Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу аднавіць узровень тавараабароту з Архангельскай вобласцю. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 24 жніўня на сустрэчы з губернатарам расійскага рэгіёна Аляксандрам Цыбульскім, перадае БЕЛТА.
"Што датычыцца супрацоўніцтва, трэба сумленна прызнаць, што мы з вамі ў гандлі панізілі планку значна. Але ўсё ў нашых сілах. Мы мелі прыкладна ў тры разы вышэйшы тавараабарот, чым цяпер. Трэба яго аднаўляць, шукаць адпаведныя шляхі. І нам у тым ліку. Не чакаць за дзвярыма ці за плотам, што нехта прыедзе і прапануе варыянты", - сказаў беларускі лідар.
Гаворачы аб перспектывах эканамічнага супрацоўніцтва, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на падабенства Архангельскай вобласці і Беларусі: значную частку тэрыторыі займаюць лясы. Гэта патрабуе правядзення пэўных відаў работ па лесанарыхтоўцы, лесааднаўленні. У сувязі з гэтым у Беларусі яшчэ з савецкіх часоў захаваўся і атрымаў развіццё ў прамысловым сектары цэлы напрамак па вырабе спецыялізаванай тэхнікі. Гэтым займаецца холдынг "АМКАДОР". Айчынныя новыя ўзоры часта накіроўваюцца ў Расію для праходжання выпрабаванняў. "У гэтым напрамку мы можам з вамі паспяхова супрацоўнічаць", - канстатаваў беларускі лідар.
Яшчэ адзін перспектыўны напрамак для супрацоўніцтва - горназдабыўная прамысловасць. Напрыклад, беларускія кар'ерныя самазвалы БелАЗ выкарыстоўваюцца кампаніяй "Алроса", якая займаецца разведкай радовішчаў, здабычай, апрацоўкай і продажам алмазнай сыравіны. "Сёння ШІ і робаты прыйшлі вельмі шырока ў любой краіне па тых ці іншых напрамках. Таму мы паставілі вам рабатызаваныя комплексы БЕЛАЗа, якія праходзяць выпрабаванні таксама ў вас. Упэўнены, яны добра сябе зарэкамендуюць, таму што мы іх бачылі ў рабоце ў Беларусі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Акрамя таго, традыцыйна карыстаецца попытам у расійскіх рэгіёнах пасажырскі транспарт беларускай вытворчасці, ліфтавае абсталяванне. Тут таксама ёсць патэнцыял для ўзаемадзеяння з Архангельскай вобласцю.
"Архангельск - поўнач, няпроста ў вас там працаваць з сельскай гаспадаркай, вырабляць неабходныя прадукты харчавання. Калі ў якой-небудзь ступені мы вам будзем карысныя - калі ласка. Самыя лепшыя, смачныя і якасныя прадукты харчавання (гэта агульнапрызнана) - у Беларусі", - падкрэсліў Прэзідэнт.
У ліку магчымых сфер для развіцця ўзаемадзеяння з расійскім рэгіёнам кіраўнік дзяржавы абазначыў таксама энергетыку, работу сістэм забеспячэння жыццядзейнасці населеных пунктаў. "Усё гэта ў нас захавана з савецкіх часоў, усё гэта ў нас ёсць", - адзначыў ён.
Паводле яго слоў, ёсць шырокія магчымасці для супрацоўніцтва ў адукацыйнай, навуковай сферах. "Калі Архангельскай вобласці гэта будзе цікава, мы гатовы падставіць сваё плячо. Адукацыя ў нас, я лічу, на постсавецкай прасторы самая лепшая. Таму што мы не адкінулі стары вопыт, а вырасталі з таго, што нам дасталася. А ў Савецкім Саюзе ўзровень адукацыі быў вельмі высокі. Я лічу, што наўрад ці ў свеце хто-небудзь такога ўзроўню дасягнуў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што дзякуючы ўзаемадзеянню з расійскім бокам Беларусь асвойвае такія новыя напрамкі, як, напрыклад, самалётабудаванне. Разам абедзве краіны працуюць у касмічнай прасторы. На арбіту выведзены сумесныя спадарожнікі. "Сёння гэта вельмі запатрабавана. І ваенная аперацыя паказала, што Расіі без гэтага не абысціся. Мы ў гэтым напрамку сур'ёзна працуем", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
У працяг тэмы ваенна-прамысловага супрацоўніцтва Прэзідэнт падкрэсліў значныя дасягненні айчыннага ВПК, якія сталі магчымыя ў тым ліку за кошт садзейнічання расійскага боку. Для Архангельскай вобласці ўзаемадзеянне па лініі ВПК, магчыма, не такое актуальнае, але, калі яно спатрэбіцца, Беларусь гатова аказаць садзейнічанне.
"Арктычная зона сёння - зона сутыкнення інтарэсаў, і вам давядзецца гэтым займацца. Калі мы будзем чым-небудзь для вас карысныя, мы заўсёды будзем з вамі супрацоўнічаць, - падкрэсліў беларускі лідар. - Мы многае навучыліся рабіць самі з дапамогай Расіі. Пачыналі з расіянамі. Сёння вырабляем дастаткова для патрэб ВПК".
"Я не ўтойваў ніколі такое супрацоўніцтва, у тым ліку і цяпер, нашага ваенна-прамысловага комплексу з вашымі прадпрыемствамі, Міністэрствам абароны. Сёння (яно. - Заўвага БЕЛТА) існуе, учора існавала і будзе існаваць. Таму паглядзіце, можа, вам якія-небудзь тэхналогіі будуць прыдатныя", - звярнуў увагу Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што ўсе дасягнутыя дамоўленасці будуць абавязкова выконвацца беларускім бокам.

Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут