23-24 ліпеня Навагрудак прывітаў удзельнікаў і гасцей IX абласнога фестываля бардаўскай песні памяці Уладзіміра Высоцкага «Музыка сэрцаў».
– Навагрудчына – унікальнае месца. Тут падчас кіназдымкаў фільма Віктара Турава «Сыны ідуць у бой» у 1969 годзе пабываў Уладзімір Высоцкі разам з французскай дзівай Марынай Уладзі, – распавядае начальнік кіравання культуры Навагрудскага райвыканкама Марына Шабановіч. – Уладзімір Сямёнавіч сябраваў з вядомым кінарэжысёрам і гасціў у яго падчас працы над фільмам. Менавіта ў навагрудскі перыяд ва Уладзіміра Высоцкага нарадзіўся шэраг песняў ваеннай тэматыкі, у тым ліку адна з самых яркіх – «Здесь лапы у елей дрожат на ветру…».
Марына Уладзі ў сваіх успамінах пісала, што возера Літоўка – адно з самых прыгожых месцаў у Беларусі, і ўспамінала нядзельнае пабыванне ў гэтых месцах як адзін з шчаслівых эпізодаў свайго жыцця. Жыццё ў сельскай хаце, начлег на сенавале, свежае казінае малако, прыгажосць прыроды – усё гэта натхніла Уладзіміра Высоцкага на напісанне сваіх твораў.
Першы конкурсны дзень фестывалю прайшоў на сцэне з парусамі ў дэкарацыях жывой прыроды на жывапісным беразе возера Літоўка (Навагрудскі раён). Праграма распачалася з конкурсных выступленняў удзельнікаў, якія прыехалі з розных куткоў Беларусі. У гэтым годзе самае доўгае падарожжа на фестываль здзейсніў выканаўца з горада Варонеж (Расія).
Прыхільнікі творчасці Высоцкага маглі пачуць аўтарскія песні, а таксама песні любімага паэта ў новым і цікавым выкананні.
Заўсёднікі фестывалю адзначылі, што, нягледзячы на штогадовы ўдзел у конкурсе, усё больш упэўніваюцца ў тым, што выконваць песні Уладзіміра Сямёнавіча зусім няпроста. Сапраўдны талент выканаўцы – гэта самому успрыняць пачуццём словы і выканаць песню ў сваёй манеры. Менавіта такое выкананне ў гэты вечар можна было пачуць са сцэны на возеры Літоўка.
Адзін з удзельнікаў нават выканаў песню Уладзіміра Высоцкага «Охота на волков» на беларускай мове.
Акрамя гэтага, на фестывалі кожны знайшоў для сябе штосьці цікавае. Напрыклад, у кінатэатры пад адкрытым небам можна было паглядзець фільмы пра Высоцкага, а на фотапляцоўцы «Песня, гітара і я» – сфатаграфавацца ў дэкарацыях, на літаратурнай пляцоўцы раённай бібліятэкі «Я никогда не верил в миражи» – можна было пазнаёміцца з рэдкімі матэрыяламі і ўспамінамі, звязанымі з паэтам. Бард-уха, катанне на катамаране, выстаўка вырабаў рамеснікаў – усё гэта дапоўніла фестывальнае дзеянне. Для дзяцей працавала забаўляльная пляцоўка з атракцыёнамі.
На працягу мерапрыемства працавала інтэрактыўная бібліятэчная пляцоўка «СтихиЯ Высоцкого», падрыхтаваная Навагрудскай раённай бібліятэкай. На аднаіменнай літаратурнай экспазіцыі былі прадстаўлены паэтычныя зборнікі Уладзіміра Высоцкага, біяграфічныя кнігі, артыкулы з часопісаў, калекцыя паштовак. Асноўную літаратурную экспазіцыю дапоўніла выстава «Топ-10 фактаў з жыцця Уладзіміра Высоцкага». Кожны факт з жыцця быў праілюстраваны канкрэтнай інфармацыяй і кнігамі, якія маюць непасрэднае дачыненне да цікавых момантаў з жыцця паэта. Супрацоўнікі бібліятэкі маглі кампетэнтна і цікава расказаць аб асобе знакамітага паэта, яго творчай кар'еры.
Другі дзень фестывалю прайшоў у Навагрудку, дзе ў 2012 годзе быў адкрыты сквер Уладзіміра Высоцкага і ўстаноўлены яго бюст. На знак ушанавання памяці знакамітага акцёра, паэта, выканаўцы там прайшла музычна-паэтычная сустрэча «Лірычная». Людзі прыйшлі з кветкамі, каб ускласці іх у гэты дзень да бюста паэта. Паклоннікі творчасці змаглі прачытаць вершы і выканаць песні, абмяняцца ўражаннямі, пагутарыць.
– Фестываль набыў вялікую папулярнасць і штогод прырастае новымі ўдзельнікамі і гасцямі, – адзначае Марына Шабановіч. – Ён дае магчымасць пачынаючым аўтарам і выканаўцам бардаўскай песні заявіць пра сябе і адкрыць новыя імёны, становіцца яркай культурнай падзеяй у жыцці нашага рэгіёну.
Дарэчы, творчыя сустрэчы ў гонар Уладзіміра Высоцкага на Навагрудчыне праходзяць два разы на год: 25 студзеня – у дзень яго нараджэння і на пярэдадні трагічнай даты смерці – 25 ліпеня.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут