Фота belta.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Дня народнага адзінства, які адзначаецца 17 верасня, уручыў дзяржаўныя ўзнагароды дзеячам розных сфер.
"Ушаноўваем беларусаў, якія сваімі талентам, працавітасцю дасягнулі вялікіх вышынь у вытворчай і творчай дзейнасці, у служэнні Радзіме і свайму народу, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - У Год гістарычнай памяці лічу важным падкрэсліць, што дзень 17 верасня вярнуўся ў наш святочны каляндар не толькі як напамін аб каштоўнасці свабоды і незалежнасці, але і як даніна эпосе, якая падарыла нам, беларусам, права заняць сваё месца на карце свету".
"Мы будзем помніць аб гэтым, як і тое, што мы адбыліся як народ, нацыя, дзяржава, перамаглі ў Вялікай Айчыннай вайне, адрадзілі краіну з попелу і нават апярэдзілі некаторых у асваенні космасу, ядзернай энергетыцы, біятэхналогіях дзякуючы людзям працы. Людзям, якія заўсёды ставілі інтарэсы дзяржавы вышэй за асабістыя. Такім, як вы", - падкрэсліў беларускі лідар.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў урачыстага мерапрыемства, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яны ішлі да сваіх заслужаных дзяржаўных узнагарод - ордэнаў, медалёў, ганаровых званняў, як часта бывае ў жыцці, праз узлёты і падзенні, праз цяжкасці і перашкоды, але заўсёды сумленна і дастойна. У кожнага за плячыма свая жыццёвая гісторыя і свой шлях.
"Усіх вас аб'ядноўвае адзін лёс - лёс нашай Беларусі, слаўны летапіс якой мы з вамі прадаўжаем", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў яго вачах кожная гісторыя заслугоўвае асобнага расказу, асобных слоў удзячнасці. Але не ўсе, на жаль, можна агучыць.
Кіраўнік дзяржавы павіншаваў усіх з надыходзячым святам - Днём народнага адзінства - і пажадаў, каб заслужаныя ўзнагароды і званні сталі чарговай прыступкай да новых прафесійных і творчых перамог у іх жыцці.
Ордэна Айчыны ІІ ступені ўдастоены генеральны дырэктар дзяржаўнага вытворчага аб'яднання "Беларуснафта" - генеральны дырэктар рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" Аляксандр Ляхаў.
Ордэнам Айчыны ІІІ ступені ўзнагароджаны Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі (2018-2022 гады) Уладзімір Сямашка, старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала.
Ордэна Працоўнай Славы ўдастоены два прадстаўнікі Мінскага трактарнага завода - электрагазазваршчык Святаслаў Вецерац, аператар сталеліцейнага цэха Андрэй Свірыдаў, а таксама дырэктар унітарнага аграрнага прадпрыемства "Моладава-Агра" Іванаўскага раёна Сцяпан Халько.
Ордэнам "За службу Радзіме" ІІІ ступені ўзнагароджаны начальнік Інстытута пагранічнай службы Сяргей Жылінскі.
Ордэна Пашаны ўдастоены генеральны дырэктар ААТ "Мастоўдрэў" Сяргей Асосаў, начальнік Барысаўскага цэха адкрытага акцыянернага таварыства "Белдругасчормет" Мікалай Дакука, майстар Віцебскага цэха вытворчага унітарнага прадпрыемства "Віцебскдругасчормет" Юрый Раслякоў.
Прадстаўнікі розных сфер таксама ўдастоены медалёў "За працоўныя заслугі", Францыска Скарыны, адзначаны ганаровымі званнямі ў сферы культуры і мастацтва, адукацыі, будаўнічай галіны і архітэктуры, спорту.
Народнай артысткай Беларусі стала артыст-вакаліст, вядучы майстар сцэны заслужанага калектыву "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" Маргарыта Александровіч.
Медаль "За выратаванае жыццё" ўручана вучню 8 класа Макранскай сярэдняй школы Маларыцкага раёна Багдану Шэлегу.
Выступаючы з прамовай, кіраўнік дзяржавы заявіў, што хоча ўдзяліць увагу зусім юнаму грамадзяніну Беларусі, які прысутнічае на цырымоніі. "Чалавеку з велізарным сэрцам", - падкрэсліў Прэзідэнт. Багдан Шэлег выратаваў падчас пажару дзвюх маленькіх сясцёр, літаральна вынес дзяўчынак з агню на абпаленых руках. Здарэнне адбылося ў лютым гэтага года. Узгаранне ў доме адбылося пад раніцу, бацькі былі на працы.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут