Фота: belta.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць перад айчыннымі нафтавікамі напружаныя задачы, патрабуючы нарошчваць разведку і асваенне новых радовішчаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе па пытаннях здабычы вуглевадароднай сыравіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць развіцця айчыннай мінеральна-сыравіннай базы, яе эфектыўнага выкарыстання і інтэнсіўнага асваення айчынных радовішчаў. "Мы вельмі сур'ёзна абмяркоўвалі праблему. Гэта не толькі нафта і газ. Гэта і іншыя нашы запасы мінеральныя. Была пастаўлена задача знайсці, даць сур'ёзны адказ на існуючыя пытанні", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
"У гэтым годзе мы плануем выйсці на (здабычу. - Заўвага БЕЛТА) 2 млн тон нафты. Нядрэнна, але што ў перспектыве? Як далей будзем забяспечваць інтэнсіўнасць геолагаразведкі і асваення новых радовішчаў?" - паставіў пытанні кіраўнік дзяржавы.
Ён адзначыў, што ўрад падрыхтаваў план-графік правядзення геолагаразведачных работ. "Разам з тым тэрміны іх выканання, як звычайна, зацягнуты. Да 2030 года", - заўважыў Прэзідэнт.
Ёсць пытанні ў кіраўніка дзяржавы і да Навукова-вытворчага цэнтра па геалогіі: "У абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы за апошнія гады ўкладзена амаль Br35 млн. А фактычныя тэмпы выканання работ па разведцы новых радовішчаў нізкія".
Так, з 2021 года па май 2025-га прабураны чатыры пошукавыя свідравіны, з іх у бягучым годзе пакуль толькі адна. За 2024 год забяспечаны прырост запасаў нафты ў памеры 91 тыс. т (у 2 разы да ўзроўню 2023 года). Але план на 2025 год сфарміраваны ў меншым аб'ёме - толькі 70 тыс. т, або 77 працэнтаў да ўзроўню 2024 года.
"Гэта значыць мы ў сваіх планах і канкрэтных дзеяннях ужо зноў пачалі зніжацца. Чаму такі спад адбываецца?" - ставіць пытанне Аляксандр Лукашэнка.
"Я дакладна ведаю, што ў нас тут рэзервы ёсць, як і ў любым напрамку нашай дзейнасці. Таму трэба не разварушвацца, а свідраваць і свідраваць. Але свідраваць з розумам і з укараненнем новых тэхналогій! Любое свідраванне, любая геолагаразведка павінна быць апраўдана", - падкрэсліў беларускі лідар.
У гэтым плане ён паставіў пытанне перад вучонымі і Навукова-вытворчага цэнтра па геалогіі пры Мінпрыроды, чаму шэраг перададзеных нафтаздабыўной кампаніі свідравін аказаліся незапатрабаванымі. "У якіх, як вы лічыце, павінна быць нафта. "Беларуснафта" ад іх калі не адмовілася, то дала заключэнне, што нафты там няма", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт патрабуе, каб Акадэмія навук, НПЦ па геалогіі і кампанія "Беларуснафта" працавалі ў адной звязцы: "У нас не столькі шмат нафты, краіна кампактная, таму дзяліцца тут няма чаго".
"У Беларусі няма і не можа быць няважных галін. Уласная нафтаздабыча - гэта не толькі адно з істотных звёнаў энергетычнай бяспекі краіны, але і сыравіна для экспартнай прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю", - акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Удзельнікаў нарады ён папрасіў далажыць аб тым, як будзе развівацца ў краіне нафтаздабыўная галіна; ці ёсць навуковае і эканамічнае абгрунтаванне выбранай стратэгіі; што з іншымі нафтаноснымі раёнамі, акрамя Прыпяцкага прагіну; ці ў дастатковым аб'ёме разведка і нафтаздабыча забяспечаны тэхналагічным абсталяваннем і асабліва кадрамі; як вырашаюцца існуючыя праблемы і чаму не ліквідаваны карупцыйныя праявы.
Аляксандр Лукашэнка прывёў даныя, што на сённяшні дзень у Беларусі адкрыты 5 буйных і сярэдніх радовішчаў нафты і 91 радовішча - дробнае і вельмі дробнае, як іх характарызуюць спецыялісты галіны. Большая частка з іх - савецкая спадчына.
"Агульнасусветная практыка такая: для забеспячэння максімальнай эфектыўнасці геолагаразведачных работ (вельмі дарагое гэта мерапрыемства) у першую чаргу пачынаюць здабычу з буйных па велічыні запасаў, пераходзячы да больш дробных", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Ён нагадаў, што беларускія радовішчы інтэнсіўна эксплуатавалі ў часы СССР. Тады аб'ём здабычы дасягнуў піка на ўзроўні каля 8 млн т у год. З набыццём суверэнітэту гэта работа была прадоўжана. Але ў сувязі з вычарпаннем буйных і сярэдніх радовішчаў адбылося зніжэнне аб'ёмаў здабычы аж да 1,6 млн т у 2016 годзе. "Я бачыў, што ідзе гэты спад, і тады ўжо валявым чынам была пастаўлена задача перад кіраўніком нашай кампаніі выходзіць на 2 млн тон як мінімум", - сказаў Прэзідэнт.
З развіццём метадаў сейсмаразведкі і аптымізацыяй сістэмы распрацоўкі на дзеючых радовішчах з 2015 года штогадовае бурэнне свідравін павялічана ў 2,5 раза. У 2024 годзе пройдзена 285 тыс. м. Гэта забяспечыла дадатную дынаміку здабычы - рост у сярэднім на 20 тыс. т у год.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут