Фота: belta.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 сакавіка звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і парламента, паведаміў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка.
"Я хацеў бы адзначыць, што пытанні развіцця дзяржавы і грамадства знаходзяцца ў пастаянным полі зроку кіраўніка дзяржавы. Паглядзіце, які насычаны графік у Прэзідэнта. Літаральна нядаўна прайшоў шэраг мерапрыемстваў з удзелам Прэзідэнта. Гэта пасяджэнне Савета Міністраў, пасяджэнне Савета бяспекі, нарада з сілавым блокам краіны, наведванне прамысловых прадпрыемстваў, паездкі ў замежжа, дзе адбыліся сустрэчы з кіраўнікамі і прадстаўнікамі дружалюбных нам краін. У ходзе гэтых мерапрыемстваў, вядома ж, вырашаліся сур'ёзныя дзяржаўныя задачы, па розных напрамках: і бягучай дзейнасці, і на перспектыву. Літаральна ўчора пры назначэнні кіруючых кадраў мясцовых выканаўчых органаў улады Прэзідэнт абазначыў цэлы спектр і праблем, і адначасова задач, якія датычацца не толькі тых кіраўнікоў, якія былі назначаны, але і ўсіх дзеючых сёння кіраўнікоў вертыкалі ўлады", - расказаў Ігар Сергяенка.
Прэзідэнт адзначыў, што год будзе асаблівым. "Асаблівым ён будзе ў тым ліку ў плане падрыхтоўкі да важнейшых палітычных падзей - электаральнай кампаніі. У 2024 годзе ў нас пройдуць адначасова выбары ў парламент і мясцовыя Саветы дэпутатаў. І ўпершыню фактычна ў новым фармаце выбары дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу. Усе гэтыя працэсы будуць праходзіць практычна адначасова. Гэта вялікі, вядома ж, аб'ём арганізацыйнай работы, падрыхтоўчай. Гэта даволі сур'ёзныя і маштабныя мерапрыемствы. Але наперадзе нас чакае яшчэ адно знакавае, фундаментальнае мерапрыемства - гэта штогадовае Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту. Яно адбудзецца літаральна на гэтым тыдні - 31 сакавіка, у гэту пятніцу, - адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. - Я хацеў бы яшчэ раз падкрэсліць, што гэта мерапрыемства знакавае, фундаментальнае, дзе Прэзідэнт у сваім выступленні вызначае бліжэйшую стратэгію развіцця нашай краіны ва ўмовах геапалітычнай абстаноўкі, якая дынамічна мяняецца. Але гэта ж у першую чаргу і адказ на тыя пытанні, якія хвалююць нашых грамадзян. Гэта аналіз той абстаноўкі, якое складваецца тут і цяпер, а таксама на перспектыву. Для якаснай падрыхтоўкі пакета дакументаў па даручэнні Прэзідэнта Адміністрацыяй былі задзейнічаны розныя дзяржаўныя, грамадскія структуры, навуковая супольнасць. Арганізавана вывучэнне тэндэнцый развіцця абстаноўкі ў рэгіёнах і грамадскай думкі. Гэтыя матэрыялы даюць магчымасць кіраўніку дзяржавы дадаткова прааналізаваць тую сітуацыю, якая складваецца ў краіне, і вызначыць комплексна тое Пасланне, тыя думкі, якія будзе Прэзідэнт закладваць у тэкст. Хацеў бы адзначыць, што Прэзідэнт працягвае работу над Пасланнем. Сітуацыя дынамічна мяняецца, практычна штодзённа, і гэты дакумент патрабуе актуалізацыі".
Плануецца, што мерапрыемства пройдзе ў традыцыйным для апошніх гадоў фармаце - ва ўрачыстай абстаноўцы ў Палацы Рэспублікі. "У ім прымуць удзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі, кіраўнікі міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў, мясцовых органаў улады, прадстаўнікі працоўных калектываў, прамысловых прадпрыемстваў, сельскай гаспадаркі, навукі, адукацыі, аховы здароўя, сродкаў масавай інфармацыі, дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Мінску, дэлегацыі ўсіх рэгіёнаў і горада Мінска. Плануецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел больш за 2,5 тыс. чалавек", - падкрэсліў Ігар Сергяенка.
"Мы разумеем, што Пасланне - гэта перш за ўсё зварот да беларускага народа, але, зразумела, аўдыторыя будзе значна шырэйшая. Гэта яшчэ адна магчымасць для кіраўніка дзяржавы данесці дзяржаўную пазіцыю нашай краіны да народаў тых краін, камунікацыі з якімі з-за пэўных акалічнасцей і абвастрэння міжнароднай абстаноўкі, пэўнага геапалітычнага процістаяння крыху страчаны. Упэўнены, што выступленне кіраўніка дзяржавы будзе яркім, цікавым, вострым і актуальным", - сказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут