Прэзідэнт Беларусі расказаў, чаму прыняў рашэнне аб памілаванні Пратасевіча і Сапегі

Фота: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў у час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць, расказаў, чаму прыняў рашэнне аб памілаванні Рамана Пратасевіча і Соф'і Сапегі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца Рамана Пратасевіча, тут усім зразумела і вядома. Перад ім былі пастаўлены ўмовы. Разумеючы ўсё, што адбывалася да таго, пасля таго, - ты робіш гэта, мы робім гэта. Гэты хлопец зрабіў усё, што паабяцаў. Гэта не таму, каб захаваць сабе жыццё або не трапіць у турму. Не. У чалавека была перакананасць: ён прызнаўся, што няправільна зрабіў. Мы праверылі: на фронце ён не быў, нікога не забіваў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Сітуацыя з Соф'яй Сапегай была іншай. Яна грамадзянка Расіі, і яшчэ да суда яе планавалі выдаць расійскім праваахоўным органам. Але працэс зацягнуўся да немагчымасці, адзначыў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым, паводле яго слоў, падтрымлівалася сувязь з яе бацькамі.

"Як некаторыя кажуць, закахалася. І яна ўлезла ў гэта. Так, вінаватая. Але гэта не наша грамадзянка, у нас сваіх хапае. Забіралі недзе паўгода - не забралі. Валакіта не з нашага боку, - расказаў Прэзідэнт. - А маральна: закахалася ў хлопца, і пасля яго памілавалі і адпусцілі, а дзяўчына будзе там сядзець?"

Калі ў Беларусь прыбыў губернатар Прыморскага края Алег Кажамяка, было вырашана вызваліць Соф'ю Сапегу, каб яна змагла вярнуцца на радзіму.

Аляксандр Лукашэнка таксама адказаў на папрокі ў яго адрас наконт памілавання дзяўчыны: "Я вас чую. Лічуся з вашым меркаваннем. Але, паверце, вы не ўсё ведаеце. Я ніколі не быў здраднікам і да канца буду ісці. Гэтых "лахушак" і іншых - там памілавання ўжо не было б. Таму што яны столькі шкоды краіне прынеслі. І гэта яны вінаватыя больш за ўсё. Мы ж бачым у дэталях, як яны цягнуць нашых ашалелых і любіцеляў крыху падзарабіць, выпіць, пракалоцца і гэтак далей. Кажуць - полк Каліноўскага. Там менш за дзвесце чалавек, ужо, можа, і сто сёння: загінула вельмі шмат. Яны ў шоку: "Хачу вярнуцца. Я ў дыктатуры буду жыць". А нельга вярнуцца: не пускаюць, загараджальныя атрады ззаду".

"Гэтыя арганізатары накшталт "лахушак-ціхушак" грошы мільёнамі атрымліваюць - мы гэта таксама бачым. Яны грошы прысвойваюць, а гэтых дурняў - каго на фронт, каго ў Беларусь, каб дыверсіі ўчынялі, - перакідваюць. Хто больш за ўсё вінаваты? Гэтыя мярзотнікі. Але і гэтым даравання не будзе, таму што ў іх кроў на руках. За гэта яны будуць адказваць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт нагадаў, што ў Беларусі стварылі спецыяльную камісію, каб грамадзяне, якія выехалі за мяжу, маглі без апасенняў вярнуцца ў краіну. "Калі мы гэты працэс запусцілі, яго трэба прымяняць усебакова, - дадаў ён. - Калі б яны ўяўлялі заўтра нам пагрозу і была небяспека паўтарэння 2020 года, то, вядома, я ніколі на гэта не пайшоў бы".

Як паведамлялася, 3 мая 2023 года Мінскім абласным судом Раман Пратасевіч быў прыгавораны да 8 гадоў калоніі. Ён прызнаны вінаватым у публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады, актаў тэрарызму, абразе Прэзідэнта, распаўсюджванні заведама непраўдзівых звестак пра Беларусь і іншых злачынствах. У канцы мая стала вядома, што кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне аб памілаванні Рамана Пратасевіча.

Расіянка Соф'я Сапега была адміністратарам экстрэмісцкага Telegram-канала "Чорная кніга Беларусі". Гродзенскі абласны суд 6 мая 2022 года прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 7 чэрвеня 2023 года дзяўчыну выпусцілі з папраўчай калоніі ў Гомелі і перадалі дэлегацыі Прыморскага края, якую ўзначальвае губернатар Алег Кажамяка.-

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
06.40 Падарожжа ў “глыбінку” (Англ.) (п.)

Далей:
07.00 Навіны з Беларусі (Пол.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны