Фота belta.by
Міжнародны конкурс піяністаў Сity of Minerbio, які прайшоў у Італіі, прынёс юнай новапалачанцы Соф'і Палякевіч галоўны прыз і масу ўражанняў. Школьніца расказала, як яна выступіла ў творчым спаборніцтве і на канцэртных пляцоўках.
Конкурс у горадзе Мінербіа стаў у Соф'і 56-м за яе музычную кар'еру. Выхаванка дзіцячай школы мастацтваў нумар 1 Наваполацка вучыцца ігры на фартэпіяна з васьмі гадоў, але яе конкурсная біяграфія пачалася з 10 гадоў. Цяпер дзевяцікласніца можа пахваліцца прынамсі 35 узнагародамі вышэйшай вартасці.
Пэўная доля хвалявання падчас конкурсу ў Соф'і была, аднак чатырохгадовая загартоўка публічных выступленняў дала аб сабе ведаць, і юная піяністка не проста выканала праграму на выдатна, а вельмі ўразіла суддзяў. У бягучым годзе ў складзе журы былі прафесіяналы з Расіі, Германіі, Італіі, Кітая і іншых краін. Гэты факт яшчэ больш накладваў адказнасць на канкурсантаў, а іх толькі на адборачным туры было больш за тысячу, і геаграфія распасціралася ад Еўропы да Кітая. У сваёй узроставай катэгорыі (да 14 гадоў) беларуская піяністка абышла сапернікаў і сярод 25 музыкантаў стала лепшай.
Акрамя конкурсных выступленняў Соф'я прыняла ўдзел у канцэртах, якія прайшлі ў італьянскіх гарадах пад эгідай гэтага ж конкурсу. Адбор на іх ішоў з падачы членаў журы,таму для юнай выканаўцы такая ацэнка яе здольнасцей была таксама вельмі прыемнай.
На канцэртных пляцоўках у Італіі пераможцу конкурсу і яе педагога Маргарыту Мартас уразілі інструменты, на якіх дзяўчыне ўдалося сыграць. Прафесійны раяль пад тонкімі пальчыкамі Соф'і гучаў асабліва глыбока і пранікнёна. "Такім дзецям, як Соня, для большага і лепшага раскрыцця ўсіх граней сваіх магчымасцей проста жыццёва неабходны такія інструменты. Яны даюць зусім іншую, больш насычаную гаму гучання, у іх іншы баланс, тэмбр - тое, чаго нашы дзеці пазбаўлены на старых раялях. А ў многіх з іх ідэальны слых, яны ўлоўліваюць нязначныя нюансы і ўмеюць іх выкарыстоўваць так, каб музыка гучала сапраўды чароўна", - падзялілася настаўнік па класе фартэпіяна з 30-гадовым стажам.
Больш за іншых кампазітараў школьніца любіць Бетховена, які ў свой час быў наватарам і ствараў рэвалюцыйныя для сваёй эпохі музычныя творы, і лірычнага Рахманінава. Яе педагог адзначыла, што таленавітай выхаванцы лепш за ўсё даюцца рамантычныя творы, і гэта нядзіўна, бо і сама Соф'я стварае ўражанне мілага анёла. Практычна няма такога кампазітара, прызналася школьніца, твор якога яна не змагла б выканаць, усе цяжкасці заканчваюцца пасля этапу завучвання, а потым усё льецца нібыта песня салаўя.
Для Соф'і музыка стала неад'емнай часткай жыцця. Штодзённыя заняткі на фартэпіяна прыносяць ёй толькі радасць. "Музыка для мяне - спосаб самавыяўлення. Калі сумна, то я сыграю больш плаўную мелодыю, калі весела - заўзятую. Гэта нібыта маё эмацыянальнае люстэрка, якое паказвае, што ў мяне на душы", - прызналася юная піяністка.
У сваёй вучаніцы Маргарыта Мартас бачыць вялікі патэнцыял. Соф'я збіраецца звязаць сваё жыццё з любімым заняткам і стаць настаўнікам музыкі, і пакуль у яе ёсць год, каб выбраць каледж, дзе яна хоча вучыцца далей і дзе зможа раскрыць свой талент. Выдатныя поспехі ў школе па агульнаадукацыйных прадметах дадуць ёй бясспрэчны плюс пры паступленні. Дапамогуць і яе ўменне працаваць, хоць над эцюдамі і кантатамі новапалачанка не сядзіць доўгімі гадзінамі, бо ёй амаль усё даецца лёгка дзякуючы, відаць, прыроджаным здольнасцям. Мама Соф'і таксама звязана з інструментальным мастацтвам, яна музычны кіраўнік у дзіцячым садзе. А тата дзяўчыны выкладае брэйк-данс. Таму сям'я самая што ні на ёсць музычная і творчая.
Наперадзе ў Соф'і Палякевіч яшчэ нямала новых конкурсаў і ўзнагарод. У яе ёсць падтрымка блізкіх і педагога, які любіць сваю справу і сваіх падапечных. І, як упэўнена сказала дырэктар ДШМ Наталля Серакова, "мы пра гэту дзяўчынку яшчэ пачуем".
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут