Фота: belta.by
Дэлегацыі Беларусі і Кітая засталіся вельмі задаволены вынікамі перагавораў у Пекіне. Аб гэтым заявіў журналістам пасол Беларусі ў КНР Юрый Сянько, каменціруючы вынікі праведзенага дзяржаўнага візіту кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай.
Адбыліся як перагаворы на вышэйшым узроўні, так і мноства кантактаў з удзелам кіраўнікоў урада, міністэрстваў і ведамстваў. "Усе сустрэчы прайшлі ў вельмі канструктыўным фармаце. Узнімалася нават больш пытанняў, чым у прынцыпе рыхтавалася парадкам дня. Усе члены дэлегацый як з беларускага, так і з кітайскага боку засталіся вельмі задаволены вынікамі гэтых перагавораў. З'явілася шмат новых задач, якія мы павінны вырашаць на аснове тых пагадненняў, якія падпісаны ў рамках візіту", - расказаў пасол.
Усяго ў прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў і на палях візіту падпісана амаль 40 розных дамоўленасцей. Іх сукупны эканамічны эфект ацэньваецца ў памеры $3,5 млрд. "У развіццё пагадненняў будуць адпрацаваны і напоўнены зместам дарожныя карты. Рэгулятары працуюць над дэталёвай прапіскай усіх задач у гэтых дарожных картах. Эфект будзе з часам карэкціравацца ў бок павелічэння паказчыкаў", - заявіў Юрый Сянько.
Ён асабліва падкрэсліў важнасць праведзеных сустрэч Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі буйнога бізнесу Кітая. "Абсалютна канструктыўная дзелавая размова, нармальнае жаданне працаваць з нашай краінай", - сказаў пасол. Размова ідзе аб інвестыцыях, кааперацыі, стварэнні буйных прадпрыемстваў на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку на тэрыторыі індустрыяльнага парка "Вялікі камень".
"Кіраўніком дзяржавы дадзены даручэнні ўжо ў развіццё дамоўленасцей. У бліжэйшы час у Кітай будуць прыбываць прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, якія накіруюць свае намаганні на дэталёвую прапрацоўку дасягнутых дамоўленасцей. І гэта яшчэ будзе адпаведны эфект, які пойдзе ў скарбонку дзяржаўнага візіту Прэзідэнта", - адзначыў Юрый Сянько.
Важно, што ў ходзе перагавораў з вуснаў Старшыні КНР Сі Цзіньпіна прагучалі выразныя сігналы і ўстаноўкі на поўнае ўзаемадзеянне з Беларуссю, каб напоўніць зместам новы ўзровень двухбаковых адносін - усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Сферы ўзаемнага інтарэсу і перспектывы супрацоўніцтва ў новую эпоху падрабязна вызначаны ў сумеснай заяве кіраўнікоў дзяржаў. "Нашы краіны бачаць адна ў адной тых партнёраў, з якімі можна сур'ёзна і надоўга арганізоўваць супрацоўніцтва", - падкрэсліў кіраўнік пасольства.
На перагаворах у Пекіне закраналася і міжнародная праблематыка. "І Кітай, і Беларусь сёння вельмі непакоіць сітуацыя, што адбываецца ва Украіне, гэты канфлікт. Мы ведаем, колькі сіл прыклаў Прэзідэнт нашай краіны, уносілася вельмі шмат прапаноў па стабілізацыі сітуацыі ў нашых суседзяў. Тое ж робіць і КНР. Тут нашы краіны паказалі поўнае падабенства ў пазіцыях. Мы спадзяёмся, што да гэтых сумесных намаганняў прыслухаецца сусветная супольнасць з мэтай канцэнтравання намаганняў на мірных ініцыятывах, на жаданні прапанаваць той варыянт захавання стабільнасці, які сёння зыходзіць ад Беларусі і ад Кітая. Спадзяёмся, што голас нашых краін будзе пачуты і ў бліжэйшы час сусветная супольнасць усё ж такі пойдзе ў бок мірнага ходу", - сказаў Юрый Сянько.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут