Фота: belta.by
Беларуска-кітайскі медыяцэнтр адкрылі ў БДУ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ВНУ.
Цырымонія адбылася сёння з удзелам прарэктара па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі Канстанціна Казадаева, дэкана факультэта журналістыкі Вольгі Самусевіч, заснавальніка адукацыйнага цэнтра "Яацянь" (КНР) Ван Яацяня, супрацоўнікаў і студэнтаў ВНУ.
Канстанцін Казадаеў павіншаваў факультэт журналістыкі з важнай падзеяй і назваў адкрыццё медыяцэнтра пацвярджэннем надзейнага беларуска-кітайскага партнёрства. Прарэктар падзякаваў Ван Яацяню за дапамогу ў рэалізацыі сумеснага праекта і выказаў надзею, што новая структура будзе садзейнічаць далейшаму плённаму супрацоўніцтву.
Дзейнасць падраздзялення будзе накіравана на фарміраванне практычных навыкаў у студэнтаў-журналістаў і папулярызацыю БДУ сярод кітайскіх абітурыентаў. З улікам падрыхтоўкі кадраў для розных відаў СМІ цэнтр структурна падзелены на аддзелы: сеткавае ТБ, па рабоце ў сацыяльных сетках і тэхнічны. Тут будуць праходзіць семінары, практычныя заняткі па мантажы відэа, апрацоўцы фотаматэрыялаў, падрыхтоўцы журналісцкіх і піяр-тэкстаў. Цэнтр укамплектаваны сучасным абсталяваннем, камп'ютарамі для відэамантажу і вёрсткі выданняў, інтэрактыўнай панэллю, праектарам, тэлевізарам і іншай тэхнікай. У гэтай жа аўдыторыі будуць рэалізоўвацца адукацыйныя праекты з удзелам вядучых вучоных і практыкаў дзвюх краін.
Прадугледжваецца, што цэнтр стане практычнай пляцоўкай па стварэнні студэнтамі медыйных прадуктаў для студэнцкіх СМІ. Напрыклад, кітайскія студэнты ўжо здымаюць відэасюжэты і рыхтуюць тэксты аб вучобе ў БДУ, жыцці ў Беларусі для WeChat, Instagram, TikTok. Яны бяруць інтэрв'ю ў выкладчыкаў, сваіх сяброў, фатаграфуюць знакавыя мясціны Беларусі.
Адной з мэт работы цэнтра стане наладжванне сумеснай работы беларускіх і кітайскіх студэнтаў у галіне журналістыкі. Юнакі і дзяўчаты будуць рыхтаваць аўтарскія матэрыялы для факультэцкай газеты "ЖурФакты", дапамагаць з перакладамі матэрыялаў на беларускую, рускую і кітайскую мовы. За паўтара месяца работы пілотнай версіі цэнтра было апублікавана звыш 80 матэрыялаў у сацыяльных сетках, колькасць падпісчыкаў публічных старонак наблізілася да 1500.
Адкрыццё кітайска-беларускага медыяцэнтра стала магчымым дзякуючы адукацыйнаму цэнтру "Яацянь" (КНР) і яго заснавальніку Ван Яацяню, які супрацоўнічае з БДУ з 2012 года. Пры яго ўдзеле адкрыты інфармацыйна-адукацыйны цэнтр БДУ ў КНР (Пекін), цэнтр даўніверсітэцкай адукацыі БДУ (Санья), Інфармацыйны цэнтр для замежных студэнтаў на ФМА, падпісана пагадненне аб выдзяленні грантаў кітайскім студэнтам за высокую паспяховасць і навуковую дзейнасць.
Сёння ў БДУ вучацца 2177 грамадзян Кітая, з якіх звыш 1300 чалавек - на І ступені.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут