"Трэба забіць раз і назаўсёды жалезабетонны кол". Аляксандр Лукашэнка адкрыта выказаўся аб армяна-азербайджанскім канфлікце і праблемах у АДКБ

Фота belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 лістапада на сустрэчы з генеральным сакратаром АДКБ Станіславам Засем абмеркаваў сітуацыю на армяна-азербайджанскай граніцы. Кіраўнік дзяржавы максімальна адкрыта і шчыра выказаўся па гэтай і іншай праблематыцы, якая датычыцца сітуацыі ў АДКБ, і расказаў аб вытоках пазіцыі Беларусі.

"Канфлікт гэты трэба заканчваць (паміж Арменіяй і Азербайджанам. - Заўвага БЕЛТА). І не дай бог мы яшчэ будзем распальваць канфлікт на таджыкска-кыргызскай граніцы. Гэта таксама недапушчальна. Трэба гэта заканчваць. Гэта нядобра, што ў рамках АДКБ мы не можам спыніць гэтыя канфлікты. Мы вельмі сур'ёзна павінны абмеркаваць гэтыя пытанні на чарговай сесіі АДКБ", - сказаў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, беларускі бок ініцыяваў некалькі пытанняў у рамках работы АДКБ, якія ў тым ліку датычацца сродкаў масавай інфармацыі, прагназавання і рэагавання на крызісныя сітуацыі. "Шмат пытанняў. І каб нас там не называлі папяровым тыграм або яшчэ неяк, нам трэба актуалізавацца тут. Ну калі нехта не хоча працаваць, гасподзь з ім. Але трэба працаваць з тымі, хто хоча ў АДКБ працаваць, і забіць раз і назаўсёды гэты жалезабетонны кол або слуп, вакол якога мы ўсе будзем вярцецца і круціцца і паказваць усяму свету, што ёсць такая ваенна-палітычная арганізацыя. Вось у чым пазіцыя Беларусі. Мы за гэта. Але без усялякіх гульняў і выкарыстання АДКБ у вырашэнні ўнутраных палітычных нейкіх праблем. Ва ўсіх яны ёсць, але ў нас АДКБ не для гэтага створана", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Напярэдадні запланаванага ў другой палове лістапада чарговага саміту АДКБ Прэзідэнт у першую чаргу звярнуў увагу на сітуацыю на армяна-азербайджанскай граніцы. "Усё ж такі ты сам бываў там, бачыў, што адбываецца. І начальнік Аб'яднанага штаба працаваў. Усё ж такі гэта спецыялісты. Напрыклад, калі прапаноўвалася туды паслаць місію АДКБ, я падумаў: а што, у нас мацнейшыя за Зася ёсць людзі тут, у Беларусі? Яны што, разбяруцца лепш? Не толькі таму, што я пахваліць цябе хачу. Вы ўцягнуты ў гэты працэс, бачыце, што там адбываецца. Ну дык назірайце і дакладвайце. Навошта яшчэ туды пасылаць нейкіх наглядальнікаў ад Беларусі, Расіі і іншых. Чаго там цялёпкацца каля Расіі?" - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Расія ўжо з'яўляецца пасрэднікам ва ўрэгуляванні сітуацыі паміж Арменіяй і Азербайджанам і гэтага цалкам дастаткова: "Скончылася вайна. Ясна, чым скончылася. Вызначыліся бакі, што ім патрэбны пасрэднік. Гэта норма, класіка. Зразумела, гэта Расія. Звярнуліся да Расіі. Расія высадзіла туды сотні людзей. Помнім, як самалёты ляталі. Расійскія пагранічнікі, як сказаў Пуцін, знаходзяцца на ўсіх участках граніцы. І з Турцыяй, Іранам там, і паміж Арменіяй і Азербайджанам і гэтак далей. Ну што яшчэ трэба? Няхай у гэтым напрамку працуюць. Я нездарма сказаў, што ідзе пэўная гульня. Я разумею, якая гульня, навошта туды ўцягнулі Еўрасаюз, навошта туды цягнуць АБСЕ. Ну навошта? Ну зразумела ж навошта. Што яны там будуць рабіць, калі там ужо ёсць пасрэднік? І яшчэ АДКБ туды трэба ўцягнуць. Нібыта больш няма чым займацца".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Расія ўжо з'яўляецца пасрэднікам ва ўрэгуляванні сітуацыі паміж Арменіяй і Азербайджанам і гэтага цалкам дастаткова: "Скончылася вайна. Ясна, чым скончылася. Вызначыліся бакі, што ім патрэбны пасрэднік. Гэта норма, класіка. Зразумела, гэта Расія. Звярнуліся да Расіі. Расія высадзіла туды сотні людзей. Помнім, як самалёты ляталі. Расійскія пагранічнікі, як сказаў Пуцін, знаходзяцца на ўсіх участках граніцы. І з Турцыяй, Іранам там, і паміж Арменіяй і Азербайджанам і гэтак далей. Ну што яшчэ трэба? Няхай у гэтым напрамку працуюць. Я нездарма сказаў, што ідзе пэўная гульня. Я разумею, якая гульня, навошта туды ўцягнулі Еўрасаюз, навошта туды цягнуць АБСЕ. Ну навошта? Ну зразумела ж навошта. Што яны там будуць рабіць, калі там ужо ёсць пасрэднік? І яшчэ АДКБ туды трэба ўцягнуць. Нібыта больш няма чым займацца".

Прэзідэнт Беларусі растлумачыў, чаму так востра рэагуе на гэта пытанне і на чым грунтуецца пазіцыя Беларусі. "У свой час, калі, па-мойму, мы старшынствавалі чарговы раз у АДКБ, я заняўся гэтым пытаннем. Я паехаў да Ільхама (Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. - Заўвага БЕЛТА), перагаварыў з ім. Па-сяброўску пагаварыў. І я яму задаў пытанне так, жартам: "Ільхам Гейдаравіч, ну трэба Арменіі дапамагчы, калі дамовіцеся". А размова ішла аб пяці з паловай ці шасці раёнах - азербайджанскіх раёнах, якія былі, як яны канстатавалі, захоплены армянамі. Армяне прызналі, што "гэта не наша зямля, гэта азербайджанская". Акрамя Карабаха. Ну дык вярні яе! І калі б тады, калі я прапанаваў гэта зрабіць, вярнулі гэтыя раёны, вайны не было б. У Ільхама не было б матывацыі пачынаць гэту вайну. Ну ты прасіў раёны - аддалі. Застаўся статус Карабаха. Ну вырашалі б у спакойным рэжыме. Але тады ж не згадзіўся ні Серж Саргсян, ні потым Нікол Пашынян. Гэта пытанне я двойчы ўзнімаў", - падзяліўся падрабязнасцямі беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама расказаў, што тады ж прапаноўваў Ільхаму Аліеву ў выпадку ўрэгулявання канфлікту падумаць над інвесціраваннем у Арменію, каб канчаткова памірыцца і прадэманстраваць гэта народам дзвюх краін. "І я Ільхаму задаў тады пытанне: "Слухай, ну дамоўцеся, трэба ж неяк дапамагчы Арменіі, каб народ бачыў, што вы памірыліся, замірыліся і гэтак далей. (Багаты чалавек, тады сапраўды і нафта вельмі дорага каштавала і іншае.) Ну колькі ты вось мог бы інвесціраваць у Арменію?" Кажа, мінімум мільярдаў пяць. І засмяяўся. Але галоўнае - будавалі трубаправоды. Яны ж пайшлі вакол Арменіі. А Ільхам прапаноўваў цераз Арменію гэтыя газаправоды, нафтаправоды... Гаворыць: "Навошта мне вакол на Грузію ісці? Я пайду цераз Арменію. Гэта нам выгадна". І ў Турцыю і далей. Выгадна? Выгадна было", - расказаў Прэзідэнт Беларусі.

"Не. Ну і што. Паставілі Прэзідэнта Азербайджана ў вугал. Яму не заставалася іншага рашэння, як сілавое рашэнне. Далей цягнуць нельга было. Больш як мільён бежанцаў стваралі напружанне. Вось у чым сутнасць. І я ўжо, як бывалы чалавек у палітыцы, я ж гэта ўсё прайшоў... Ну што цяпер гуляцца? Цяпер трэба канчаткова, калі дамовіліся мірыцца, трэба замірыцца. І не трэба прыдумваць там... Ну вось бываў жа ты там. Недзе ў гарах, як мне расказвалі, дзеляць гэту граніцу. Ну слухай, якія горы?! Ну дамоўцеся! Нахічэвань, каб быў свабодны праезд. Нібыта з гэтым сёння Нагорным Карабахам вырашылі. Ну пакуль. Расія там забяспечвае гэты працэс. Ну навошта цяпер забіваць адзін аднаго?! Амаль 300 чалавек забілі і яшчэ аб нечым разважаюць. Трэба супакоіцца і дамовіцца. Вось адкуль мая пазіцыя. Адтуль, з далёкіх часоў. Дзесяць з нечым гадоў таму. Таму я і так жорстка рэагую на гэта", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Яшчэ да назначэння на пасаду генеральнага сакратара АДКБ Станіслаў Зась, з'яўляючыся дзяржсакратаром Савета бяспекі Беларусі, курыраваў супрацоўніцтва з Азербайджанам і часта бываў у гэтай краіне. "Шмат разоў размаўляў з імі, бачыў, што краіна актыўна рыхтуецца да сілавога варыянта. Я ім гаварыў, што трэба ўсё ж такі гэта пытанне перагаворамі вырашаць і ўсё іншае. Адказ быў просты: "Станіслаў Васільевіч, ужо 30 гадоў спрабуем дамовіцца. Колькі яшчэ можна перагаворы весці?" Сітуацыя ішла, вядома, да таго, аб чым вы гаворыце, і атрымалася тое, што атрымалася. На жаль, вось так. Не змаглі мірна вырашыць пытанне", - сказаў генеральны сакратар АДКБ у адказ на словы беларускага лідара па перадгісторыі канфлікту.

Станіслаў Зась у час сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі таксама пацвердзіў неабходнасць абмеркаваць сітуацыю, якая склалася на граніцы Кыргызстана і Таджыкістана.

Як паведамлялася БЕЛТА, 28 кастрычніка адпаведныя пытанні абмяркоўваліся на пазачарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, якая была склікана па ініцыятыве Арменіі і прайшла ў рэжыме відэаканферэнцыі. У ходзе праведзенай дыскусіі Прэзідэнт Беларусі таксама адкрыта выказаўся па ўзнятых праблемах і прапанаваў канкрэтны план далейшых дзеянняў.

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны