Фота belta.by
Савет Рэспублікі прыняў заяву ў сувязі з прыняццем Еўрапейскім парламентам рэзалюцыі па Беларусі. Яе тэкст на дзясятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання зачытаў старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савета Рэспублікі Сяргей Сівец.
"Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь рашуча асуджае прыняцце Еўрапейскім парламентам чарговай адыёзнай рэзалюцыі ў адносінах да Беларусі і катэгарычна адхіляе ўсе без выключэння ацэнкі сітуацыі ў нашай краіне. Лічым гэта не чым іншым, як непрыкрытым умяшаннем ва ўнутраныя справы нашай суверэннай і незалежнай дзяржавы, парушэннем неад'емнага права беларускага народа на самастойнае вызначэнне свайго лёсу", - гаворыцца ў заяве.
Адобранае Еўрапейскім парламентам рашэнне цалкам супярэчыць Статуту Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і прынцыпам міжнароднага права. Праз націск на нашу краіну на палітычных пляцоўках, санкцыйны шантаж, інфармацыйна-псіхалагічны тэрор пашыраецца чалавеканенавісніцкая палітыка, якая мяжуе з крайнім нацыяналізмам, падкрэсліваецца ў дакуменце. "Відавочна няслушнасць і нелегітымнасць рашэнняў, прынятых на аснове адкрытай маны і бруду, што выліваюць на Беларусь збеглыя здраднікі, якія цынічна таргуюць нацыянальнай бяспекай і дабрабытам нашай краіны і народа. Любая калабарацыя з гэтымі злачынцамі паказвае абсалютнае няведанне рэальнага жыцця Беларусі і заведама асуджана на правал, - адзначаецца ў заяве. - Мы не маем патрэбы ў настаўленнях звонку - мы самі ведаем, як нам жыць. Беларусь нязменна трымае курс міралюбнасці, добрасуседства і стварэння. Наша краіна развіваецца па законах, якія цалкам адпавядаюць карэнным інтарэсам беларускага народа пры ўважлівым стаўленні да ўсіх, хто адкрыты да канструктыўнага дыялогу з намі, і мае права чакаць ад іх таго ж".
"З упэўненасцю заяўляем, што імкненне заходніх функцыянераў завуаляваць дапушчаныя імі пралікі і памылкі ў кіраванні сваімі краінамі контрпрадукцыйныя і марныя. Прасвятленне еўрапейскай грамадскасці настане непазбежна. У бягучых умовах некалі паспяховая Еўропа ахоплена сур'ёзнымі сацыяльна-эканамічнымі праблемамі, а яе насельніцтва выходзіць на вуліцы, каб абараніць свае правы і прадухіліць спаўзанне еўрапейскага кантынента да поўнамаштабнай вайны. Усё, што сёння адбываецца ў свеце, - адгалоскі рэваншысцкай палітыкі. З-за амбіцый прыхільнікаў гэтай палітыкі чалавецтва сутыкаецца з беспрэцэдэнтнымі выклікамі глабальнай нестабільнасці і нявызначанасці", - адзначаецца ў заяве. - Заклікаем парламенцкія структуры, Арганізацыю Аб'яднаных Нацый, Міжпарламенцкі саюз, Міжнародную арганізацыю працы і іншыя міжнародныя арганізацыі, Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і Савет ААН па правах чалавека ігнараваць палітызаванае, няслушнае меркаванне Еўрапейскага парламента ў адносінах да Беларусі, садзейнічаць развіццю сапраўды дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі".
"Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пацвярджае сваю цвёрдую рашучасць процідзейнічаць любым спробам замаху на суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, умяшанню ў яе ўнутраныя справы, палітычнаму, эканамічнаму і іншаму націску на нашу краіну. Ніхто акрамя беларускага народа не мае права вырашаць, як нам жыць, як развівацца, якім законам быць на нашай роднай зямлі", - канстатуецца ў дакуменце.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут