Фота: belta.by
Год Труса сімвалізуе шчасце, здароўе і паспяховае пераадоленне цяжкасцей. Такі пункт гледжання выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Рэспубліцы Беларусь Се Сяаюн, выступаючы 10 студзеня на прэзентацыі паштовага праекта "Год Труса" з серыі "Усходні каляндар" (мастацкая паштовая марка, канверт першага дня і спецыяльны памятны штэмпель), перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вельмі рады прыняць удзел у сённяшняй цырымоніі ў Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ. Ад імя пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь сардэчна віншую з паспяховай арганізацыяй мерапрыемства, - адзначыў дыпламат. - Гэты год - год Труса па кітайскім месячным календары. 22 студзеня мы сустракаем кітайскае Свята вясны, якое сведчыць аб пачатку года Труса. Гэта жывёла ў Кітаі лічыцца сімпатычнай і мілай. З выгляду трус мілы, наіўны і актыўны, што азначае: год павінен быць спакойным і цудоўным, прынесці шчасце і здзяйсненне жаданняў. Трус спрытна скача, з лёгкасцю пераскокваючы праз перашкоды, што азначае ўменне пераўзыходзіць сябе і пераадольваць цяжкасці. Трус прывыкае рыхтаваць некалькі гнёздаў для сховішча. У Кітаі ёсць выраз "У хітрага зайца тры нары", што азначае розум, пільнасць і ўменне абараніць сябе".
Калі гаварыць аб вымаўленні слова "трус", у кітайскай мове - "ту", яно з'яўляецца амонімам слова "ту" - шлях. Кітайцы лічаць, што гэта азначае светлую будучыню і рэалізацыю вялікіх поспехаў. Згодна са старажытнымі кітайскімі легендамі, на месяцы жыве чароўны белы трус і завуць яго Юту - "Нефрытавы трус". Ён трымае нефрытавы таўкачык і цэлы дзень расцірае лякарства. Згодна з паданнямі, звычайныя людзі, якія прынялі гэта лякарства, могуць стаць бессмяротнымі, таму год Труса таксама азначае здароўе і даўгалецце.
"Кітайцы лічаць, што людзі, народжаныя ў розныя гады, маюць розныя характары: той, хто нарадзіўся ў Год Труса, як правіла, ласкавы, добры, шчыры, просты і знаходлівы, сціплы і ветлівы, уважлівы да дэталей і цярплівы, а таксама добрасумленны і адказны. Таму многія лічаць, што людзі, народжаныя ў год Труса, маюць адзін з лепшых характараў", - расказаў Се Сяаюн.
Калі размова ідзе аб знаках задыяка, паводле кітайскага гараскопа кожны год абазначаецца адным з 12 задыякальных жывёл: пацук, бык, тыгр, трус, дракон, змяя, конь, авечка, малпа, курыца, сабака і свіння. Выбар гэтых 12 духоўных жывёл-сімвалаў ярка адлюстроўвае прыхільнасць кітайскай культуры да адзінства прыроды і чалавека, а таксама светаўспрыманне дружалюбнага абыходжання з жывёламі і мірнага суіснавання.
"Па меры таго як Кітай прадаўжае адкрывацца свету, 12 знакаў задыяка больш не з'яўляюцца проста кітайскай традыцыяй, а сталі мостам для дружалюбных узаемаадносін кітайскага народа і народаў усяго свету, - звярнуў увагу пасол. - З таго часу як пошта Кітая выдала першы выпуск памятных марак "Залатая малпа" да Свята вясны 1980 года, які атрымаў шырокае прызнанне, Карэя, Японія, Манголія і іншыя азіяцкія краіны таксама наперабой пачалі выпускаць серыі марак з выявай жывёл кітайскага гараскопа, а далей гэта мода распаўсюдзілася на Еўропу і ЗША".
"Цяпер знакі задыяка ўжо распаўсюдзіліся па ўсім свеце, іх ведаюць і любяць людзі ва ўсіх кутках зямнога шара, у тым ліку і ў Беларусі. Сёння Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, Таварыства дружбы "Беларусь - Кітай" і Інстытут Канфуцыя пры БДУ сумесна праводзяць прэзентацыю паштовага праекта, што з'яўляецца жывым увасабленнем гэтай тэндэнцыі ў Беларусі, чаму я шчыра рады", - падкрэсліў Се Сяаюн.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут