Фота: belta.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадаўжае работу ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, куды кіраўнік дзяржавы 18 снежня прыбыў з рабочым візітам. Адразу ў аэрапорце Аляксандр Лукашэнка правёў перагаворы з дзяржаўным міністрам знешняга гандлю ААЭ Тані Бен Ахмедам Аль Заюдзі. Ужо тады ён заявіў аб намеры абмеркаваць шэраг пытанняў у адносінах дзвюх краін, а таксама сустрэцца з інвестарамі, якія працуюць у Беларусі і інвесціруюць у яе эканоміку. Асноўнай тэмай наступнага дня стала ўзаемадзеянне ў галіне высокіх тэхналогій. Асаблівая ўвага пры гэтым была ўдзелена сферы штучнага інтэлекту, якая ў апошнія гады імкліва развіваецца ў свеце.
Прэзідэнт правёў сустрэчу з міністрам інвестыцый ААЭ, выканаўчым дырэктарам інвестыцыйнага фонду ADQ Махамедам Хасанам Аль-Сувейдзі.
Чым Эміраты дапамаглі Беларусі ў ІТ і пры чым тут TikTok?
Успамінаючы свае мінулыя візіты ў Эміраты, сустрэчы і прэзентацыі на тэму развіцця сферы высокіх тэхналогій, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што поспехі Беларусі ў галіне IT-тэхналогій часткова пачыналіся ў ААЭ: "Я памятаю тую сустрэчу, калі спецыялісты вашы і кітайскія вельмі сур'ёзна акунулі мяне ў гэту сферу, і мы пачалі задумвацца над тым, каб стварыць у Беларусі IT-парк".
"Адсюль пачыналіся нашы - беларускія - першыя крокі ў асобных сацыяльных сетках, перш за ўсё ў TikTok. Я памятаю, калі вашы спецыялісты (у тым ліку і кітайскія тады) зноў запрасілі мяне на прэзентацыю, дзе шмат расказалі аб развіцці сферы высокіх тэхналогій і вельмі прасілі мяне, каб я пасадзейнічаў развіццю TikTok на тэрыторыі Беларусі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аб якіх прадказаннях успомніў Лукашэнка і чаму яму цікавы штучны інтэлект?
Тут жа ў свой час у агульных рысах вялася і размова аб перспектывах штучнага інтэлекту. "Гаварылі аб тым, што гэты, чорт бы яго ўзяў, штучны інтэлект хутка захопіць увесь свет. І да гэтага я асабіста ставіўся з невялікім даверам. Аказалася, што вашы спецыялісты мелі рацыю", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.
"Я абсалютна ўпэўнены, што сённяшняя сустрэча завершыцца нейкім добрым пачынаннем для эканомікі, для людзей Беларусі, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Тэма майго інтарэсу - штучны інтэлект і яго развіццё. Менавіта развіццё. Не пачатак. Для нас гэта важна, як і для ўсяго свету. І я вам вельмі ўдзячны за тое, што вы з задавальненнем згадзіліся падзяліцца сваімі ведамі і вопытам у развіцці штучнага інтэлекту вашым міністэрствам і вопытам тых спецыялістаў, якія займаюцца гэтай праблемай".
Кіраўнік дзяржавы заявіў, што будзе рабіць усё для садзейнічання і развіцця гэтай тэмы ў Беларусі: "Аснова, база, людзі для гэтага ёсць. Вось такая гісторыя сённяшняй сустрэчы. Спадзяюся на будучае".
Аб чым расказаў міністр і з кім яшчэ Прэзідэнт правёў перагаворы?
У сваю чаргу Махамед Хасан Аль-Сувейдзі канстатаваў, што за апошнія 5 гадоў развіццё тэхналогій рухалася нават хутчэй, чым гэтага чакалі. "Так хутка, што нават нашы кампаніі не паспяваюць за бачаннем перадавых тэндэнцый у сферы штучнага інтэлекту. Але з людзьмі, як шэйх Тахнун, саветнік па нацыянальнай бяспецы, які ў ААЭ ўзначаліў гэта бачанне штучнага інтэлекту, - ён нам задае такі тэмп, што ў наступныя 5 гадоў мы будзем лідарамі ва ўкараненні ШІ", - сказаў ён.
Міністр таксама падзяліўся з кіраўніком беларускай дзяржавы актуальнай інфармацыяй аб сучасных тэндэнцыях развіцця сферы штучнага інтэлекту і інструментах, неабходных для руху наперад у гэтым напрамку.
Аляксандр Лукашэнка таксама правёў перагаворы з кіраўніцтвам кампаній, якія працуюць у галіне высокіх тэхналогій, уключаючы сферу штучнага інтэлекту.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут