Фота: belta.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў даклад па пытаннях бягучай дзейнасці Нацыянальнага банка ў кантэксце задач эканамічнага развіцця краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Акрамя старшыні праўлення Нацбанка Рамана Галоўчанкі, у ліку ўдзельнікаў мерапрыемства - прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў і першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Аляксандр Ягораў. Варта таксама адзначыць, што 10 сакавіка споўніўся роўна год з моманту назначэння Рамана Галоўчанкі старшынёй праўлення Нацбанка. Да гэтага ён узначальваў урад.
"Калі гаварыць проста, пры змене прэм'ер-міністра і асобных членаў урада хацелася б не страціць тыя пытанні, якія важны для развіцця нашай краіны. Таму гэта тэма для нашай сустрэчы навеяна маімі размовамі з Раманам Аляксандравічам, які нагадаў, што ёсць вельмі важныя пытанні, якія трэба трымаць у полі зроку. Якія, у сваю чаргу, некалі былі даручаны для кантролю Раману Аляксандравічу", - сказаў Прэзідэнт.
"Давайце абмяркуем, асабліва гэтыя пытанні, якія датычацца вырашэння ў бліжэйшы час. І яны знаходзяцца, калі можна сказаць, па-за контурам Беларусі, за межамі Беларусі. Перш за ўсё гэта Блізкі Усход, наогул Усход, Афрыка, Азія. Тыя краіны, куды мы павінны ісці, рэалізуючы нашу прадукцыю і ствараючы сумесныя прадпрыемствы. І тыя краіны, якія гатовы інвесціраваць у Беларусь", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка ў якасці прыкладу згадаў такія краіны, як Аман і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, якія бачаць у супрацоўніцтве з Беларуссю свае інтарэсы і пры гэтым валодаюць рэсурсамі для іх рэалізацыі. "Мне ўрад нагадвае аб тым, што мы дамаўляліся перш за ўсё ў Амане рэалізаваць вытворчасць мінеральных угнаенняў. Гэта для нас вельмі важна, асабліва сульфат калію. Мае візіты апошнія ў Алжыр і іншыя краіны сведчаць аб тым, што ў нас там ёсць салідныя інтарэсы. Асабліва ў Алжыры. Гэта датычыцца вытворчасці змешаных угнаенняў. Мы гатовы ў гэтым напрамку працаваць", - сказаў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Раман Галоўчанка нагадаў яму і аб тэме вытворчасці арганічных угнаенняў, акрамя мінеральных. І ў тым ліку торфу. "Гэта пытанне разгледзім", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў Нацыянальным банку шмат спецыялістаў, якія разбіраюцца не толькі непасрэдна ў банкаўскай сферы, але і ў многіх іншых галінах. Таму іх патэнцыял неабходна задзейнічаць: "Кажуць, што ў банку ў нас спецыялістаў дастаткова перадавых. І яны гатовы ствараць цэнтры апрацоўкі даных. Прынамсі, кантраляваць, як гэты працэс ідзе. Шэраг іншых праектаў. Я чалавек у гэтых адносінах, можна сказаць, прагны. Я не хацеў бы страціць спецыялістаў Нацыянальнага банка, якія ў нас напаўсілы задзейнічаны. І не таму, што яны не хочуць працаваць. Яны могуць".
Кіраўнік дзяржавы ў гэтым плане згадаў Аляксандра Ягорава, які, напрыклад, курыруе работу з Нікарагуа. У сваю чаргу Раман Галоўчанка мае вопыт работы з арабскім Усходам. Больш таго, ён мае вялікія кампетэнцыі пасля работы на пасадзе прэм'ер-міністра.
"Трэба не страціць нам Нацыянальны банк, каб у гэты няпросты час яны дапамаглі нам перш за ўсё ў эканоміцы і фінансах. Яшчэ раз хачу папярэдзіць, каб у нас не было тут нейкіх непаразуменняў. Вырашэнне пытанняў за намі. Вырашаць будзем усе разам, усе гэта добра разумеюць. Калі што, то я за здаровую канкурэнцыю - хто лепш і якасней можа прапанаваць нейкую тэму і вырашыць тое ці іншае пытанне, акрамя асноўных сваіх абавязкаў", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт таксама прапанаваў абмеркаваць даўгавыя абавязацельствы. "Зразумела, што на нас вісяць пэўныя крэдыты, якія мы бралі. Нам трэба з гэтай тэмай таксама вызначацца істотна", - сказаў ён.

Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут