Фота belta.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абазначыў галоўнай тэмай сваёй рабочай паездкі ў Крупскі раён Мінскай вобласці далейшую мадэрнізацыю сельскай гаспадаркі і работу з неэфектыўна працуючымі гаспадаркамі.
"Тэма сённяшняга нашага ўрока - далейшая мадэрнізацыя сельскай гаспадаркі. Падтэма - ратаванне тых, хто патанае", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
У першую чаргу Прэзідэнт спытаў віцэ-прэм'ера Леаніда Зайца аб яго ацэнцы работы ў Крупскім раёне ў аграсектары. "Добрая", - адказаў віцэ-прэм'ер. І прывёў у пацвярджэнне шэраг лічбаў аб росце паказчыкаў. Значна павысілася і эфектыўнасць работы на землях, якія былі перададзены агракамбінату "Дзяржынскі".
Як растлумачыў Прэзідэнт, палавіна гаспадарак у краіне добра працуе. З астатніх палавіна - гэта гаспадаркі, якія пры пэўнай дапамозе і падтрымцы выкарабкаюцца, адзначыў ён. Але ёсць чвэрць ад усіх гаспадарак, якіх трэба ўратаваць. "Таму што там ёсць людзі, якія хочуць працаваць, урадлівыя землі", - падкрэсліў беларускі лідар.
Ён расказаў, што ёсць некалькі шляхоў для рэалізацыі гэтай задачы.
Некаторыя сельгаспрадпрыемствы і землі давядзецца аб'ядноўваць, ствараючы новыя гаспадаркі фактычна з нуля, як гэта зрабілі, напрыклад, у Мядзельскім раёне.
Іншыя гаспадаркі будуць далучаць да прампрадпрыемстваў. Такая практыка ў краіне ўжо напрацавана. "Ад гэтага нікуды не дзенешся і гэта справядліва. Усё ж такі прампрадпрыемствы выцягваюць людзей з вёскі. Таму даўгі трэба аддаваць", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. Адпаведныя падыходы кіраўнік дзяржавы нядаўна ўзгадніў у Гомельскай вобласці.
"Далучаць стратныя гаспадаркі да прампрадпрыемстваў будзем прадаўжаць і далей", - дадаў кіраўнік дзяржавы.
На прыкладзе Крупскага раёна бачны трэці шлях, які заключаецца ў супадзенні інтарэсаў. З аднаго боку, у раёне былі землі, якія не давалі жаданага выніку. З іншага - у Мінскай вобласці вялікі перапрацоўшчык і вытворца - агракамбінат "Дзяржынскі", які меў патрэбу ў дадатковых сельгасугоддзях для вытворчасці прадукцыі, кармоў для патрэб птушкагадоўлі і жывёлагадоўлі. Замест закупкі па імпарце прадпрыемства ўзяло землі ў Крупскім раёне і наладзіла там эфектыўную вытворчасць.
"Птушку сенажом і сіласам не накорміш. Ён (кіраўнік "Дзяржынскага". - Заўвага БЕЛТА) мог бы закупляць гэта зерне недзе ў Расіі і жыў бы прыпяваючы. Але ў чым яго каштоўнасць (малайчына, і губернатар малайчына) - землі пачалі аддаваць. Узворвай, атрымлівай зерне і кармі курэй", - адзначыў беларускі лідар.
"Я падвёў да чаго - не толькі паказаць формы і метады пад'ёму гэтых 25 працэнтаў гаспадарак, якія па краіне яшчэ ў цяжкім стане, але каб ваш кантроль перш за ўсё, Леанід Канстанцінавіч (віцэ-прэм'ер Леанід Заяц. - Заўвага БЕЛТА), Камітэта дзяржкантролю - ніякага збожжа з боку мы закупляць не павінны. У нас хапае зямлі для таго, каб вырошчваць тут зерне, карміць птушку, свіней, перапрацоўваць гэта зерне ў добрыя камбікармы і карміць жывёлу. Атрымліваць мяса, малако. Вось простая арыфметыка", - растлумачыў Прэзідэнт.
Такім чынам, навінка ў Крупскім раёне якраз заключаецца ў адным з падыходаў да вырашэння вышэй акрэсленай праблемы. "Вось гэта праблема, якую я асабіста хацеў бы ўбачыць і паказаць усім, і засяродзіць увагу, што гэта добры шлях і добрая справа", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Адначасова Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што вырашаецца і дзяржаўная задача. І ў гэтым тоіцца адна з галоўных прычын, чаму ён выступае за захаванне і развіццё буйнатаварных гаспадарак, так званых калгасаў і саўгасаў.
"Яму (кіраўніку агракамбіната. - Заўвага БЕЛТА) патрэбна зямля. А нам патрэбна, каб ён і людзей дагледзеў. Чаму я трымаюся за буйнатаварныя гаспадаркі - калгасы, саўгасы, таму што яны выконваюць сацыяльную функцыю, утрымліваюць вёску. І мы тут ствараем аграгарадкі. Гэта працэс працяглы. Мы будзем тут доўга яшчэ працаваць, каб дарогі былі добрыя, гандаль быў, дзіцячыя сады, школы і гэтак далей і да таго падобнае, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Яны цягнуць на сабе гэту сацыялку. Таму для мяне кіраўнікі прадпрыемстваў - людзі дзяржаўныя. Мы за іх трымаемся".
Прэзідэнт заўважыў, што можна стварыць і фермерскія гаспадаркі, калі будуць фермеры, раздаць землі, але фермер ужо можа не несці сацыяльную нагрузку. "Але ў нас і фермеры нясуць гэту сацыяльную нагрузку. Таксама малайцы. Таму што ў нас такая палітыка ў дзяржаве: хочаш забраць землі ўчарашняга калгаса - калі ласка, з вёскай, вытворчымі памяшканнямі, даводзь да розуму, працуй. Вось палітыка ў вёсцы, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Гэтым самым мы падымаем, ратуем вёску і даём работу людзям на зямлі. Так павінна быць. Гэта наша палітыка ў сельскай гаспадарцы".
Прэзідэнт упэўнены, што ў гэтай сферы патрэбны кантроль, каб не атрымаць негатыўныя прыклады дзяльбы зямель, як у некаторых суседзяў, у прыватнасці ва Украіне. "Усюды патрэбны кантроль. Гэта палітыка ў тым ліку па накіраванні фермерства. Я не хачу, каб фермеры, пачуўшы гэта, падумалі, што мы супраць іх. Не, калі ласка. Калі б прыехалі сюды фермеры замест яго (агракамбіната. - Заўвага БЕЛТА), 40 працэнтаў гэтых зямель узялі (у Крупскім раёне. - Заўвага БЕЛТА), людзям далі работу, жыллё будавалі, дапамагалі, стваралі такую вытворчую базу... Калі ласка, мы рады былі б!" - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка таксама нагадаў аб сваім даручэнні, дадзеным у час рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць, аб патанненні будаўніцтва жылля ў вёсцы. "Трэба будаваць жыллё і прыцягваць людзей сюды", - сказаў ён.
Прэзідэнт звярнуў увагу і на кадравае пытанне, працоўную дысцыпліну, недапушчэнне расхлябанасці ў гэтай сферы. "Гэта не прыгоннае права. Але калі мы хочам захаваць, выратаваць сябе, - гэта пытанне бяспекі, нацыянальных інтарэсаў, незалежнасці. Кадры вырашаюць усё", - падкрэсліў ён.
"Шляхі знойдзены. Гэта ўжо рух па гэтых шляхах да ўдасканалення сельскай гаспадаркі, каб усюды было як тут - прыгожа і добра", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка наведаў мясаперапрацоўчы цэх. Яму далажылі аб стане і перспектывах развіцця АПК Мінскай вобласці, у тым ліку інтэграцыйных структур.
Губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын прапанаваў 50 працэнтаў сродкаў з інавацыйнага фонду Мінскага аблвыканкама накіроўваць на фінансаванне інвестыцыйных праектаў, такіх як у Крупскім раёне. Тут збіраюцца будаваць дадатковыя птушнікі.
"Цалкам магчыма", - адрэагаваў кіраўнік дзяржавы, даручыўшы пры бюджэтным планаванні на наступны год разгледзець і ўлічыць адпаведныя пытанні.
Ён таксама акцэнтаваў увагу на важнасці аператыўнага правядзення меліярацыйных работ.
Як расказаў журналістам генеральны дырэктар агракамбіната Уладзімір Лук'янаў, арганізацыя пайшла па шляху маштабіравання, каб стаць сур'ёзным іграком не толькі ў краіне, але і на іншых рынках, і гэта атрымліваецца. Прадукцыю агракамбіната ведаюць за мяжой, у тым ліку ў Расіі і Кітаі.
Агракамбінат рэалізуе шэраг праектаў па нарошчванні вытворчасці, асваенні выпуску новых відаў прадукцыі.Гэта дае дзясяткі і сотні новых рабочых месцаў у раёнах, садзейнічае развіццю эканомікі рэгіёнаў. Агракамбінат размешчаны ў васьмі раёнах Мінскай вобласці.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут