Фота belta.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў замежных краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Даверчыя граматы кіраўніку беларускай дзяржавы ўручылі дыпламаты з Ватыкана, В'етнама, Малі, Мальтыйскага ордэна, Нігера, Славакіі, Судана і Эфіопіі.
Звяртаючыся да дыпламатаў, Прэзідэнт запэўніў, што ў Беларусі заўсёды рады тым, хто нацэлены на ўмацаванне мастоў дружбы, паважае народ і суверэнітэт Беларусі.
Ён падкрэсліў, што ў Беларусі ў міры і згодзе жывуць прадстаўнікі 130 нацыянальнасцей і 25 канфесій: "Дзякуючы праводзімай палітыцы грамадскага адзінства і глыбокім традыцыям у нас няма канфліктаў на этнічнай і рэлігійнай глебе. Даражым гэтым і ганарымся".
Прэзідэнт разлічвае, што дыпламаты будуць прыкладаць максімум намаганняў для надання пазітыўнай дынамікі двухбаковым адносінам з Беларуссю.
"Мы заўсёды адгукнёмся - на працягу сутак дакладна - на ўсе вашы просьбы, прапановы, - сказаў беларускі лідар. - Будзьце тут як дома. А калі нехта пасля службы захоча тут застацца - скажыце, калі ласка".
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што пасол Славакіі Ёзеф Мігаш раней ужо ўзначальваў дыпламатычную місію гэтай краіны ў Беларусі: "Ён ведае, што ў Беларусі будзе нармальна. І для сваёй краіны ён можа зрабіць таксама нямала".
Кіраўнік дзяржавы пажадаў дыпламатам поспехаў і моцнага здароўя. "Беларусь - краіна, дзе здароўе вы не страціце, а набудзеце", - заўважыў Прэзідэнт.
"Чакаем вашых ініцыятыў, праектаў любой складанасці і маштабу. Будзьце ўпэўнены, што ўмовы для работы будуць камфортнымі і спрыяльнымі. Не заседжвайцеся ў кабінетах, вывучайце краіну, наведвайце прадпрыемствы, ацаніце прыгажосць і веліч гістарычнай і культурнай спадчыны, багацце прыроды, мудрасць нашага народа і шырыню беларускай гасціннасці. Забароненых зон для вас няма", - запэўніў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка таксама па традыцыі выказаўся аб супрацоўніцтве з кожнай з краін, якія прадстаўляюць паслы.
Славакія
Прэзідэнт заўважыў, што місія па развіцці адносін Славакіі і Беларусі ўскладзена на яго даўняга знаёмага і вопытнага дзяржаўнага дзеяча Ёзефа Мігаша.
"Высока цэнім незалежны курс, які праводзіць Браціслава. Праводзіць мужна і дастойна, нягледзячы на знешні націск і пагрозы. Гаварылі аб гэтым з прэм'ер-міністрам Робертам Фіца ў Пекіне", - нагадаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт заявіў, што Роберта Фіца зноў чакаюць у Беларусі: "У дружалюбнай атмасферы абмяркуем усе пытанні, пакажам памятныя мясціны, звязаныя з гераічнай гісторыяй часоў Другой сусветнай вайны. Упэўнены, мы можам шмат зрабіць для нашых краін".
В'етнам
Аляксандр Лукашэнка назваў В'етнам адным з ключавых партнёраў Беларусі ў Азіяцкім рэгіёне, дзе "набірае абароты матор сусветнага развіцця".
"Сумеснымі намаганнямі мы вывелі традыцыйна дружалюбныя беларуска-в'етнамскія сувязі на ўзровень стратэгічнага ўзаемадзеяння", - сказаў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы дадаў, што Беларусь цвёрда нацэлена рэалізаваць усе дамоўленасці, дасягнутыя з кіраўніцтвам В'етнама. "Спадар Пасол, мы спадзяёмся ўжо ў бліжэйшай будучыні ўбачыць практычныя вынікі агульнай і плённай працы", - звярнуўся да дыпламата з В'етнама Аляксандр Лукашэнка.
Ватыкан
Гаворачы пра адносіны Беларусі і Ватыкана, Прэзідэнт падкрэсліў, што яны заснаваны на ўзаемнай павазе, дыялогу і традыцыйных каштоўнасцях, а таксама на блізкасці або супадзенні падыходаў да многіх міжнародных тэм.
"Высока цэнім паслядоўную, адкрытую пазіцыю Ватыкана супраць санкцый, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Бачу значны патэнцыял для аб'яднання нашых намаганняў у імя міру ў Еўропе і на планеце".
Беларускі лідар запэўніў, што ў Беларусі гатовы абмяркоўваць любыя пытанні глабальнага і двухбаковага фармату з новым прадстаўніком пантыфіка ў Беларусі.
Мальтыйскі ордэн
Паводле слоў Прэзідэнта, Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні ўзаемадзеяння з Мальтыйскім ордэнам па рэалізацыі гуманітарных праектаў, у тым ліку звязаных з развіццём сістэм аховы здароўя і сацыяльнай абароны.
"Цэнім аказаную раней падтрымку і вельмі спадзяёмся на тое, што прыбыццё ў Мінск пасла, які працаваў ужо ў гэтай якасці ў нашай краіне, надасць імпульс супрацоўніцтву", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Эфіопія
Кіраўнік беларускай дзяржавы назваў Эфіопію даўнім і надзейным партнёрам Беларусі ва Усходняй Афрыцы: "З павагай назіраем за незалежным знешнепалітычным курсам эфіопскіх сяброў, разумеем і падзяляем вашу прынцыповую пазіцыю па ключавых пытаннях міжнароднага парадку дня".
Прэзідэнт разлічвае на хуткую рэалізацыю дамоўленасцей аб актывізацыі ўзаемадзеяння, дасягнутых з прэм'ер-міністрам Эфіопіі на пляцоўцы БРІКС у Казані.
"Гэта ўскладзена персанальна на міністраў замежных спраў. Трэба прымаць дарожную карту і рухацца наперад па ўсіх напрамках - ад тэхнічнага аснашчэння сельскай гаспадаркі да навучання эфіопскіх студэнтаў у беларускіх ВНУ", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.
Малі
Прэзідэнт, гаворачы пра Малі, адзначыў, што гэта краіна перажывае новы перыяд гісторыі. Малі ўмацоўвае суверэнітэт, праводзіць сур'ёзныя пераўтварэнні, важныя для павышэння ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва, падкрэсліў ён.
"Беларусь адкрыта для супрацоўніцтва. Нашым адносінам патрэбны трывалы гандлёва-эканамічны фундамент. Тым больш вопыт ужо ёсць нашай работы з афрыканскімі краінамі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Нігер
Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці дружалюбных і ўзаемавыгадных сувязей з Нігерам. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта краіна адыгрывае ключавую ролю ў Сахельскім рэгіёне Афрыкі, асабліва ў сферах бяспекі і барацьбы з тэрарызмам.
"Гатовы падставіць плячо ў вырашэнні задач, якія стаяць перад вамі, у пытаннях абароны, харчовай бяспекі, індустрыялізацыі розных сектараў эканомікі, навучання кадраў і медыцынскага абслугоўвання насельніцтва. Таксама вопыт ёсць", - сказаў ён.
Судан
Беларускі лідар назваў Судан адным з даўніх і правераных партнёраў Беларусі на Афрыканскім кантыненце: "Наша прадукцыя, асабліва сельскагаспадарчая тэхніка, шырока вядома ў вашай краіне".
Прэзідэнт пажадаў народу дружалюбнага Судана міру і стабільнасці і выказаў упэўненасць, што гэта дапаможа раскрыць значны патэнцыял супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, энергетыцы, адукацыі і ахове здароўя.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут