Фота: belta.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка асабіста праверыў боегатоўнасць Узброеных Сіл. Кіраўнік дзяржавы ў рамках раптоўнай праверкі наведаў 227-ы агульнавайсковы палігон у Барысаўскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы пасля прыбыцця заслухаў даклад аб ходзе праверкі баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей, якая праводзіцца ў адпаведнасці з планам Мінабароны і Генштаба. Падрабязнасці расказаў міністр абароны Віктар Хрэнін, якога толькі ў 7 раніцы папярэдзілі аб нечаканым прыездзе Прэзідэнта. Цяпер гэта праверка праводзіцца паралельна, не дубліруючы задачы, якія ставяцца ў рамках раптоўнай праверкі па лініі Прэзідэнта і Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі.
Міністр у прыватнасці далажыў, што дыслацыраваная ў Гродне 6-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада прыведзена ў павышаную баявую гатоўнасць. У такім аб'ёме брыгада яшчэ ні разу не правяралася. "Брыгада будзе поўнасцю адмабілізавана да штатаў ваеннага часу. На сённяшні момант прызваны ваеннаабавязаныя запасу ў полк рэзерву Заходняга аператыўнага камандавання, - сказаў кіраўнік ваеннага ведамства. - У адпаведнасці з новай методыкай, зыходзячы з вопыту і праблемных пытанняў, якія мы выявілі ў ходзе праверак 19-й і 11-й брыгад, мы ўбачылі, што неабходны апераджальны прызыў афіцэраў запасу і правядзенне заняткаў з імі".
На мінулым тыдні быў праведзены такі апераджальны прызыў афіцэраў запасу ў колькасці 400 чалавек.
"Усіх прызваў ці каго-небудзь не знайшлі?" - удакладніў Аляксандр Лукашэнка.
"Усіх - 100 працэнтаў. Дарэчы, адзначаюць, што людзі цяпер з вялікім жаданнем. Менш было жадаючых недзе ўхіліцца, знайсці нейкую прычыну. Нават зваротаў не было", - заўважыў Віктар Хрэнін.
Адносна гэтага Аляксандр Лукашэнка зрабіў выснову: "Гэта значыць, людзі сур'ёзна ставяцца да прызыву. Ну нарэшце зразумелі, што гэта вучоба: а калі вайна - а мы нічога не ўмеем рабіць".
Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся папярэднімі вынікамі і ўражаннямі ад першага этапу раптоўнай праверкі боегатоўнасці, якая праводзіцца па яго даручэнні. "Армія здольна ваяваць. У цэлым усе камандзіры брыгад, якія атрымалі ваша распараджэнне, задачу дакладна зразумелі, прынялі рашэнні аб правядзенні маршаў у названыя раёны. Маршы ўсе зрабілі, на маршы нікога не страцілі", - далажыў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.
Паводле яго слоў, былі адзінкавыя выпадкі няспраўнасцей. Але машыны на маршы рамантавалі сваімі сіламі, не прыцягваючы часці цэнтральнага падпарадкавання. "Са спазненнем на гадзіну-паўтары дзве-тры машыны даходзілі ў раён. Гэта не ўплывала на выкананне баявой задачы той ці іншай воінскай часцю у цэлым. Ёсць пытанні па дысцыпліне маршу, па некаторых разліках. Але гэта вучэбныя пытанні, якія мы прааналізуем і правядзём дэталёвы разбор", - адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі.
Кіраўнік дзяржавы наведаў камандна-назіральны пункт батальёна ў раёне сканцэнтравання, дзе паразмаўляў з ваеннаслужачымі, азнаёміўся з выкананнем мерапрыемстваў праверкі. У тым ліку размова ішла аб тым, як арганізаваны побыт ваеннаслужачых.
Прэзідэнт падкрэсліў важнасць правядзення такіх праверак, каб падтрымліваць на высокім узроўні вывучку войскаў. "Праверку праходзяць усе. І нават міністр абароны і дзяржсакратар, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Цяпер зіма такая, што пад праверку падпадуць усе".
"Вы павінны вучыцца сваёй справе. Абавязкова. Той, хто не падрыхтаваны, - гэта смяротнік. У нас ніхто пытацца не будзе, калі і як ваяваць. Наадварот, будуць шукаць магчымасць нас атакаваць нечакана. Я не гавару, што гэта заўтра будзе. Але і не магу сказаць, што гэтага не будзе наогул. Таму мы рыхтуемся", - заўважыў беларускі лідар.
Пабываў кіраўнік дзяржавы і ў бліндажы, дзе размяшчаецца асабовы склад. Умовы хоць і паходныя, але ў выпадку ваеннага часу больш чым прымальныя. "У вас тут курорт", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка, успомніўшы, як у гады яго службы даводзілася "ваяваць" на вучэннях і ў больш суровых умовах.
У ходзе наведвання палігона былі таксама абмеркаваны пытанні аснашчэння воінскіх злучэнняў сучаснай тэхнікай, падыходы ў вырашэнні кадравых пытанняў. Прэзідэнт падкрэсліў, што салдаты павінны быць забяспечаны ўсім неабходным, каб выконваць свае задачы.
"Вучыцеся, вучыцеся. На ўсялякі выпадак вучыцеся. Будзеце ўмець усё рабіць - будзеце жыць", - даў наказ ваеннаслужачым кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт на палігоне наведаў стрэльбішча, дзе праходзілі вучэбныя стрэльбы з гранатамёта і аўтаматычнай зброі. Планавалася таксама выканаць вучэбныя стрэльбы з узбраення бронетранспарцёраў, аднак густы туман унёс свае карэктывы. Але і ў ваенны час у гэтых умовах задзейнічаць такую тэхніку было б немэтазгодна, паколькі цэлі не бачны.
"Трэба чакаць тады. Чакайце, праводзьце ў адпаведнасці з планам. Што мы будзем страляць у туман..." - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Падводзячы вынікі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што хацеў убачыць на свае вочы, наколькі войскі падрыхтаваны для вядзення баявых дзеянняў.
"Ну, радасці няшмат, давайце так шчыра гаварыць. Страляюць, бачаць мішэні. Будзем лічыць, што так сабе, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Хвалююцца, вядома, - Прэзідэнт стаіць за спінай. Я разумею, што хваляванне пэўнае ёсць. Ну, так на так - недзе папалі, недзе прамахнуліся".
Важна адзначыць, што ў стральбе ўдзельнічала не спецыяльна падабраная каманда, а ваеннаслужачыя паводле спісу і незалежна ад тэрміну службы і вопыту.
"Няхай працуюць далей. Мы паглядзім, як тваё жыццё ўскладніць. Мы табе ўскладняць будзем цяпер жыццё. Таму не расслабляйся. Ну а з камбатаў, вядома, шкуру будзем па-мужчынску дзерці", - дадаў Прэзідэнт, звяртаючыся да міністра абароны.
Як паведамлялася БЕЛТА, маштабная праверка Узброеных Сіл па даручэнні Прэзідэнта Беларусі пачалася 16 студзеня. Першачарговая мэта - убачыць аб'ектыўную карціну, рэальны стан войскаў, ацаніць дзеянні ваеннаслужачых. Менавіта таму мерапрыемствы маюць раптоўны характар. Ключавой асаблівасцю праверкі з'яўляецца яе арганізацыя. Кіраўнік дзяржавы прыводзіць у баявую гатоўнасць воінскія часці, абмінаючы Міністэрства абароны і Генеральны штаб.
Прэзідэнт падпісвае распараджэнне пад грыфам "сакрэтна", у якім пазначана задума будучай праверкі. Дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч атрымлівае закрыты пакет з дакументам, пасля чаго выязджае ў вызначаную кіраўніком дзяржавы воінскую часць. Па даручэнні беларускага лідара да правядзення праверкі таксама быў прыцягнуты старшыня КДК Васіль Герасімаў.
Аляксандр Лукашэнка трымае ход праверкі на асабістым кантролі, рэгулярна заслухоўвае даклады дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі.
Кіраўнік дзяржавы на нарадзе 3 лютага растлумачыў сістэму, па якой выбудавана праверка, наступным чынам: "Я ўсім давяраю. Але гэта - раптоўная праверка, якую праводзіць галоўнакамандуючы. І я хачу паглядзець, як у гэтай раптоўнай праверцы будуць дзейнічаць Генштаб і Мінабароны".
Першай была праверана воінская часць тэхнічнага забеспячэння - адна з буйнейшых воінскіх часцей Узброеных Сіл, дзе стаяць на захоўванні розныя ўзоры бранятанкавага ўзбраення і ваеннай тэхнікі. У ліку воінскіх часцей, якія былі правераны, - 19-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада, 72-і гвардзейскі аб'яднаны вучэбны цэнтр, 38-я асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада, 103-я Віцебская паветрана-дэсантная брыгада, 120-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада, 11-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада.
Пры правядзенні праверкі ўлічваецца вопыт вядзення баявых дзеянняў у сучасных ваенных канфліктах. Яе вынікі будуць пакладзены ў аснову ўдасканалення беларускай арміі.

Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут