Топ-10 падзей беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Пасольства Кітая вызначыла важнейшыя мерапрыемствы 2025 года

Фотa: belta.by


Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь вызначыла топ-10 падзей у беларуска-кітайскім супрацоўніцтве па выніках 2025 года, паведамляе БЕЛТА.

Адбывалася гэта ў рэжыме анлайн - кожны жадаючы мог выказаць сваё меркаванне і выбраць дзесяць падзей з прапанаваных варыянтаў.

У 2025 годзе пад стратэгічным кіраўніцтвам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна кітайска-беларускія адносіны зрабілі новы рывок і актыўна развіваюцца па ўсіх напрамках. Каб падкрэсліць важнасць супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі, пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь якраз і вызначала топ-10 падзей кітайска-беларускіх адносін мінулага года.

У дзясятку важнейшых падзей увайшлі разнапланавыя мерапрыемствы палітычнай, эканамічнай, парламенцкай, культурнай і адукацыйнай накіраванасці.

Самай яркай падзеяй беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння названы сустрэчы на вышэйшым узроўні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна 4 чэрвеня і 31 жніўня 2025 года ў Пекіне і Цяньцзіні, на якіх адбыўся шырокі абмен думкамі па двухбаковым парадку дня, рэгіянальных і міжнародных пытаннях, якія ўяўляюць агульны інтарэс, што вызначыла новы контур развіцця двухбаковых адносін.

У ліку важнейшых названа накіраванае 27 студзеня 2025 года Сі Цзіньпінам віншавальнае пасланне Аляксандру Лукашэнку з нагоды яго перавыбрання на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у якім кітайскі лідар адзначыў, што гатовы прыкладаць сумесныя намаганні з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам па прадаўжэнні традыцыйнай дружбы Беларусі і Кітая, паглыбленні двухбаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і падтрыманні паступальнага развіцця кітайска-беларускіх адносін на карысць народаў дзвюх краін.

У топе падзей таксама сумесны ўдзел Аляксандра Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна з 31 жніўня па 3 верасня 2025 года ў саміце ШАС у Цяньцзіні і памятных мерапрыемствах у Пекіне, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Вайне супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам і Другой сусветнай вайне, што паглыбіла беларуска-кітайскае ўзаемадзеянне ў рамках ШАС, падкрэсліла погляд на гісторыю Другой сусветнай вайны і ўмацавала гістарычную аснову векавой дружбы паміж Беларуссю і Кітаем.

Важнейшымі названы і тры праведзеныя на высокім узроўні беларуска-кітайскія падзеі. Прайшло другое пасяджэнне Камітэта па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі Беларусі і Кітая, сустаршынямі якога выступілі старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава і намеснік старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Цынвэй. Член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, сакратар Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны КПК Лі Сі зрабіў візіт у Беларусь і правёў перагаворы з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзмітрыем Крутым. 6-е пасяджэнне Беларуска-Кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве адбылося пад старшынствам першага намесніка прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалая Снапкова і віцэ-прэм'ера Дзяржсавета КНР Лю Гачжуна. На ўсіх гэтых перагаворах быў дасягнуты кансэнсус па рэалізацыі дамоўленасцей кіраўнікоў дзвюх дзяржаў і ўмацаванні двухбаковага супрацоўніцтва.

Адзначаны таксама ўдзел ганаровай варты Народна-вызваленчай арміі Кітая 9 мая ў ваенным парадзе ў Мінску, прысвечаным 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Беларусь і Кітай разам адзначылі 80-ю гадавіну Вялікай Перамогі.

Важнай названа і такая падзея: 11-21 жніўня 2025 года па запрашэнні беларускага лідара амаль 100 кітайскіх школьнікаў адпачылі ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня", што садзейнічала развіццю маладзёжных абменаў паміж Беларуссю і Кітаем, умацаванню дружбы паміж двума народамі.

У ліку важнейшых падзей - афіцыйнае ўвядзенне ў эксплуатацыю 7 чэрвеня Нацыянальнага футбольнага стадыёна Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем сродкаў тэхніка-эканамічнай дапамогі Кітая. Гэта важны праект тэхніка-эканамічнай дапамогі Кітая і яскравы прыклад палітычнага ўзаемадаверу, дзелавога супрацоўніцтва і збліжэння народаў дзвюх краін, які з'яўляецца пацвярджэннем беларуска-кітайскай дружбы.

У 2025 годзе ў рамках старшынства Кітая ў ШАС Беларусь прыняла ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў дзяржаў - членаў ШАС, нарадах міністраў абароны, адукацыі і кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў краін ШАС, што ўмацавала беларуска-кітайскае супрацоўніцтва на пляцоўцы Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і садзейнічала далейшаму развіццю ШАС.

Важным названы і праведзены 31 мая 2025 года ў Мінску фестываль "Чай для гармоніі свету", які прадэманстраваў кітайскія культурныя традыцыі і народныя звычаі, стаўшы своеасаблівым брэндам гуманітарнага абмену паміж Беларуссю і Кітаем.

Новы імпульс паглыбленню адукацыйнага супрацоўніцтва надало трэцяе пасяджэнне Беларуска-Кітайскай асацыяцыі ўніверсітэтаў, якое адбылося 14 кастрычніка 2025 года ў Мінску.

Топ-10 падзей 2025 года агучыла на праведзеным у пасольстве КНР брыфінгу намеснік старшыні Таварыства дружбы "Беларусь - Кітай", заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аліна Грышкевіч.

У час мерапрыемства размова ішла аб развіцці беларуска-кітайскага ўсепагоднага і ўсебаковага партнёрства, якое імкліва развіваецца, напаўняючыся новымі падзеямі і дасягненнямі.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
14.20 Грамадзянская супольнасць (Франц.) (п.)

Далей:
14.40 Ваш сябар – Беларусь! (Кіт.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны