Фота: belta.by
Галоўны крытэрый у ацэнцы кадраў - вынік. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па ўдасканаленні работы з кадрамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гэта наш, дарэчы, вялікі недахоп (і мой таксама). Мы ўсякую размазню пачынаем слухаць. Калі Адміністрацыя недзе недапрацоўвае або не працуе, то ва ўрада з'явіўся, на мой пункт гледжання, крэн - прыгожа расказаць, растлумачыць, упакаваць мудрагеліста і паспрабаваць мне даказаць, што гэта немагчыма", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён прывёў у прыклад работу па стварэнні вытворчасці новых боепрыпасаў. Першапачаткова Прэзідэнту дакладвалі, што арганізаваць гэта будзе вельмі складана. Але кіраўнік дзяржавы даручыў сур'ёзна заняцца гэтым пытаннем, і ў выніку пастаўленыя ім задачы былі выкананы.
"Вы проста не разумееце, з кім маеце справу. Вопыт у мяне ёсць. І крытэрыі мною вызначаны асабіста. Таму не спрабуйце мне тут нешта даказаць. Галоўнае ў ацэнцы кадраў - вынік. Даручана ў кожным раёне рэалізаваць адзін інвестыцыйны праект - рэалізоўвайце. Не рэалізавалі - значыць, вам там рабіць няма чаго, - падкрэсліў Прэзідэнт. - А так мне расказваюць: старшыня райвыканкама не цягне, не дацягвае, вось чуць-чуць, вымову аб'явім, перавыхаваем. Слухайце, вы што? Каго вы перавыхаваеце? Яму ўжо за сорак, пад пяцьдзясят, а вы яго хочаце перавыхаваць. Калі ён на такой пасадзе, якая на вачах ва ўсіх (гэта і губернатараў датычыцца, і членаў урада - усіх службовых асоб), і калі ён не выдаў вынік, што вы ад яго чакаеце? Чым далей будзе, тым горш".
У якасці яшчэ аднаго прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў стан спраў у сельскай гаспадарцы. Кожную раніцу кіраўнік дзяржавы атрымлівае зводкі з палёў. Прэзідэнт параўнаў: Брэсцкая і Гродзенская вобласці знаходзяцца прыкладна ў аднолькавых умовах, але ў першай тэмпы работ па нарыхтоўцы кармоў у два разы вышэйшыя.
"У чым справа? Я ж не параўноўваю Гродна і Брэст з Віцебскам. А хто гарантуе Караніку (старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміру Караніку. - Заўвага БЕЛТА), што заўтра ўся яго тэхніка і ён не будуць перакінуты ў Віцебск для таго, каб аказаць падтрымку там? Вы чаго марудзіце? Мне патрэбны вынік, асабліва ў крытычнай сітуацыі, - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы. - У сельскай гаспадарцы сітуацыя няхай не крытычная, але вельмі сур'ёзная. Але гэта мы на наступным тыдні паслухаем урад, як ён думае з гэтай сітуацыі выходзіць".
"Але гэта так, прыклад. Каб вы разумелі, што, гледзячы на краіну, я ацэньваю работу кадраў і думаю: а чаму няма ў гэтым напрамку руху, вы чаго чакаеце? Таму ніякіх размазванняў, размоў і бойкіх дакладаў не трэба. Патрэбны вынік. І па гэтым крытэрыі будзем ацэньваць усе кадры", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут