Фотa: belta.by
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў у Кыргызстане на палях пасяджэння СМЗС Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў КНР Ван І. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"Перагаворы пацвердзілі поўнае супадзенне падыходаў Беларусі і Кітая па ўсіх пытаннях глабальнага парадку дня. Максім Рыжанкоў падкрэсліў нязменную прыхільнасць беларускага боку да ўсепагоднага і ўсёабдымнага стратэгічнага партнёрства з Кітаем", - заявілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
Субяседнікі асабліва адзначылі асабістыя сяброўскія і даверныя адносіны паміж Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. "Дынаміка іх сустрэч служыць яскравым сведчаннем узаемнай падтрымкі і сапраўды братэрскага характару адносін паміж дзвюма краінамі. Шчырае ўзаемадзеянне двух лідараў застаецца галоўным лакаматывам развіцця ўсяго комплексу міждзяржаўных сувязей", - гаворыцца ў паведамленні МЗС.
Бакі таксама пацвердзілі нязменную ўзаемную падтрымку дзяржаўнага суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і карэнных інтарэсаў, дамовіліся актыўна супрацоўнічаць у рамках рэалізацыі кітайскіх глабальных ініцыятыў.
Міністры зверылі падыходы да арганізацыі маючых адбыцца кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях, абмеркавалі далейшае павышэнне ўзроўню міждзяржаўных адносін і перспектывы сумеснай работы ў рамках ШАС.
"Субяседнікі далі станоўчую ацэнку бягучай дынаміцы двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, важным індыкатарам якой служыць павелічэнне беларуска-кітайскага тавараабароту амаль на 30%. У гэтым кантэксце бакі віталі нядаўняе паспяховае правядзенне Форуму рэгіёнаў Беларусі і Кітая, які стаў значнай пляцоўкай для паглыблення прамых міжрэгіянальных і дзелавых сувязей", - расказалі ў прэс-службе МЗС.
Беларускі бок павіншаваў Кітай з паспяховым падпісаннем пагаднення аб стварэнні Сусветнай арганізацыі па супрацоўніцтве ў галіне штучнага інтэлекту, адным з заснавальнікаў якой выступіла Беларусь. Ван І выказаў удзячнасць за падтрымку Беларуссю гэтай ініцыятывы.
Бакі дамовіліся аб правядзенні ў 2027 годзе юбілейных мерапрыемстваў, прысвечаных 35-годдзю з дня ўсталявання дыпламатычных адносін.
Міністры таксама закранулі практычныя пытанні пашырэння і ўдасканалення дыпламатычнай прысутнасці Беларусі ў Кітаі.
Максім Рыжанкоў запрасіў кітайскага калегу наведаць Беларусь з афіцыйным візітам. Запрашэнне было з удзячнасцю прынята.
У ходзе сустрэчы бакі падпісалі план кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Кітая на 2026-2027 гады, прызначаны надаць узаемадзеянню больш сістэмны і ўзважаны характар.
Па выніках перагавораў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства даў інтэрв'ю кітайскаму тэлеканалу CGTN.

Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут