Фота: belta.by
У Жэневе на Днях ЕАЭС прадстаўлены прыярытэты беларускага старшынства ў гэтым саюзе. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на беларускае знешнепалітычнага ведамства.
Рэспубліка Беларусь, якая старшынствуе ў ЕАЭС у 2025 годзе, падтрымала ініцыятыву Еўразійскай эканамічнай камісіі аб правядзенні гэтага знакавага мерапрыемства і ўнесла значны ўклад у яго арганізацыю.
На цырымоніі адкрыцця Дзён ЕАЭС выступілі генеральны дырэктар аддзялення ААН у Жэневе Таццяна Валавая, старшыня Калегіі ЕЭК Бакытжан Сагінтаеў і пастаянны прадстаўнік Беларусі Ларыса Бельская. Мерапрыемствы дзён ЕАЭС наведалі шматлікія прадстаўнікі дзяржаў з усіх рэгіёнаў свету.
Цэнтральнай падзеяй стала выстаўка, прысвечаная багатаму турыстычнаму патэнцыялу дзяржаў еўразійскай "пяцёркі". У ліку беларускіх экспанатаў на выстаўцы былі прадстаўлены прыродны запаведнік Белавежская пушча, культурна-гістарычныя помнікі "Брэсцкая крэпасць-герой" і Мірскі замак, унікальная архітэктура Траецкага прадмесця ў Мінску, Дом-музей сусветна вядомага мастака Марка Шагала ў Віцебску.
Вялікую цікавасць шматлікіх гасцей мерапрыемства выклікаў стэнд, прысвечаны развіццю прамысловага турызму ў нашай краіне, а менавіта турыстычнаму туру на БЕЛАЗ - аднаму з флагманаў індустрыялізацыі і тэхналагічнага развіцця сучаснай Беларусі.
На круглым стале "Рэгіянальная эканамічная інтэграцыя ЕАЭС: вынікі за 10 гадоў і перспектывы партнёрства" разам з кіраўнікамі Еўразійскай эканамічнай камісіі і дыппрадстаўніцтваў краін еўразійскай "пяцёркі" - Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі, выступілі кіраўнікі і эксперты профільных міжнародных арганізацый, уключаючы Еўрапейскую эканамічную камісію ААН, Сусветную гандлёвую арганізацыю, канферэнцыю ААН па гандлі і развіцці, Міжнародную арганізацыю па міграцыі, Міжнародную арганізацыю працы і Сусветную арганізацыю інтэлектуальнай уласнасці.
Пастаянны прадстаўнік Беларусі ў Жэневе Ларыса Бельская і дырэктар дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС Беларусі Андрэй Пракапчук прыцягнулі ўвагу ўдзельнікаў круглага стала да прыярытэтаў беларускага старшынства ў ЕАЭС у галіне ўмацавання прамысловай кааперацыі, развіцця тэхналагічнага патэнцыялу і лічбавай трансфармацыі, павышэння харчовай бяспекі, паскарэння інтэграцыі ў сферы паслуг, фарміравання адзінай транспартнай прасторы і развіцця міжнароднага супрацоўніцтва. Беларускія дыпламаты таксама акцэнтавалі бачанне кіраўніцтвам нашай краіны ключавых напрамкаў далейшага развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі.
Дні ЕАЭС у Аддзяленні ААН у Жэневе сталі важным крокам ва ўмацаванні міжнароднага пазіцыянавання і аўтарытэту ЕАЭС як паспяховай і перспектыўнай мадэлі інтэграцыі, намецілі новыя перспектывы супрацоўніцтва саюза з ААН і спецыялізаванымі міжнароднымі арганізацыямі.

Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут