Фота: belta.by
Палітыка ізаляцыі краін і народаў з'яўляецца самагубнай і не садзейнічае ўрэгуляванню канфліктаў. Аб гэтым заявіў журналістам прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх цэркваў у Ватыкане кардынал Клаўдзіа Гуджэроці пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Для нас недапушчальна ізаляцыя - ізаляваць народы, краіны. Гэта палітыка, якая на самай справе прыносіць толькі шкоду. Гэта самагубная палітыка. Усе народы добрай волі павінны працаваць разам, супрацоўнічаць, каб завяршыць вайну, - сказаў прадстаўнік Ватыкана. - Для нас вельмі фундаментальным з'яўляецца даць кожнаму народу, краіне правы. Кожны народ важны. Народы трэба падтрымліваць, каб яны развіваліся".
Клаўдзіа Гуджэроці адзначыў, што ў дні наведвання Беларусі бачыць вельмі шмат маладых людзей, якія глядзяць на свет пазітыўна і з радасцю. "Гэты патэнцыял нельга адкінуць. Гэта вялікі дар", - падкрэсліў ён.
Прадстаўнік Ватыкана расказаў, што каталіцкая царква мае добрыя адносіны з праваслаўнай, ёсць у тым ліку тэмы, па якіх бакі супрацоўнічаюць. "Мы шукаем магчымасці, каб разам як-небудзь вырашыць праблемную, драматычную сітуацыю ва Украіне, якую маюць праваслаўныя, - прывёў прыклад Клаўдзіа Гуджэроці. - Робім усе магчымыя крокі, каб не было палітыкі раздзялення. А наадварот - супрацоўніцтва, каб насталі мір і з'яднанне".
Прадстаўнік Ватыкана адзначыў, што Прэзідэнт Беларусі адчувае праблему бяспекі ў рэгіёне, але гэта праблема цяпер існуе для ўсіх краін у свеце. "Мы думаем, што якраз для вырашэння гэтых праблем з бяспекай трэба імкнуцца да таго, што аб'ядноўвае, і пачаць канкрэтныя захады. Ніколі няма вечных ворагаў. І мы павінны прыкласці ўсе намаганні, каб гэты час, калі ёсць варожасць і канфлікты, быў скарочаны і адышоў. Праект Бога - гэта мір, дабрабыт і прыгажосць. Усё, што мы робім, каб дасягнуць гэтага, Богу падабаецца", - падкрэсліў Клаўдзіа Гуджэроці.
Гаворачы на тэму санкцый, ён канстатаваў, што іх уплыў часцей за ўсё адчуваюць на сабе простыя людзі: або ў плане росту цэн на тыя ці іншыя тавары, або цяжкасці падарожнічаць у пэўныя краіны. "Гэта не садзейнічае ні дыялогу, ні развіццю", - упэўнены прадстаўнік Ватыкана.-

Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут