Фота: belta.by
Саюзная дзяржава дапамагае захоўваць, умацоўваць і абараняць суверэнітэт дзвюх краін, заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" палітолаг, прафесар МДУ імя Ламаносава Андрэй Манойла.
У гэтым годзе адзначаецца 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін Беларусі і Расіі. На думку палітолага, за гэты перыяд абедзве краіны прайшлі вялікі шлях. "Сёння ў Расіі гавораць аб тым, што ў нас ёсць тры саюзнікі: армія, флот і Беларусь, і гэта сапраўды праўда, - падкрэсліў Андрэй Манойла. - Беларусь і Расію звязвае адзіная Саюзная дзяржава, і гэта зусім не фікцыя. Апошнія гады гэта ўтварэнне ператварылася не проста ў агульную прастору інтэграцыі, эканамічнага і культурнага абмену, а ў рэальную структуру, якая забяспечвае шэраг важных для абедзвюх дзяржаў функцый, у тым ліку - бяспеку".
Палітолаг адзначыў, што Беларусь для Расіі - гэта надзейная абарона заходніх рубяжоў, што асабліва важна ў цяперашніх умовах, калі войскі НАТА стаяць непасрэдна на граніцы Саюзнай дзяржавы. У значнай ступені ад нейкіх правакацый або агрэсіўных дзеянняў іх стрымлівае менавіта саюзны шчыт. Абарону забяспечваюць як Узброеныя Сілы Беларусі, так і сумесныя дзеянні дзвюх краін на знешнепалітычным контуры. "Якія пагрозы ні ўзнікалі б у свеце, у Расіі заўсёды ёсць Беларусь, а ў Беларусі - Расія. І разам мы справімся з любымі выклікамі", - упэўнены Андрэй Манойла.
Палітолаг таксама падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца абсалютна суверэннай і незалежнай дзяржавай: "Толькі беларускі народ і беларускі Прэзідэнт вызначаюць сваю ўнутраную і знешнюю палітыку, сёння ніхто не можа навязаць Беларусі тое ці іншае рашэнне - ні з Захаду, ні з Усходу. У першую чаргу ў гэтым заслуга кіраўніцтва краіны. Саюзная дзяржава для дзвюх дзяржаў - гэта механізм, які дае магчымасць гэты суверэнітэт захоўваць, абараняць і ўмацоўваць. Калі б яе не было, мы таксама дзейнічалі б узгоднена ў пэўных момантах, але ў цэлым у нас не прасочвалася б агульнай палітыкі як у міжнародных адносінах, так і ў сферы эканомікі, культурнага абмену. Саюзная дзяржава дае магчымасць выпрацоўваць агульныя пазіцыі, канцэпцыі і схемы, а таксама іх рэалізоўваць. У гэтых адносінах яна не абмяжоўвае суверэнітэт ні Расіі, ні Беларусі, а наадварот - яго ўмацоўвае".
Андрэй Манойла закрануў і пытанні санкцыйнага прэсінгу з боку Захаду. Паводле яго слоў, Беларусь і Расія заўсёды ведалі, што гэтым іх не зламаць. "Апошнія некалькі гадоў мы разам процістаім гэтаму націску, і гэта вельмі не падабаецца Захаду, - сказаў палітык. - ЗША і іх ваенна-палітычныя саюзнікі разлічвалі сваю санкцыйную палітыку такім чынам, каб націскаць на кожную дзяржаву паасобку. Яны не думалі аб тым, што мы будзем выступаць адзіным фронтам супраць эканамічнай, гандлёвай і санкцыйнай вайны. У выніку высветлілася, што Захад не можа арганізаваць блакаду дзвюх нашых краін, якія разам маюць каласальную працягласць граніц, вялікія запасы прыродных рэсурсаў, а таксама каласальны прамысловы і навукова-тэхнічны патэнцыял".
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут