Фота: belta.by
Дні Саюзнай дзяржавы і маладзёжнае свята стартуюць сёння ў фестывальным Віцебску, паведамляе БЕЛТА.
XXXV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" набірае абароты. Пасля адкрыцця форуму, якое адбылося ўчора вечарам, па традыцыі стартуюць Дні Саюзнай дзяржавы. Ключавым мерапрыемствам стане гала-канцэрт "Юбілейны каляндар Саюзнай дзяржавы". На сцэну выйдуць артысты і калектывы з Беларусі і Расіі. Гледачы змогуць убачыць выступленні калектыву "Фаногаф-Джаз-Бэнд", які ўзначальвае Сяргей Жылін, Аляксандра Алешкі, Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Татарстан, Анатоля Ярмоленкі, заслужанага калектыву Беларусі ансамбля танца, музыкі і песні "Белыя росы" і многіх іншых.
Таксама ў рамках Дзён СД пройдуць джазавы фестываль на пляцоўцы каля помніка Пушкіну (ён пачнецца ў 13.00 і прадоўжыцца да апоўначы) і вячэрняе рок-шоу "Матрошкі" ў канцэртнай зале "Віцебск" (20.00).
У 14.00 на плошчы Перамогі адбудзецца адкрыццё Дзён моладзі, якія традыцыйна праходзяць на "Славянскім базары". Патрыятычная акцыя, конкурсы, інтэрактывы, дыялогавыя пляцоўкі, песні і танцы чакаюць удзельнікаў і гасцей гэтага свята маладых і актыўных.
На новай пляцоўцы фестывалю - зялёнай сцэне, якая размяшчаецца каля ракі Віцьба побач з мостам 1000-годдзя Віцебска, а таксама на пляцоўцы каля помніка Пушкіну будуць выступаць самадзейныя артысты, якія прыехалі на XII Фэст вулічнага мастацтва "На сямі вятрах".
У 13.00 юных артыстаў, удзельнікаў XXIV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск" чакае цырымонія ўзнагароджання, а ў 16.00 іх старэйшым таварышам, удзельнікам XXXV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" трэба будзе даведацца, пад якімі нумарамі яны будуць выступаць на творчым спаборніцтве.
Разнастайнай будзе выставачная праграма. У ратушы ў 11.00 прэзентуюць выставу "Балканская хроніка ў аб'ектыве", у 12.00 - праект "Шматаблічная Расія". У 14.00 у канцэртнай зале "Віцебск" жадаючыя змогуць пабываць на адкрыцці праекта "Славянская рапсодыя" Расійскага нацыянальнага музея музыкі. У 16.00 у Мастацкім музеі адкрыецца экспазіцыя "Таццяна Сяльвінская. Дыялог з Малевічам", якую прадстаўляе Дзяржаўны гісторыка-мастацкі і літаратурны музей-запаведнік "Абрамцава" з Маскоўскай вобласці.
Спектаклі для маленькіх гледачоў у "Лялечным квартале" пакажуць Мурманскі абласны тэатр лялек ("Церамок") і Пензенскі абласны тэатр лялек ("Мядзведзь"). Прадоўжыць сваю работу фестываль сацыяльнага кіно "Агульнае жыцціе". Для паклоннікаў духоўнай музыкі можна парэкамендаваць у 12.45 пабываць на свяце звону "Славянскі благавест" у Свята-Успенскім кафедральным саборы.
Упершыню ў фестывальным Віцебску сваю творчасць прадэманструе Нацыянальны ансамбль Сербіі "Кола". Разам з віцебскім ансамблем танца, музыкі і песні "Талака" госці "Славянскага базару" прапануюць яркую харэаграфічную праграму ў абласной філармоніі. Аматараў народных танцаў запрашаюць на іх выступленне ў 18.00.
Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс у 18.00 стане пляцоўкай для музычнай сустрэчы Уладзіміра Праснякова з яго фанатамі. А ў 1.30 тут жа "Рытмамі лета" ўпрыгожаць ноч беларускія і расійскія спевакі і эстрадныя калектывы.
Драматычны тэатр беларускай арміі пакажа спектакль "Чайка", паказ пройдзе ў 19.00 у Нацыянальным акадэмічным драмтэатры імя Якуба Коласа.
У ноч на 18 ліпеня, у 1.30, у Летнім амфітэатры на канцэрце "Залаты хіт" выступяць групы "На-На", "Верасы" і іншыя

Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут