Беларусь гатова да развіцця супрацоўніцтва з Малдовай і аднаўлення страчанага ў гэтым плане за апошнія гады. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з малдаўскім палітыкам і экс-прэзідэнтам Ігарам Дадонам, які цяпер займае пасаду старшыні Партыі сацыялістаў Рэспублікі Малдова (ПСРМ), перадае БЕЛТА.
"Жывы!" - прывітаў кіраўнік дзяржавы ў сваім рабочым кабінеце Ігара Дадона.
"Не дачакаюцца! - адказаў малдаўскі госць. - Аляксандр Рыгоравіч, вельмі рады!"
"Мы заўсёды гатовы да супрацоўніцтва з Малдовай, - заявіў беларускі лідар. - Хацелася б даведацца, як усё ж такі жывуць нашы браты-малдаване. Вельмі хацелася б, каб там быў парадак, каб вы перажылі гэты складаны час".
"Вы ад нас адарваныя вайной, на жаль. Лагістыка ўскладнілася. Але свет цесны. Няма безнадзейных сітуацый. Таму, калі ў кіраўніцтва Малдовы, у народа Малдовы будзе жаданне вярнуцца да нашага супрацоўніцтва і прымножыць яго, Ігар Мікалаевіч, ведайце, што вы для нас там не чужы чалавек. Мы гатовы праз вас, калі вы пагодзіцеся, аказваць садзейнічанне, аднавіць усё тое, што было страчана за гэтыя гады", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён упэўнены, што аднавіць гэтыя адносіны не складана: "Шлях прабіты, пракладзены. Мы ведаем, што трэба Малдове. Вы ведаеце нас добра. Мы заўсёды былі абавязковыя ў адносінах з вамі і гатовы гэтак жа дзейнічаць".
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Ігару Дадону за тое, што той, нягледзячы на ўсе цяжкасці і складанасці, прыехаў у Беларусь, і пацікавіўся інфармацыяй з першых вуснаў аб тым, што цяпер адбываецца ў Малдове: "Мы ў асноўным атрымліваем са сродкаў масавай інфармацыі (звесткі аб падзеях у Малдове. - Заўвага БЕЛТА). Зразумела, ёсць і іншыя людзі, якія нас інфармуюць. Але важна пачуць ад цябе абстаноўку і сітуацыю".
"Маё стаўленне да Малдовы ведаеш. Гэта квітнеючы сад, у якім жыве цудоўны народ, працавіты вельмі народ, вельмі падобны да беларусаў. На жаль, так склалася, што мне вельмі складана пабываць у Малдове з-за той палітыкі, якую там вы праводзіце цяпер", - адзначыў беларускі лідар.
"Не мы. Яны (цяперашнія ўлады ў Малдове. - Заўвага БЕЛТА)", - удакладніў Ігар Дадон.
"Зразумела. Таму я сапраўды, калі даведаўся, што ты будзеш у нас, шмат думаў пра Малдову, успамінаў нашы сустрэчы. Успамінаў, як мы там спрабавалі пасеяць добрае насенне. Кажуць, нядрэнна ўзышло (у час візіту ў Малдову ў 2018 годзе Аляксандр Лукашэнка і Ігар Дадон на трактарах засеялі поле кукурузы. - Заўвага БЕЛТА)", - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка.
Ігар Дадон на сустрэчы паднёс кіраўніку беларускай дзяржавы сімвалічны падарунак. Ён нагадаў, што ў маі ў час прыезду ў Мінск міністр абароны Расіі Андрэй Белавусаў падарыў Аляксандру Лукашэнку набор "Узнагароды пераможцаў" з выкананымі ў натуральную велічыню копіямі ўзнагарод Савецкага Саюза. У гэтым наборы былі прадстаўлены выключна ордэны, але там не было медалёў, адзначыў Ігар Дадон. Таму ў якасці падарунка ён прывёз у Мінск набор медалёў часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут