Фота belta.by
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падчас афіцыйнага візіту ў Іран правёў перагаворы з кіраўніком МЗС гэтай краіны Хасэйнам Амірам Абдалахіянам. Па выніках праведзеных перагавораў кіраўнік беларускага МЗС зрабіў заяву для прадстаўнікоў СМІ, расказалі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
Кіраўнік МЗС Беларусі адзначыў, што на перагаворах з іранскім калегам бакі прадметна абмеркавалі шырокі спектр актуальных пытанняў, нацэленых на пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва. Дасягнуты канкрэтныя дамоўленасці па пашырэнні сувязей у гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах, іншых галінах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
"Падыходы Беларусі і Ірана супадаюць па большасці важных пытанняў міжнароднага парадку дня. Ажыццяўляецца канструктыўнае ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях. Мы сёння яшчэ раз прадметна абмеркавалі гэты напрамак", - адзначыў Уладзімір Макей.
Назіраецца дадатная дынаміка ва ўдасканаленні дагаворна-прававой базы. Дынамічна развіваецца міжпарламенцкі дыялог. Адбываецца абмен дэлегацыямі на ўрадавым і рэгіянальным узроўнях.
"Сама міжнародная абстаноўка падштурхоўвае нас да таго, каб гэты абмен, каб дынаміка гэтага працэсу заставалася вельмі высокай. Мы сёння таксама вельмі прадметна абмеркавалі са спадаром міністрам гэта супрацоўніцтва. Мы будзем і ў далейшым паслядоўна праводзіць палітыку, накіраваную на паглыбленне двухбаковага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі ва ўсіх галінах", - заявіў кіраўнік МЗС Беларусі.
Ён падкрэсліў, што Беларусь, як і Іран, выступае супраць аднабаковых незаконных эканамічных санкцый, якія выходзяць за рамкі норм міжнароднага права. "У першую чаргу, санкцыйны націск наносіць урон эканоміцы краіны і простым грамадзянам, садзейнічае росту напружанасці. Фактычна, я згодны тут таксама з логікай спадара міністра, адбываецца эканамічны тэрарызм супраць нашых дзяржаў, - сказаў Уладзімір Макей. - Вядома, мы павінны разам выпрацоўваць адэкватныя меры рэагавання на такія акты эканамічнага тэрарызму. Упэўнены, што дасягнутыя падчас сённяшняй сустрэчы дамоўленасці будуць садзейнічаць рэалізацыі існуючых магчымасцей для развіцця і ўмацавання доўгатэрміновага стратэгічнага партнёрства паміж нашымі краінамі".
Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства таксама выказаў задавальненне вынікамі праведзенага ў Мінску 15-га пасяджэння змешанай беларуска-іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва. Цяпер вядзецца практычная работа па рэалізацыі пастаўленых у ходзе пасяджэння гэтай камісіі задач. "Ужо цяпер мы бачым значныя поспехі ў гандлёва-эканамічнай сферы, аднак патэнцыял двухбаковага гандлю рэалізаваны не ў поўнай меры. Я згодны са спадаром міністрам, што ўзровень нашага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, на жаль, пакуль яшчэ адстае ад палітычнага ўзаемадзеяння. Таму мы будзем і далей прыкладаць усе намаганні, каб выйсці на якасна новы высокі ўзровень гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", - заявіў Уладзімір Макей.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут