Прэзідэнт Беларусі сабраў пасяджэнне Савета бяспекі ў развіццё новай Канцэпцыі нацбяспекі

Фота: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў пасяджэнне Савета бяспекі ў развіццё прынятай нядаўна на Усебеларускім народным сходзе новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі. На разгляд членаў Савета бяспекі вынесены праект нарматыўнага прававога акта, звязанага з пытаннямі ацэнкі стану нацыянальнай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта значыць, у той ці іншы перыяд часу нам трэба выпрацаваць крытэрый ацэнкі стану нацыянальнай бяспекі. Улічваючы значнасць гэтага дакумента, прынята рашэнне правесці пасяджэнне Савета бяспекі і ў такім фармаце яго разгледзець. Як вы памятаеце, на сёмым Усебеларускім народным сходзе гаварылася аб неабходнасці перапрацоўкі адпаведных нарматыўных прававых актаў у развіццё новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, - сказаў Прэзідэнт. - Мы гаварылі аб тым, што Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі - гэта публічны дакумент. Мы салідна вывучылі яго, на дыялогавых пляцоўках разгледзелі, а потым зацвердзілі на УНС. Але ў развіццё гэтай Канцэпцыі (гэта ў асноўным агульныя напрамкі, тэорыя) патрэбны нарматыўныя прававыя акты, якія будуць яе канкрэтызаваць і прызямляць".

Фактычна гэтыя дакументы з'яўляюцца неад'емнай часткай Канцэпцыі, але па існуючай практыцы носяць закрыты характар.

"Канцэпцыя зацверджана. Нашы нацыянальныя стратэгічныя інтарэсы, пагрозы, прыярытэтныя напрамкі іх нейтралізацыі, агульнае бачанне далейшага развіцця ў сферы бяспекі вызначаны. Тут усё ясна. Рэспубліка Беларусь - мірная краіна, заўсёды адкрытая для раўнапраўнага дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Мы нікому ніколі не пагражалі. Больш таго, адкрыта (у адрозненне ад іншых краін) даводзім нашы падыходы ўсім. Хто хоча гэта пачуць - той пачуе", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Што датычыцца актуальнасці тэматыкі цяперашняга пасяджэння Савета бяспекі, Прэзідэнт растлумачыў яе наступным чынам: "Мы гаварылі аб тым, што толькі замацаваць асобныя палажэнні ў нарматыўных прававых актах недастаткова. Настаў час укараніць гэтыя падыходы ў практыку. Гэта значыць, мы павінны мець дакладнае ўяўленне аб тым, што рэальна адбываецца ўнутры краіны і вакол яе. Ваенная бяспека, эканоміка, сацыяльная, палітычная сферы і іншыя. Без прыкрас, максімальна выверана і аб'ектыўна".

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка паставіў перад дакладчыкамі шэраг пытанняў аб тым, якая работа праведзена па ўдасканаленні дзеючай сістэмы ацэнкі стану нацыянальнай бяспекі; якім чынам прапанаваныя змяненні адпавядаюць новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі. І галоўнае - ці адлюстроўвае прапанаваная сістэма ацэнкі рэальны стан спраў у кожнай сферы нацыянальнай бяспекі.

"Вы ведаеце нашы патрабаванні - фармалізму і спрашчэнства тут быць не павінна", - акцэнтаваў увагу кіраўнік дзяржавы.

У ліку дакладчыкаў на пасяджэнні - дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, міністр эканомікі Юрый Чабатар і міністр абароны Віктар Хрэнін.

Дзяржсакратарыятам распрацаваны праект указа Прэзідэнта аб зацвярджэнні дакументаў па рэалізацыі Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Пасля зацвярджэння Канцэпцыі на пасяджэнні УНС, гэта наступны важны этап удасканалення заканадаўства ў гэтай сферы. "Мэта названага дакумента - з улікам новых змяненняў удакладніць парадак ацэнкі стану нацыянальнай бяспекі на аснове сістэмы індыкатараў, распрацаваных для кожнай з дзевяці сфер нацыянальнай бяспекі, - адзначыў Аляксандр Вальфовіч. - Работа над праектам указа будавалася па аналогіі з падрыхтоўкай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі. Мы захавалі у дакуменце ўсё лепшае, што станоўча зарэкамендавала сябе на практыцы, і тое, што сёння яшчэ не адпрацавала сябе. Пры гэтым улічылі новыя прапановы, ішлі ад рэальнай абстаноўкі".

Нягледзячы на шэраг дапаўненняў, у цэлым структура дакумента і агульны алгарытм работы засталіся без кардынальных змяненняў. Як і раней, за кожнай сферай замацаваны адказны орган-каардынатар і органы-выканаўцы, якія ў адпаведнасці з устаноўленымі індыкатарамі і іх парогавымі значэннямі праводзяць аналіз і прапануюць адпаведную ацэнку. Стан нацыянальнай бяспекі ў кожнай сферы, як і раней, ацэньваецца па трох крытэрыях: стабільны, няўстойлівы і які патрабуе прыняцця неадкладных мер. Гэта адпавядае замацаваным у Канцэпцыі паняццям рызыкі, выкліку і пагрозы нацыянальнай бяспецы.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
05.40 Дзелавое жыццё (Англ.) (п.)

Далей:
06.00 Навіны з Беларусі (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны