Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка абмеркаваў з паслом Азербайджана ў Беларусі Ульві Бахшаліевым супрацоўніцтва дзвюх краін у галіне будаўніцтва, гарадскога планавання, прамкааперацыі і сельскай гаспадаркі, перадае БЕЛТА.
"Вы правялі ўжо шэраг сустрэч і перагавораў і, думаю, змаглі асабіста ацаніць прамысловы, сельскагаспадарчы патэнцыял Беларусі і намеціць першачарговыя кропкі росту беларуска-азербайджанскага ўзаемадзеяння. Поле для вашай работы як дыпламата вельмі шырокае. Спадзяюся, што работа ў нашай краіне будзе для вас паспяховай і будзе садзейнічаць развіццю нашага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Нягледзячы на пандэмію каранавіруса і крызісныя з'явы ў сусветнай эканоміцы, у нас паказчыкі вельмі нядрэнныя. Мы і ў 2020 годзе здолелі нарасціць тавараабарот, а за 10 месяцаў бягучага года агульнымі намаганнямі забяспечылі рост на 20 працэнтаў", - сказаў Раман Галоўчанка.
Ён адзначыў, што Беларусь і Азербайджан рэалізуюць праекты па вытворчай кааперацыі. Растуць пастаўкі машынакамплектаў беларускіх трактароў у гэту краіну. "Мы таксама адпрацоўваем шэраг напрамкаў па лініі будаўніцтва, гарадскога планавання. Ужо ёсць кантрактныя дакументы паміж нашымі праектнымі інстытутамі па фарміраванні планаў развіцця гарадоў Азербайджана. Спадзяюся, у бліжэйшы час адбудзецца чарговае пасяджэнне міжурадавай камісіі. На мой погляд, нам неабходна інтэнсіфікаваць працэс удзелу беларускіх арганізацый у аднаўленні інфраструктуры ў Азербайджане", - адзначыў прэм'ер-міністр.
"Лічу, што для азербайджанскага боку ёсць добры патэнцыял у галіне нарошчвання паставак у нашу краіну плодаагародніннай прадукцыі, асабліва ў святле ўвядзення намі забароны на імпарт шэрага найменняў харчовай прадукцыі з тых краін, якія ўвялі санкцыі адносна Беларусі", - дадаў Раман Галоўчанка.
"Мы ўдзячны Азербайджану за падтрымку Беларусі і беларускага народа, якую мы заўсёды адчуваем і на міжнародных пляцоўках, і ў двухбаковых адносінах", - рэзюмаваў прэм'ер-міністр.
Тавараабарот дзвюх краін у студзені-кастрычніку 2021 года склаў $442 млн і ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ўзрос у 1,2 раза. Асноўнымі крыніцамі беларускага экспарту ў Азербайджан сталі драўняна-валакністыя пліты, лесаматэрыялы, мэбля, лекавыя сродкі, трансфарматары, сметанковае масла, ялавічына, сыры і тварог, маслёнка, ёгурт, кефір і іншыя тавары. З Азербайджана імпартавалася нафта, палімеры прапілену, таматы, кансерваваныя фрукты і арэхі, моцныя спіртныя напіткі.
У Азербайджане створана 5 уласных суб'ектаў тавараправоднай сеткі і 45 дылераў, якія прадстаўляюць больш за 50 беларускіх прадпрыемстваў. З 2017 года ў Мінску дзейнічае Гандлёвы дом Азербайджана, якому прадастаўлены льготны рэжым па пастаўцы харчовай групы тавараў на беларускі рынак.
На базе ВА "Гянджынскі аўтамабільны завод" у Азербайджане дзейнічае сумесная зборачная вытворчасць шырокага спектра прадукцыі беларускіх брэндаў: розных мадыфікацый трактароў, сельскагаспадарчай, пасажырскай і аўтамабільнай тэхнікі.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут