Скрыншот відэа
Санкт-Пецярбург і Мінск намецілі новыя напрамкі супрацоўніцтва. Адбылася сустрэча намесніка старшыні Мінскага гарвыканкама Надзеі Лазарэвіч з віцэ-губернатарам Санкт-Пецярбурга Валерыем Маскаленкам.
"У красавіку 2023 года пройдуць Дні Санкт-Пецярбурга ў Мінску. У рамках гэтага мерапрыемства будуць праходзіць бізнес-сустрэчы, бізнес-форум, культурныя мерапрыемствы. Прыедуць вядомыя тэатральныя акцёры з Санкт-Пецярбурга, і мы прадаставім ім пляцоўку ў Мінску, каб яны маглі парадаваць нашых жыхароў сваімі выступленнямі, - расказала Надзея Лазарэвіч. - У лютым 2023 года плануем прыехаць у Санкт-Пецярбург з кірмашом нашых вытворцаў, як прадуктаў харчавання, так і лёгкай прамысловасці. Кірмаш плануем прымеркаваць да Масленіцы. Яна пройдзе ў Маскоўскім раёне Санкт-Пецярбурга. У нас вельмі добрыя пабрацімскія адносіны Маскоўскага раёна Мінска і Маскоўскага раёна Санкт-Пецярбурга. І мы дамовіліся з кіраўніцтвам раёна, што будзем радаваць жыхароў іх горада нашымі добрымі, смачнымі прадуктамі. І, вядома ж, лёгкай прамысловасцю. Лён абавязкова будзе прысутнічаць. Можа, пройдуць нацыянальныя мерапрыемствы ў выглядзе выступлення нашых артыстаў, каб гэта быў сапраўдны кірмаш".
Абмяркоўвалася пытанне пастаўкі беларускай тэхнікі. "Яшчэ раз зафіксавалі, што МАЗ да 20 снежня адгрузіць увесь аб'ём набытай Санкт-Пецярбургам тэхнікі. Таксама яны пацвердзілі магчымасць куплі ліфтаў "Магілёўліфтмаша". Запрашу кіраўніка прадпрыемства і буду абмяркоўваць пытанне прысутнасці магілёўскіх ліфтаў у Санкт-Пецярбург. Можа, будзе нейкая вузлавая зборка або дылер. Мы ўсё гэта адпрацуем. Але Санкт-Пецярбург мае патрэбу ў замене ліфтаў старога жылога фонду. Больш таго, з улікам таго, што многія еўрапейскія вытворцы сышлі, вызваляюцца нішы і нашы вытворцы павінны больш актыўна іх займаць, - адзначыла намеснік старшыні. - Абмеркавалі пытанне адносна школьнага харчавання. Віцэ-губернатар Санкт-Пецярбурга таксама курыруе гэта пытанне. У іх больш прыватны бізнес арганізоўвае гэта харчаванне. Даведаемся, як гэта арганізавана ў іх, абмяняемся вопытам. У наступным годзе правядзём конкурс паміж камбінатам школьнага харчавання Мінска і Санкт-Пецярбурга. Паглядзім, якія стравы яны гатуюць, зробім дэгустацыі. Хочам гэта зрабіць на тэрыторыі Мінска, запросім іх у госці і арганізуем такое мерапрыемства".
"Абмеркавалі шэраг пазіцый у эканоміцы, па якіх будзем выбудоўваць адносіны ў наступным годзе, каб павялічыць тавараабарот паміж Мінскам і Санкт-Пецярбургам", - дадала Надзея Лазарэвіч.
Сёння беларуская дэлегацыя наведае "Тэхнапарк". "Абмяняемся вопытам, параўнаем, як працуе наш "Тэхнапарк" і ў іх. У гэтыя дні ў Санкт-Пецярбургу праходзіць IV Міжнародны муніцыпальны форум БРІКС. Адбылася сустрэча з мэрам Мурманска, дзе мы яшчэ раз пацвердзілі зацікаўленасць ва ўзаемаадносінах, у пастаўках нашай тэхнікі. Першая партыя камунальнай тэхнікі ўжо адпраўлена. Яны таксама зацікаўлены ў нашых будаўніках, у пастаўках малапавярховых дамоў вытворчасці "Беллеспаперапрам". У першым квартале 2023 года дэлегацыя Мінска наведае Мурманск, каб зафіксаваць у выглядзе кантрактаў пастаўкі і тэхнікі, і арганізацыю будаўнічых работ, - расказала намеснік старшыні. - Таксама сустракаліся з мэрам Чэлябінска. У іх таксама ёсць трактарны завод і з улікам выпадзення імпартных складнікаў яны актыўна шукаюць, чым і кім іх замясціць. Упэўнена, што мы зможам зрабіць анлайн-сустрэчу для больш дэталёвага абмеркавання. У іх ёсць вельмі добрая практыка ўключэння малога і сярэдняга бізнесу ў выраб дэталей, неабходных для Чэлябінскага трактарнага завода. Трэба больш дэталёва паглядзець, як яны гэтай функцыяй карыстаюцца, каб таксама прыцягнуць наш малы і сярэдні бізнес".
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут