"Можам канкурыраваць". Прэзідэнт Беларусі ставіць задачу больш актыўна асвойваць рынак святлодыёдных лямп

Фота: belta.by


Беларусі неабходна больш актыўна асвойваць рынак святлодыёдных лямп, для гэтага ёсць і кадры, і кампетэнцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 30 ліпеня на нарадзе аб перспектывах развіцця холдынга "Гарызонт", у тым ліку Брэсцкага электралямпавага завода, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Перад нарадай кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з работай гэтага завода ў Брэсце, асабіста ацаніў сітуацыю і растлумачыў, чаму было прынята рашэнне наконт яго візіту на вытворчасць.

"Здаецца, невялікае прадпрыемства, больш за дзве сотні чалавек (працуючых. - Заўвага БЕЛТА). Можна было б Прэзідэнту ехаць кудысьці на больш сур'ёзнае прадпрыемства. Я наведваю гэта прадпрыемства, таму што яно дрэнна працаваць не можа", - сказаў Аляксандр Лукашэнка."Без асвятлення, без лямпачкі - нікуды. Ні ў доме, ні на вуліцы, ні ў аўтамабілі, ні ў касмічным апараце - нідзе. Таму гэта прадпрыемства павінна развівацца. Таму што гэты прадукт, як хлеб, вельмі неабходны", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Цяпер, як гавораць спецыялісты, становішча на БЭЛЗ складанае. Аднак, мяркуючы па ўбачаным Прэзідэнтам непасрэдна ў цэхах і на тэрыторыі, не складанейшае, чым на некаторых малочнатаварных комплексах. Таму трэба не скардзіцца на складанасці, а брацца за работу і ўзмацняць патрабаванне, перш за ўсё з кіраўніка. "Рэзультат павінен быць, - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка. - З кім вы будзеце гэта рабіць, ваша справа".Сярод праблемных аспектаў, пра якія ішла размова, - значныя аб'ёмы складскіх запасаў, недастатковы ўзровень лакалізацыі. За апошнія пяць гадоў не праводзілася нейкіх маштабных работ, і мадэрнізацыю пачалі толькі нядаўна.

"Трэба цяпер паскарацца, калі страцілі час, - арыентаваў Прэзідэнт. - Акно магчымасцей ёсць".Асабліва запатрабаваны святлодыёдныя лямпы, а вось "лямпачкі Ільіча", як называюць у народзе лямпы напальвання, практычна ўжо не выкарыстоўваюцца. "З улікам сусветных тэндэнцый развіцця зялёнай эканомікі ўсе краіны паступова адмаўляюцца ад лямп напальвання. І гэта не толькі таму, што нейкая там зялёная эканоміка, на якую ў Еўропе моляцца, як на ікону, а ў Амерыцы Трамп гаворыць, што ўсё гэта глупства. Не ў гэтым справа. Святлодыёдныя лямпы паказалі сябе больш эфектыўнымі і таннымі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У Беларусі і Расіі ўжо амаль 15 гадоў забаронены выпуск лямп напальвання звыш 100 Вт. "А гэта ж была асноўная прадукцыя гэтага завода. І росту попыту там ужо не будзе", - заўважыў Прэзідэнт. Ён лічыць правільным, што БЭЛЗ не адмаўляецца поўнасцю ад выпуску лямп напальвання, пакуль на іх ёсць некаторы попыт, але паступова замяшчае іх больш сучаснай і запатрабаванай прадукцыяй. І для гэтага праводзіцца мадэрнізацыя, устанаўліваюцца новае абсталяванне, вытворчыя лініі. "Калі патрэбна нейкая невялікая капейка для гэтага, прымальныя крэдыты, мы вас пракрэдытуем. Гэта датычыцца ўсіх праектаў. Але пад умову: сёння вы грошы ўзялі - заўтра вы іх вярнулі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У першую чаргу, паводле слоў Прэзідэнта, трэба вызначыцца, якія камплектуючыя для вытворчасці святлодыёдных лямп можна вырабіць у краіне. На думку спецыялістаў, наладжваць вытворчасць святлодыёдаў эканамічна немэтазгодна, іх прасцей закупіць па імпарце. "Першае, што павінны зрабіць, - трэба вызначыцца, што мы самі будзем рабіць у гэтай лямпачцы (святлодыёднай. - Заўвага БЕЛТА), а што не будзем, не павінны і не зробім, таму што столькі грошай няма. Іх мільярды вырабляюць, давядзецца купляць. Хацелася б, каб было сваё, таму што імпарт - 60% ці больш у кошце святлодыёднай лямпачкі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Вызначыцеся. Калі патрэбна запчастку, камплектуючую рабіць - скажыце, будзем вызначаць гэты праект"."Я не гавару, што мы ўсё павінны рабіць самі. Ды мы і не зможам - грошай столькі няма. Але людзі і кампетэнцыі ёсць, таму імкнуцца хоць на капеечку вырабляць тое, што мы можам вырабляць, не закупляючы па імпарце. Трэба імкнуцца да высокага працэнту лакалізацыі нашай прадукцыі", - паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка.

Тым больш што рынак такіх лямп вялізны, але і канкурэнцыя тут высокая. Толькі на прасторы Саюзнай дзяржавы штогод патрабуецца каля 350 млн святлодыёдных лямп розных мадэлей і прызначэння. Цяпер каля 95% экспарту БЭЛЗ ідзе ў Расію. "Няважна куды. Трэба прадаваць тым, хто плаціць грошы", - сказаў наконт гэтага Прэзідэнт.

"Ці можам мы канкурыраваць? Можам. Кадры і кампетэнцыі ёсць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Напрыклад, толькі ў Брэсцкім рэгіёне святлодыёднай прадукцыяй займаюцца 4 арганізацыі: БЭЛЗ, "Ріона Лайцінг", "Арлайт і К" і "ЭВіЯР".

У дзяржаўным сектары за развіццё гэтага сегмента адказваюць холдынг "Гарызонт" і Міністэрства прамысловасці. Узяць гэту вытворчасць на асабісты кантроль Прэзідэнт даручаў таксама старшыні Брэсцкага аблвыканкама. "Але асабліва тут не рванулі, мяркуючы па гэтым прадпрыемстве", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Напрыклад, для загрузкі магутнасцей завода тут арганізавалі адвёртачную зборку тэхнікі, якая выпускаецца холдынгам "Гарызонт". У якасці часовай меры гэта магчыма, лічыць Прэзідэнт, але нельга забываць пра асноўны профіль завода - электралямпы. "Па гэтых планах мы пачалі варушыцца толькі ў бягучым годзе. Трэба паскарацца. Акрамя таго, цяпер склалася выгадная эканамічная сітуацыя - пры належным падыходзе мы можам спакойна канкурыраваць з усімі".

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
02.20 Беларусь сёння (Франц.) (п.)

Далей:
02.40 У сузор'і муз (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны