Чым здзіўляе спартыўна-культурны фестываль сёлета? Якія навінкі падрыхтавалі арганізатары? Чаму свята выклікала ў дарослых настальгію па дзяцінстве? Пра гэта і не толькі з месца падзей даведалася наш карэспандэнт Дзіяна Міхневіч.
Адпраўным пунктам «Вытокаў» сёлета стаў горад Гомельскай вобласці Беларусі – Жлобін. У першы дзень форуму больш за 40 журналістаў рэспубліканскіх і рэгіянальных медыя пазнаёміліся з турыстычным патэнцыялам рэгіёна. Падчас двухгадзіннага прэс-тура прадстаўнікі СМІ наведалі знакавыя месцы Жлобінскага раёна – мемарыял «Помнік дзецям-ахвярам Вялікай Айчыннай вайны» і сядзібна-паркавы комплекс XIX стагоддзя Козел-Паклеўскіх, якія знаходзяцца ў аграгарадку Чырвоны Бераг.
Мастацкі інтэрактыў «Гуляйце з намі – малюйце самі» таксама стаў цікавай падзеяй першага дня фестывалю. У Жлобіне на бульвары Металургаў каманда прафесійных мастакоў галерэі «АртХаос» нанесла на асфальт яскравы малюнак, а дапамагалі ім у гэтай творчай справе жлобінскія дзеці. Унікальная гульнявая пляцоўка застанецца гораду на памяць аб «Вытоках».
Адзін з аўтараў арт-праекта Сяргей Ашуха расказаў, што хацелі зрабіць гульню яркай, эфектнай і займальнай. У ёй адначасова могуць удзельнічаць да васьмі чалавек. Задача – максімальна хутка дабрацца да фінішу па выбраным каляровым маршруце.
Вячэрнюю праграму фестывалю адкрыў спектакль Маладзёжнага тэатра эстрады мюзікл-прытча «Як ноч стала дзяўчынай». Арганізатары прадставілі працу творчага калектыву ў арыгінальных дэкарацыях, з аўтарскімі музыкай і тэкстам. Завяршыўся дзень паказам вядомай спартыўнай стужкі «Легенда № 17» у кінатэатры пад адкрытым небам.
У другі дзень спартыўна-культурнага фестывалю Жлобін зрабіў крок да Алімпа. У беларускім горадзе металургаў каля 500 дзяцей да 9 гадоў паўдзельнічалі ў алімпійскім забегу. У сярэдзіне дня, пасля афіцыйнага адкрыцця фэсту, пачалася адна з самых чаканых актыўнасцей – алімпійскі квэст! Кожны жадаючы ва ўзросце да 14 гадоў мог паўдзельнічаць у спартыўных конкурсах, праверыць свае магчымасці ў розных відах спорту, выканаць заданні і атрымаць каштоўныя прызы.
Спартыўныя пляцоўкі былі арганізаваны больш чым па 25 відах спорту: барацьба грэка-рымская, бокс, біятлон, веласпорт, валейбол, баскетбол, лёгкая атлетыка, кулявая стральба, дзюдо, цяжкая атлетыка, настольны тэніс, конны спорт, кендо, каратэ, хакей з шайбай, пажарна-ратавальны спорт, стральба з лука, тэніс, гандбол, веславанне на байдарках і каноэ, міні-гольф, турнір па брэйк-дансе і іншыя актыўнасці.
У дарослых «Вытокі» маглі выклікаць настальгію па забавах дзяцінства! Падчас фестывалю жлабінчанам і гасцям горада прапанавалі ўспомніць «гульні нашага двара». Новая цікавая лакацыя прадугледжвала праходжанне 5 этапаў квэста: «рызіначкі», «класікі», «бульба», стральба з рагаткі і іншыя, за якія можна было атрымаць памятныя сувеніры ад арганізатараў. Паўдзельнічаць маглі як дзеці, так і іх бацькі.
У Жлобіне таксама прайшоў фінал абласнога этапу новага інтэлектуальна-адукацыйнага праекта «Вытокі. Quiz». У конкурсе ўдзельнічалі каманды з кожнага раёна Гомельскай вобласці. Праект стане традыцыйным і ў іншых гарадах «Вытокаў-2023».
Забаўляльная праграма фестывалю адкрылася прэзентацыяй калекцый адзення «Роднае-моднае» беларускіх прадпрыемстваў, дызайнераў і прадпрымальнікаў. А ў рамках культурнай праграмы прайшоў новы конкурс песеннага тэксту «Вершы пра галоўнае».
Фестывальная праграма завяршылася вячэрнім гала-канцэртам з удзелам папулярных артыстаў беларускай эстрады, у іх ліку былі Сярога і Руслан Аляхно. Неба над Жлобінам размаляваў прыгожы феерверк.
Наступнымі прымаць спартыўна-культурны фестываль «Вытокі» 2–3 чэрвеня будуць Баранавічы.
Аўтар тэксту і фота: Дзіяна Міхневіч
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут