Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ аб стварэнні камісіі для работы з жадаючымі вярнуцца на радзіму

Фота belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні камісіі для работы з жадаючымі вярнуцца на радзіму. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, прымаючы з дакладам генеральнага пракурора Андрэя Шведа.

"Адно з важнейшых пытанняў. Я сёння падпісаў указ, што падрыхтаваны групай спецыялістаў на чале з вамі, аб разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, па пытаннях учынення імі правапарушэнняў. Гэта якраз тое пытанне, якое мы абмяркоўвалі напярэдадні. Я паглядзеў і склад (камісіі. - Заўвага БЕЛТА), і іншае. Калі мы нешта тут ва ўказе не прадугледзелі, дастаткова ўлады ў генеральнага пракурора, каб задзейнічаць увесь дзяржаўны апарат, дзяржслужачых для таго, каб вырашыць гэту праблему з тымі збеглымі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"І трэба глядзець не толькі збеглых. Нехта з-пад плінтуса вылезе - яны ж разумеюць, што мы іх усё роўна знойдзем. Нехта звернецца ў камісію. Вы ў камісіі ўжо разберацеся", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

У склад камісіі ў тым ліку ўвайшлі людзі, якія аказаліся сярод пацярпелых у выніку ўчыненых правапарушэнняў. Прэзідэнт падтрымаў такі падыход: "Тады грамадства будзе разумець, што рашэнні прымаюць не Лукашэнка, Швед і іншыя - людзі, надзеленыя ўладай. Зразумела, што мы гэта павінны арганізаваць і быць галоўнымі дзеючымі асобамі. Але і тыя, якія бачылі, што адбывалася, і цярпелі, і супраць іх учыняліся нейкія акты гвалту або правапарушэнні. Указ падпісаны. Я папрашу толькі, каб вы вельмі падрабязна людзям растлумачылі яшчэ раз, у чым сутнасць".

"Другое, што трэба падкрэсліць. Я назіраў за СМІ апошні тыдзень: там шум узняўся. Асабліва ў штабах, ціхушкі-лахушкі гэтыя ў Літве, Польшчы ашалелі. Я хачу вам яшчэ раз сказаць, і людзі каб разумелі: цяпер яны на безграшоўі сядзяць, Захад будзе фінансаваць толькі канкрэтныя мерапрыемствы. Пажадана такога радыкальнага плана, і нават ужо не ўзроўню 2020 года. Звяржэнне, забойствы Прэзідэнта, службовых асоб. І ты там не ў апошніх радках (гэта не для таго, каб цябе напалохаць, ты сам гэта ведаеш). Гэта значыць, усіх, хто ўпоперак горла стаў, - усіх ліквідаваць. Гэта будзе фінансаваць Захад", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Ім задаюць пытанні: хто вы такія, лахушкі-ціхушкі, хто за вамі стаіць? Вось яны крычаць, што "мільён з Беларусі збеглі, вось яны ў Польшчы, Літве і Украіне, як гіены, стаяць па перыметры і ляскаюць зубамі". Ніякіх там мільёнаў няма. Нехта называе дзве тысячы, хто - да чатырох тысяч. Няважна, колькі. Але яны гэтым пацвярджаюць сваю рашучасць і магчымасць тут нешта ўчыніць, аж да сур'ёзных тэрактаў. І калі Захад бачыць, што за імі нехта стаіць (хоць невялікая група людзей), столькі і грошай дадуць на існаванне. І яны баяцца, што частка гэтых людзей - а, не дай бог, большасць - паедзе ў Беларусь, вось звернуцца ў гэту камісію. Тады і грошай няма. Таму што за імі ніхто не стаіць, за гэтымі офісамі. Цяпер ім выдзяляюць мізэрныя грошы, і ўсе гэтыя грошы не даходзяць да гэтых ці то двух, ці то чатырох тысяч чалавек. А, не дай бог, мільён, як яны кажуць. Гэта ўсё асядае ў гэтых начальнікаў у штабах, яны гэтыя грошы дзеляць. А есці ж хочацца. І вось яны там сядзяць. Ну што ім застаецца рабіць?" - задаў рытарычнае пытанне Аляксандр Лукашэнка.

"Ім украінцы прапануюць (ваенныя прыязджаюць): давайце на фронт, ваяваць супраць Расіі. Усе яны крычалі: полк Каліноўскага і іншае… Там каля ста чалавек у гэтым так званым палку. Вось яны бегаюць там, некаторыя вялікія палкоўнікі і падпалкоўнікі, крычаць, што "мы ствараем народна-вызваленчую армію". Але ў гэтай арміі ўсяго сотня чалавек, і тое ваююць пад Бахмутам, Арцёмаўскам. І гіне нямала людзей. Яшчэ раз паўтараю: есці хочацца, але ёсць і азвярэлыя - тыя, якія гатовы змагацца там супраць Расіі і тут прыйсці да канца змагацца супраць беларускага народа. Ну, гэта іх выбар. Я гэта да чаго гавару: мы нікога, Андрэй Іванавіч, сюды не павінны цягнуць. А так там пайшла ўжо хваля: "вось Лукашэнка хоча іх сюды зацягнуць і пасадзіць". Вось прачытаюць указ і будуць бачыць, як будзе працаваць камісія", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўлады апрыёры нікога не збіраюцца пазбаўляць волі. З іншага боку, заўважыў ён, калі нейкі грамадзянін сапраўды заслужыў пакарання, дык ён і сам наўрад ці стане звяртацца ў створаную камісію.

"Пойдзе - разгледзім. Усё будзе ў адпаведнасці з законам. Але галоўнае, не цягніце іх сюды сілай. Вы правільна прапанавалі: заяву ў камісію (хочаце - па інтэрнэце перадавайце, хочаце - у канверце перасылайце) - мы разгледзім любую вашу заяву. Але сілай сюды цягнуць, каб пасадзіць, як яны кажуць, або наогул каб пагаварыць з кім-небудзь, мы не збіраемся. Гэта наша добрая воля, мы яе прадэманстравалі. Калі ласка, звяртайцеся, будзем разглядаць вашы заявы. Не хочаце - сядзіце там. Хочаце - ваюйце, хочаце - мяціце вуліцу. Не ўсе ж могуць ваяваць нават, не ўсіх жа возьмуць на фронт. Мяціце вуліцу, мыйце посуд. Хто больш падрыхтаваны - будуць патроны падаваць у Польшчы ці Літве. Гэта іх выбар. Мы нікога не прымушаем і не настойваем у гэтым плане", - заявіў беларускі лідар.

Менавіта такі прынцып павінен быць у рабоце камісіі, акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка. "Трымайце мяне ў курсе справы. Калі трэба падключыцца па нейкім пытанні, падключайце. Тым больш што некаторыя могуць пайсці праз памілаванне Прэзідэнта і гэтак далей", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

"Вось гэта комплекснае пытанне, якое цяпер трэба закруціць. Сумесна з вялікай работай па генацыдзе. Пракуратуру зверху данізу давядзецца, вядома, дагрузіць, і загрузіцца гэтымі пытаннямі: разгляду скаргаў і заяў нашых збеглых і тых, хто тут учынілі правапарушэнні. Гэта пытанне неяк трэба здымаць у грамадстве. Патрэбна развязка", - падагульніў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Андрэй Швед падзякаваў Прэзідэнту за падтрымку прапаноў, якія былі рэалізаваны ва ўказе, падпісаным кіраўніком дзяржавы. "Гэта сапраўды была работа ўсіх дзяржаўных органаў. Падыходы былі ў асноўным вызначаны, як вы і акрэслілі, з тым, каб сюды нікога не цягнуць, а людзі разумелі, што маюць у тым ліку і гарантыі", - сказаў генпракурор. 

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны