампаніі; інтэрактыўныя заняткі з групавымі дыскусіямі, дэбаты, дыялогі за круглым сталом; удзел у групавым праекце Tech4Good; віртуальнае наведванне выставачных залаў, кампусаў і інавацыйных цэнтраў.
Глабальная кітайская праграма "Насенне будучыні" была заснавана ў 2008 годзе. У ёй удзельнічаюць прадстаўнікі больш як 500 вядучых ВНУ свету, якія навучаюцца па тэхнічных спецыяльнасцях і цікавяцца тэлекамунікацыямі. За ўвесь час дзеяння праграмы яе прайшлі звыш 30 тыс. чалавек з больш як 126 краін свету.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут