Лукашэнка: моц і сілу арміі вызначаюць адданыя роднай краіне ваеннаслужачыя


 

Моц і сілу арміі вызначаюць людзі, адданыя роднай краіне ваеннаслужачыя. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі краіны Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстай цырымоніі прыняцця ваеннай прысягі, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэты асаблівы дзень тысячы маладых навабранцаў прымаюць на сябе высокую адказнасць - ахоўваць сучаснае і будучае сваёй краіны. Звяртаючыся да навабранцаў, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Ваенная прысяга - гэта не проста высокія словы, рытуал або даніна традыцыі, а па-сапраўднаму дарослы і адказны крок. І не толькі ў вашым жыцці. Важна разумець, што, даючы свяшчэнную клятву краіне і народу, вы даяце яе свайму дому, сваёй сям'і. Вы кленяцеся беспярэчна выконваць загады камандзіраў, строга прытрымлівацца воінскіх статутаў, берагчы незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць, канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь".

"З гэтай мінуты ваша сумленне і закон прад'яўляюць да вас найвышэйшыя патрабаванні. Званне ваеннаслужачага абавязвае быць стойкім, адважным, верным абавязку і сваёй краіне", - прадоўжыў Прэзідэнт.

Ён звярнуў увагу, што ў любой арміі бясспрэчнымі перавагамі з'яўляецца наяўнасць сучаснай зброі і тэхнікі. Але яе моц і сілу вызначаюць людзі, адданыя роднай краіне ваеннаслужачыя, якія ў адзіным страі стаяць на варце міру і бяспекі Айчыны.

"Салдацкая праца - цяжкая і пад сілу толькі сапраўдным мужчынам - моцным целам і духам. Вам будзе няпроста, - даў наказ беларускі лідар. - Але я перакананы - плячо ў плячо са сваімі баявымі таварышамі і пад кіраўніцтвам вопытных камандзіраў кожны з вас дастойна пераадолее гэты шлях".

Прэзідэнт падкрэсліў, што гісторыя Беларусі ведае тысячы прыкладаў, калі звычайныя хлопцы, учарашнія школьнікі і студэнты, здзяйснялі подзвігі. Іх імёны ўпісаны ў летапіс воінскай славы, у гісторыю краіны. Дзякуючы такім людзям, храбрым героям над Беларуссю вось ужо 80 гадоў чыстае і мірнае неба.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што 22 чэрвеня гэтага года споўніцца 85 гадоў з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны. "Вынесеныя намі ўрокі, памяць аб ахвярах той вайны і подзвігу савецкага народа - гэта наш шчыт, які мы павінны берагчы. Захаваць мір, які дастаўся нам страшнай цаной, - значыць быць дастойнымі наследнікамі пераможцаў", - сказаў Прэзідэнт.

"Якое б ні было складанае, нават небяспечнае становішча каля нашых граніц, задача наша адна - захаваць мірнае неба над краінай. Гэта самае каштоўнае, што ў нас ёсць, - мір і жыццё людзей. У цяперашніх няпростых умовах ваша гатоўнасць асвоіць навуку перамагаць, авалодаць самымі сучаснымі ўзорамі ўзбраенняў, стаць у выпадку неабходнасці на абарону Радзімы - і ёсць уклад у забеспячэнне суверэнітэту і незалежнасці краіны", - звярнуўся беларускі лідар да ваеннаслужачых новага папаўнення.

Словы глыбокай удзячнасці Аляксандр Лукашэнка адрасаваў бацькам навабранцаў - сапраўдных патрыётаў, доблесных абаронцаў Радзімы. "Гады каласальнай бацькоўскай працы таго каштавалі - ганарыцеся сваімі сынамі, якія стаяць у гэтым страі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - На іх сёння з гордасцю глядзіць Радзіма. Глыбока перакананы, што гэты высокі давер беларускага народа нашы хлопцы з гонарам апраўдаюць". У той жа час Прэзідэнт звярнуў увагу военачальнікаў, што яны адказныя за захаванне жыццяў ваеннаслужачых.

Прэзідэнт пажадаў навабранцам здароўя і поспехаў у свяшчэннай справе служэння роднай Айчыне, а бацькам - цярпення і радасці за новыя дасягненні сваіх памацнелых сыноў.

Ваенную прысягу на пляцы 72-га аб'яднанага вучэбнага цэнтра (АВЦ) падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў ва ўрачыстай абстаноўцы прынеслі каля 2,5 тыс. ваеннаслужачых новага папаўнення і каля 160 рэзервістаў.

Кіраўнік дзяржавы ў час мерапрыемства заслухаў даклад аб правядзенні прызыву ва Узброеных Сілах вясной 2026 года, а таксама аб падрыхтоўцы спецыялістаў у 72-м АВЦ.

Акрамя таго, Прэзідэнт паразмаўляў са сваякамі ваеннаслужачых новага папаўнення. Аляксандр Лукашэнка параіў ім не турбавацца, не перажываць. Хаця армія, вядома, справа сур'ёзная. Як сказаў Галоўнакамандуючы, гэта не жарт, не санаторый і не адпачынак. Даводзіцца мець справу са складанай тэхнікай, а гэта заўсёды патрабуе асцярожнасці і ўважлівасці.

"Гэта не значыць, што недзе на вучэннях, на полі бою мы некага будзем баяцца. Наадварот. Мы нікога не павінны баяцца, няхай баяцца нас. Але мы будзем заўсёды жывыя, здаровыя і без траўмы, калі мы акуратныя, уважлівыя і асцярожныя", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў, каб ваеннаслужачыя новага папаўнення вярнуліся пасля службы дастойнымі і смелымі. "Бацькам - дзякуй, не перажывайце, будзем рабіць усё, каб яны былі мужыкамі ўдвайне, як вы іх сёння бачыце. А вам жадаю смеласці, бадзёрасці і каб вы сталі ў канцы службы мудрымі мужыкамі. Шчасця і поспехаў вам", - звярнуўся на заканчэнне да прысутных Прэзідэнт.

 

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
23.00 Беларусь ад “А” да “Я” (Ісп.)

Далей:
23.20 Беларусь ад “А” да “Я” (Франц.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны