Беларусь мае ўсе магчымасці для далейшага развіцця палярных даследаванняў

Фота: belta.by


Беларусь мае ўсе магчымасці для далейшага развіцця палярных даследаванняў, заявіў старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў у час урачыстых мерапрыемстваў да 15-годдзя ўдзелу Беларусі ў вывучэнні Антарктыкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь мае фінансавыя, навукова-тэхнічныя магчымасці, кадравы патэнцыял для далейшага развіцця антарктычных і арктычных даследаванняў. Прызнаваючы неабходнасць захавання Антарктыкі і яе ўнікальных прыродных экасістэм для будучых пакаленняў, Беларусь пацвярджае сваю прыхільнасць мэтам і прынцыпам Дагавора аб Антарктыцы. Мы адкрытыя для ўстанаўлення адносін навуковага і дзелавога супрацоўніцтва з усімі міжнароднымі і нацыянальнымі ўстановамі і арганізацыямі, для якіх як сама Антарктыка, так і наша дзейнасць у Антарктыцы ўяўляюць цікавасць у навуковых і практычных адносінах", - сказаў Уладзімір Гусакоў.

За апошнія гады павялічылася кола задач, вырашаемых у рамках дзяржаўных праграм, узрасла колькасць удзельнікаў экспедыцый, пашырылася іх лагістыка. "Сістэмным стала правядзенне беларускім бокам міжнародных навукова-тэхнічных канферэнцый. За мінулы перыяд праведзена тры канферэнцыі. Узрасла колькасць публікацый беларускіх вучоных у высокарэйтынгавых замежных часопісах", - дадаў старшыня Прэзідыума НАН.

"Трэба адзначыць неацэнную дапамогу Расійскай Федэрацыі на ўсіх этапах станаўлення беларускай антарктычнай праграмы: ад планавання і правядзення навуковых даследаванняў да лагістыкі і рэалізацыі міжнародных працэдур. Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж урадамі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь у 2013 годзе і стварэнне рабочай групы па рэалізацыі пагаднення зрабіла нашу навуковую кааперацыю вельмі эфектыўнай", - сказаў Уладзімір Гусакоў.

Паводле яго слоў, беларускімі вучонымі ўжо шмат чаго зроблена, але, безумоўна, давядзецца зрабіць яшчэ больш. "У першую чаргу - палепшыць аснашчанасць стацыянарнай антарктычнай станцыі і сезонных экспедыцый навуковымі прыборамі і абсталяваннем. Нам трэба стварыць больш шырокі кадравы рэзерв вучоных і спецыялістаў палярнага профілю, паколькі пашырэнне экспедыцый запатрабуе фарміравання шматлікай каманды даследчыкаў і спецыялістаў, дзе сплаў вопыту і маладосці дасць магчымасць вырашыць пастаўленыя перад экспедыцыяй задачы", - упэўнены старшыня.

"15 гадоў - значны этап у гісторыі краіны, Нацыянальнай акадэміі навукі і станаўленні ў Беларусі палярных даследаванняў. З 1955 па 1992 год у часы Савецкага Саюза больш як 100 беларусаў удзельнічалі ў савецкіх антарктычных экспедыцыях. Потым быў вялікі перапынак, і ў 2005 годзе па ініцыятыве НАН і пры падтрымцы Прэзідэнта зацверджана першая дзяржаўная праграма па даследаванні палярных рэгіёнаў Зямлі - Антарктыкі", - расказаў начальнік 13-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксей Гайдашоў.

У сезон 2020-2021 гадоў было завершана стварэнне першай чаргі Беларускай антарктычнай станцыі. Яна ў значнай ступені аснашчана сучасным абсталяваннем, створаны камфортныя ўмовы для работы навукова-тэхнічнага персаналу колькасцю 12-15 чалавек.

"Са жніўня 2006 года мы вядзём справаздачу новай гісторыі палярных даследаванняў. У маі бягучага года завяршылася 13-я Беларуская антарктычная экспедыцыя. У ёй прымалі ўдзел 10 спецыялістаў. У час экспедыцыі завершана будаўніцтва васьмісекцыйнага лабараторна-жылога модуля, уведзены ў эксплуатацыю аперацыйна-хірургічны блок, амбулаторыя, ізалятар, тэхналагічныя памяшканні і агрэгаты", - звярнуў увагу Аляксей Гайдашоў.

Акрамя таго, беларускія палярнікі атрымалі безлімітны інтэрнэт. "Трэба разумець, дзе знаходзіцца наша станцыя і які ўзровень сігналу там можа быць. Работа над гэтай праблемай была вельмі складаная, карпатлівая, але мы дабіліся станоўчага выніку, і ў будучым Беларуская антарктычная экспедыцыя будзе забяспечана сучаснай безлімітнай спадарожнікавай сувяззю, якая дазваляе як свабодныя стасункі ў мэсэнджарах з роднымі і блізкімі, так і перадачу вялікіх аб'ёмаў навуковай інфармацыі, правядзенне медыцынскіх кансультацый, відэаканферэнцый, абмен дакументамі", - падкрэсліў Аляксей Гайдашоў.

Начальнік Расійскай антарктычнай экспедыцыі Інстытута Арктыкі і Антарктыкі Расгідрамета Аляксандр Клепікаў падкрэсліў, што паміж Расіяй і Беларуссю ўжо многія гады ідзе супрацоўніцтва ў сферы палярных даследаванняў. "Шмат беларускіх спецыялістаў, вучоных удзельнічалі яшчэ ў савецкіх антарктычных экспедыцыях. І вось ужо 15 гадоў вы робіце сваю антарктычную праграму, але ў цесным супрацоўніцтве з Расійскай антарктычнай экспедыцыяй, - сказаў ён. - Мы вельмі высока ацэньваем тое, што зрабілі беларускія вучоныя за 15 гадоў, па публікацыях, іх выступленнях на пасяджэннях кансультатыўнай нарады па Дагаворы аб Антарктыцы. Таму Беларусь - паўнацэнны ўдзельнік антарктычнага клуба".

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
17.40 Пакаленне Next (Англ.)

Далей:
18.00 Навіны з Беларусі (Англ.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны