Прэзідэнт Беларусі заслухаў даклады кіраўнікоў Камітэта дзяржкантролю і МУС

Фота: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 лістапада заслухаў даклады старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіля Герасімава і міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова, паведамляе БЕЛТА.

Старшыня КДК далажыў аб выніках праведзенай праверкі ў дарожнай галіне. Адпаведную задачу (аб правядзенні маніторынгу) раней ставіў перад Камітэтам дзяржкантролю кіраўнік дзяржавы. Правяралася якасць выканання будаўнічых работ пры будаўніцтве і рэканструкцыі дарог і мастоў, вывучалася пытанне закупак новай дарожнай тэхнікі.

Другая тэма размовы кіраўніка дзяржавы са старшынёй КДК - эфектыўнае выкарыстанне зямель і дзяржмаёмасці. Размова аб уключэнні зямлі ў гаспадарчы абарот, зносе тых ці іншых старых пабудоў. Прэзідэнтам раней было дадзена даручэнне правесці поўную рэвізію сельскагаспадарчых аб'ектаў, якія не выкарыстоўваюцца, і вызначыцца з іх магчымым прызначэннем. Васіль Герасімаў далажыў аб выяўленых недапрацоўках у гэтых пытаннях.

Даложана Прэзідэнту таксама аб праверцы выканання даручэння па даўгабудах. У прыватнасці, па падыходах, вызначаных у адносінах да недабудаваных аб'ектаў па ўсёй краіне. Даложана, што колькасць такіх аб'ектаў за апошнія гады значна скарацілася, але застаецца шэраг праблемных пытанняў.

Камітэт дзяржкантролю таксама ў развіццё даручэння Прэзідэнта ажыццяўляе маніторынг па навядзенні парадку (да 7 лістапада). Гэта датычыцца краіны ў цэлым, і асабліва Віцебскай вобласці, дзе Аляксандр Лукашэнка нядаўна праводзіў нараду па пытаннях развіцця рэгіёна. Старшыня Камітэта дзяржкантролю далажыў аб прамежкавых выніках. Прэзідэнт адзначыў важнасць таго, каб засяродзіцца не толькі на знешнім навядзенні парадку, але і на вырашэнні пытанняў больш глабальнага характару. Кіраўнік дзяржавы даручыў КДК пасля 7 лістапада ўжо грунтоўна праверыць стан спраў у цэлым па краіне і пасля выхадных дзён прадставіць яму грунтоўны даклад аб тым, як выконваецца даручэнне па навядзенні парадку.

Акрамя таго, у час даклада Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне Камітэту дзяржкантролю вывучыць рынкі абароту тытунёвых вырабаў і спіртазмяшчальнай прадукцыі, пачынаючы ад размеркавання квот і заканчваючы абаротам гэтай прадукцыі на тэрыторыі краіны.

Іван Кубракоў далажыў кіраўніку дзяржавы аб аператыўнай абстаноўцы ў краіне і, у прыватнасці, аб статыстыцы злачыннасці па лініі крымінальнага вышуку. Абстаноўка спакойная і знаходзіцца пад кантролем праваахоўных органаў, прадаўжаецца тэндэнцыя да зніжэння злачыннасці. Як запэўніў кіраўнік МУС, работа на прафілактыку, што раней даручаў Прэзідэнт, дае вынік. Даложана і аб рабоце па раскрыцці злачынстваў мінулых гадоў - рэзанансных, а таксама злачынствах, якія знаходзяцца на кантролі Прэзідэнта.

Яшчэ адна тэма - процідзеянне кіберзлачыннасці. Архіважнай праблемай Аляксандр Лукашэнка называў гэту тэму не раз і ставіў перад праваахоўнымі органамі задачу абараніць людзей ад такіх злачынных замахаў. Іван Кубракоў далажыў аб тэндэнцыях на гэты момант - упершыню ў краіне ўдалося змяніць сітуацыю, фіксуецца зніжэнне гэтага віду злачынстваў прыкладна на 10 працэнтаў. Даложана аб мерах па абароне грамадзян, якія прымае міліцыя. Прэзідэнт паставіў задачу асабліва звяртаць увагу і аказваць дапамогу людзям пажылога ўзросту.

У ходзе даклада абмеркавана і тэма процідзеяння нелегальнаму абароту наркотыкаў, таксама даложана аб дынаміцы і статыстыцы ў гэтым плане. У цэлым сітуацыя ў гэтай сферы, як было даложана, знаходзіцца пад кантролем.

Важная тэма даклада - ⁠пытанні дарожнай бяспекі. Акцэнт зроблены на праблемных момантах і прычынах, якія прыводзяць да трагічных наступстваў на дарозе. У тым ліку Прэзідэнту даложана па выніках праведзенай работы пасля змянення ПДР. Кіраўніка дзяржавы цікавіла, як насельніцтва адносіцца да змяненняў заканадаўства ў сферы забеспячэння дарожнай бяспекі, асабліва што датычыцца сродкаў персанальнай мабільнасці.

Іван Кубракоў таксама далажыў кіраўніку дзяржавы аб статыстыцы і аператыўнай абстаноўцы па тэме міграцыі.

Па ўсіх пытаннях Прэзідэнт даў канкрэтныя даручэнні.

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны