Беларусь не вядзе якой-небудзь значнай ваеннай дзейнасці, якая патрабуе папярэдняга паведамлення. Аб гэтым гаворыцца ў заяве дэлегацыі Беларусі на сустрэчы, скліканай дзеючым старшынствам АБСЕ па запатрабаванні Літвы, Латвіі і Эстоніі згодна з главой III Венскага дакумента, паведамляе БЕЛТА.
Як было заяўлена, удзел беларускай дэлегацыі ў названай сустрэчы не варта разглядаць як падтрымку ўвядзення ў дзеянне ў адносінах да Беларусі механізма кансультацый і супрацоўніцтва па абмеркаванні незвычайнай ваеннай дзейнасці, прадугледжанага п. 2 арт. 16 главы III Венскага дакумента. "Наша прысутнасць тут сведчыць аб тым, што Беларусь шануе літару і дух Венскага дакумента і гатова да ўзаемапаважлівага дыялогу. Мы расчараваны тым, што нашы паважаныя літоўскія, латвійскія і эстонскія калегі выбралі гэты шлях, які вядзе нас у нікуды", - гаворыцца ў заяве дэлегацыі.
Прадстаўнікі беларускага боку канстатавалі, што гісторыя спроб актываваць гэты інструмент паказала, што ён не прыносіў ніякай карысці і не садзейнічаў аднаўленню даверу, а хутчэй прыводзіў да далейшай эскалацыі сітуацыі.
"Сёння мы яшчэ раз заяўляем, што Беларусь не вядзе якой-небудзь значнай ваеннай дзейнасці, якая патрабуе папярэдняга паведамлення, і не лічыць апраўданым прымяненне механізма Венскага дакумента", - падкрэслівае беларускі бок.
Так, Беларусь зрабіла шэраг практычных крокаў па павышэнні празрыстасці і ўмацаванні даверу да сумеснага беларуска-расійскага ваеннага вучэння "Саюзная рашучасць - 2022". Пры гэтым краіна не была абавязана зрабіць гэтыя крокі, паколькі вучэнні былі ніжэйшыя за парог паведамлення ў адпаведнасці з Венскім дакументам. "Цяжка сабе ўявіць такую празрыстасць адносна неаб'яўленнай ваеннай дзейнасці з боку нашых партнёраў, - адзначаецца ў заяве. - Тым не менш, нягледзячы на ўсе гэтыя крокі, нашы паважаныя калегі пайшлі на свядомую палітызацыю пытання. У нас склалася ўражанне, што незалежна ад сутнасці нашага адказу наступны крок ужо вызначаны нашымі партнёрамі. Аб гэтым сведчыць іх імгненная публічная рэакцыя на наш адказ. Няўжо гэта сапраўдная дыпламатыя, калі мы даведваемся пра рэакцыю нашых партнёраў са СМІ, якія цытуюць нашы ўласныя адказы? Ці садзейнічае гэта добрасумленнаму дыялогу? Ці дапамагае гэта зменшыць недавер і напружанне? Мы вельмі сумняемся, што гэта так".
Нядаўна Беларусь магла б таксама ўзняць пытанне аб тым, што сапраўды можна ахарактарызаваць як значную незвычайную ваенную дзейнасць у непасрэднай блізкасці ад граніцы Беларусі з боку суседняй дзяржавы. "Варта адзначыць, што вучэнне "Саюзная рашучасць - 2022" не праходзіць каля граніц з Літвой і Латвіяй. Мы маглі б задзейнічаць механізм, прадугледжаны ў главе ІІІ. Аднак мы аддаём перавагу вырашэнню такіх пытанняў не палітызавана, спакойна і прафесійна", - звяртаюць увагу беларускія дыпламаты.
Яны таксама падкрэслілі, што ваенныя вучэнні з'яўляюцца адным з асноўных элементаў падрыхтоўкі войскаў любой суверэннай дзяржавы. Значная колькасць вучэнняў праводзіцца ў зоне АБСЕ, у тым ліку ў непасрэднай блізкасці ад граніц Беларусі. "Наўмыснае скажэнне сітуацыі вакол тых ці іншых ваенных вучэнняў і варожая, правакацыйная і падбухторшчыцкая рыторыка толькі ўзмоцніць недавер і напружанасць і могуць прывесці да эскалацыі палітычнай і ваеннай напружанасці. У сувязі з гэтым яшчэ раз заклікаем нашых калег устрымацца ад нагнятання сітуацыі вакол беларуска-расійскага вучэння", - гаворыцца ў заяве.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут