Фота: belta.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў закрыццё пунктаў пропуску на заходніх граніцах краіны эканамічнай правакацыяй, і Беларусь падрыхтавала адказ на гэтыя дзеянні. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю замежным і беларускім СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вы бачыце, як паводзіць сябе Польшча, Літва. Пакуль з эканамічнага пункту гледжання яны пастаянна правакуюць. Пераносяць адказнасць на мяне. Вось яны закрылі пункты пропуску. Гэта што такое? Гэта эканамічная правакацыя. Значыць, гандлю няма, няма эканомікі. І вось паступова яны гэтыя правакацыі ўчыняюць. Проста правакуюць нас. Ну, да пары да часу. Цяпер мы думаем аб тым, як на гэта адказаць. Прыняты рашэнні. Адкажам мякка спачатку. Не зразумеюць - узмоцнім. У нас дастаткова для гэтага рычагоў", - сказаў беларускі лідар.
"Але гэта ўсё роўна эскалацыя. Мы вымушаны адказваць. Пакуль сіметрычна, адэкватна. Калі дойдзе да таго, што давядзецца прымаць асіметрычныя меры, мы прымем. Яны на стале. Але мы гэтага не хочам. Мы хочам дружыць з палякамі, літоўцамі, як гэта было заўсёды", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"Мы нават закрылі вочы на тое, што яны ў школе карты малююць з мяжой пад Мінскам. Яны мараць аб сваім панаванні "ад можа да можа" - ад Балтыкі да Чорнага мора", - дадаў Прэзідэнт. Аднак, заўважыў ён, не толькі Беларусь, але і іншыя дзяржавы не пагодзяцца з такой пастаноўкай пытання.
Кіраўнік дзяржавы ўдакладніў, што ён літаральна сёння раніцай зацвердзіў прадстаўленыя яму прапановы з боку ўрада і МЗС па мерах у адказ.
"Закрылі яны пагранпераходы - нам ад гэтага ні горача ні холадна. Яны чарговы раз выстралілі сабе ў нагу. Мы пад санкцыямі, усё роўна ў Еўропу не едзем. Нашы людзі едуць туды па мінімуму, - заўважыў Прэзідэнт. - А калі мы забаронім, напрыклад, палякам-вадзіцелям пераязджаць граніцу да нас? Тысячы аўтамабіляў, фур да нас прыязджаюць. Вось калі мы закрыем?"
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што адной з прычын такіх дзеянняў з боку Польшчы і Літвы стала ўвядзенне Беларуссю бязвізавага рэжыму. "Гэта вельмі моцна па іх ударыла. Асабліва літоўцы, вяртаючыся назад, гавораць: "Якая ж там дыктатура? Мы там свабодна танней можам купіць, заправіць аўтамабіль і іншае, - канстатаваў кіраўнік дзяржавы. - Гэта дрэнна паўплывала на абстаноўку ўнутры".
"Гэта ўпоперак горла нацменам у Польшчы і Літве. Вось яны і пачалі закрываць, каб стварыць праблемы. Для каго, для беларусаў? Не, для сваіх людзей. Калі яны гэта публічна робяць, мы вымушаны адказваць публічна", - дадаў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што калі б прынятыя меры наносілі шкоду эканоміцы Беларусі, то меры ў адказ былі б больш жорсткія. "Калі эскалацыя ў гэтым напрамку прадоўжыцца, мы больш жорстка адкажам", - папярэдзіў беларускі лідар.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут