Фото belta.by
Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва для Беларусі - важная дыялогавая пляцоўка з традыцыйнымі сябрамі і ключавымі партнёрамі. Аб гэтым заявіў у інтэрв'ю БЕЛТА першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік напярэдадні саміту ШАС, які пройдзе 15-16 верасня ў Самаркандзе (Узбекістан).
"Беларусь мае стратэгічны характар адносін з Расіяй і Кітаем. Разам з Расіяй, Казахстанам і Кыргызстанам уваходзіць у ЕАЭС, удзельнічае ў рэалізацыі кітайскай ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях". Таджыкістан і Узбекістан з'яўляюцца нашымі важнымі гандлёва-эканамічнымі партнёрамі па Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Дынамічна развіваюцца адносіны з Індыяй і Пакістанам", - адзначыў першы намеснік кіраўніка беларускага МЗС.
"Беларусь удзельнічае ў ШАС з 2010 года: першапачаткова ў статусе партнёра па дыялогу, з 2015 года - у статусе наглядальніка. Наша краіна сістэмна прысутнічае ў палітыка-дыпламатычным, гандлёва-эканамічным і культурна-гуманітарным вымярэннях, выступае з ініцыятывамі, - расказаў Сяргей Алейнік. - Знакаміты французскі пісьменнік, філосаф і мараліст XVII стагоддзя Жан дэ Лабруер неяк сказаў: "Хто ідзе павольна і не спяшаючыся, таму не доўгая ніякая дарога; хто цярпліва рыхтуецца ў дарогу, той абавязкова прыходзіць да мэты". За гэты час мы набылі дастатковы вопыт работы ў арганізацыі".
Ён адзначыў, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з 2016 года рэгулярна прысутнічае на пасяджэннях Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС і вылучае ініцыятывы, якія знаходзяць сваю падтрымку сярод краін-членаў. У розны час беларускі бок уносіў канкрэтныя прапановы па забеспячэнні харчовай бяспекі ў рамках ШАС, стварэнні спецыялізаванай экспазіцыі "АграШАС" на міжнародным форуме аграрыяў "Белагра", умацаванні ядзернай бяспекі і мірнага выкарыстання атама. Шырокія водгукі атрымалі нашы ініцыятывы па спалучэнні стратэгій развіцця краін арганізацыі, развіцці супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя, транспарту, аднаўляльных крыніц энергіі, выкарыстання ў гандлі і фінансах нацыянальных валют, барацьбы з кіберпагрозамі.
Першы намеснік міністра замежных спраў звярнуў увагу, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці агульнай транспартнай прасторы ШАС, міжнародных аўтамабільных перавозак, у скаардынаваным развіцці аўтамабільных дарог, чыгуначнай транспарціроўкі, што будзе садзейнічаць удзелу ў мультымадальных перавозках, фарміраванні спрыяльнай сеткі транспартнай інфраструктуры і раскрыцці транзітнага патэнцыялу. Таму з 11 лістапада 2018 года Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай пагаднення паміж урадамі дзяржаў - членаў ШАС аб стварэнні спрыяльных умоў для міжнародных аўтамабільных перавозак.
"З пачаткам пандэміі каранавіруса Сакратарыят Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва адным з першых пачаў распаўсюджваць інфармацыю аб выпускаемых вакцынах, што дазволіла хутка сарыентавацца ў той няпростай абстаноўцы. Кітайскі камітэт па добрасуседстве, дружбе і супрацоўніцтве ШАС прадаставіў Беларусі на бязвыплатнай аснове некалькі тысяч ПЛР-тэстаў і неабходных рэагентаў", - адзначыў Сяргей Алейнік.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут