Фота: belta.by
Беларусь ганарыцца подзвігам свайго народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым заявіў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Раман Галоўчанка ў рамках акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" ўсклаў кветкі да мемарыяла "Благаўшчына". На гэтым месцы былі расстраляны дзясяткі тысяч людзей, у тым ліку вязні Мінскага гета і канцлагера "Трасцянец".
"На прыкладзе нашых суседзяў мы бачым, як толькі мы пачынаем менш гаварыць аб подзвігах нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, як толькі пачынаем радзей наведваць памятныя мясціны, менш расказваць дзецям аб гэтых падзеях, тут жа пачынаюць з'яўляцца ўсялякія ачарняльнікі. Яны льюць бруд на маршалаў Перамогі, ачарняюць подзвіг савецкага салдата, ставяць пад сумненне ўсе дасягненні нашых народаў. Я ўпэўнены, што за некаторымі такімі "даследчыкамі" стаяць абсалютна зразумелыя сілы - так сказаць, прадстаўнікі пакуль мяккай сілы. Частка з іх маюць іншыя мэты, у прыватнасці нязграбныя спробы прылічыць здраднікаў і калабарантаў да барцоў за нацыянальнае вызваленне і гэтак далей", - сказаў прэм'ер-міністр.
Паводле яго слоў, усе гэтыя спробы нацэлены адарваць беларусаў ад мінулага. "Добра вядома такое паняцце, якое стала ўжо агульным, як "манкурты". Гэта слова ўвёў ва ўжытак савецкі пісьменнік Чынгіз Айтматаў, ім ён апісваў чалавека, які стаў бязвольным і паслухмяным рабом свайго гаспадара, які адабраў у яго памяць і ўяўленне, хто ён на самай справе і якія ў яго карані. Нас таксама спрабуюць наблізіць да такога стану. Вядома ж, мы гэтага ніколі не дапусцім і будзем цвёрда і ўпэўнена прадаўжаць тое, што рабілі заўсёды", - падкрэсліў прэм'ер.
Кіраўнік урада выказаў упэўненасць, што новыя мемарыялы будуць з'яўляцца на беларускай зямлі. "Нехта скажа, што іх шмат, але шмат у параўнанні з чым? З больш як 10,6 тыс. спаленых вёсак? За час расследавання спраў аб генацыдзе беларускага народа іх стала амаль на 1400 больш, чым было ўстаноўлена раней. Упэўнены, што іх колькасць будзе расці, - адзначыў ён. - Калі на месцы кожнай з іх будзе пастаўлены помнік - гэта многа ці мала? Я лічу, што гэта так і павінна быць. Упэўнены, тое, што не зробім мы, завершыць будучае пакаленне".
"Нам не дае забыць аб гэтым нават само жыццё сённяшняга дня. Літаральна гэтай вясной пры правядзенні рамонтных работ дарогі каля Бабруйска былі знойдзены астанкі чырвонаармейца, які загінуў у першыя дні вайны пры абароне горада. Па медальёне, які захаваўся, змаглі ўстанавіць яго сваякоў - ён з Крыма і апошняе пісьмо адправіў 21 чэрвеня з Бабруйска сабе на радзіму", - расказаў прэм'ер-міністр.
Раман Галоўчанка падкрэсліў, што кожны год беларуская зямля аддае астанкі ўсё новых і новых абаронцаў нашай Радзімы - ад Брэста да Магілёва. "Мы будзем дабівацца таго, каб нашы дзеці і ў цэлым наступнае пакаленне атрымалі аб'ектыўную карціну аб тых страшных падзеях, якія адбываліся на беларускай зямлі - і аб мужнасці, і аб гераізме беларускага народа і, на жаль, аб здрадах, якія былі тут. Для гэтага мы ўносім адпаведныя змяненні ў вучэбныя планы, праграмы, метадычныя матэрыялы. Мы не навязваем нейкія шаблоны. Моладзь разбярэцца, што да чаго. Я ўпэўнены, што кожны з іх зробіць і свае ўласныя адкрыцці ў гэтым няпростым пытанні на прыкладзе гісторыі сваёй сям'і, гісторыі свайго роду", - канстатаваў ён.
"Мы ніколі не паддадзімся на тое, да чаго нас штурхаюць, - адмовіцца ад мінулага, забыць, дараваць і смуткаваць. Так, мы смуткуем аб ахвярах, але галоўным чынам, хто павінен смуткаваць, - гэта тыя, хто падкідвае нам такі парадак дня. Мы смуткуем, але мы ж і ганарымся", - рэзюмаваў кіраўнік урада.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут